![]() |
|||||||||||||
![]() |
|||||||||||||
1998 год аб'яўлены ЮНЭСКА годам Адама Міцкевіча. 24 снежня спаўняецца 200 год з дня нараджэння гэтага славутага сына беларускай зямлі. Кожны, хто зацікавіцца асобай Міцкевіча, абавязкова сустрэне iмя мастака Валенція Ваньковіча – аўтара большасці вядомых партрэтаў беларускага дзеяча культуры i паэта. Гэтых людзей яднала шмат чаго - адзіная Радзіма, эпоха рамантызму, горад Bільня, дзе абодва сталелі i вучыліся. Валенцій Ваньковіч нарадзіўся 14 лютага 1799 года у маёнтку Калюжыца над ракой Уша (паблізу ад Беразіно, дзе яго і ахрысцілі ў мясцовым касьцёле). Ён быу старэйшым сынам мінскага суддьзі Мельхіёра Ваньковіча i Схаластыкі Гарэцкай. У сям’і было яшчэ двое дзяцей - Карл i Станіслава. Пачатковую адукацыю Валенцій атрымаў у вёсцы, дзе яго выхоувалі ў атмасферы народных традыцый, якія вельмі шанаваліся ў маёнтку Калюжыцы. Дарэчы, пра народныя звычаі i жыцьцё у гэтай вёсцы і у маёнтку выдатна адлюстраваў у аўтабіяграфічнай кнізе -«Дзіцячыя гады» ( Szeniące lata) вядомы польскі пісьменнік i публіцыст Мельхіёр Ваньковіч (1892-1974), нашчадак калюжыцкіх Ваньковічаў. У дванаццацігадовым узросце Валенція паслалі вучыцца ў езуіцкі калегіум, што у Полацку (як водзіцца ў нашай дзікай краіне, гэты калегіум можна адрэстаўрыраваць, але ж гэта нікому не патрэбна - сыс адмін Воўка). Тамака на даравітага юнака звярнуў увагу выкладчык малявання i чарчэння Якуб Перлінг. У 1818 годзе Ваньковіч паступае ў Віленскі Універсітэт, дзе знаёміцца з многімі вядомымі у далейшым людзьмі, якія пакінулі свой адбітак у гісторыі Беларусі: Ф. Малеўскім, Адамам Міцкевічам, К. Ліпіньcкім. Навучаньне пачалося пад кіраўніцтвам Яна Рустэма (1762-1835). Быў сябрам тайнага таварыства Віленскіх філаматаў. Атрымаўшы першую месца на конкурсе кампaзіцыі у 1822 годзе, Валенцій быў накіраваны на вучобу ў Акадэмію мастацтваў у Пецярбург. Там за сталеньнем мастака сачылі Васіль Шебуеў, Аляксей Ягораў, Аляксандр Іваноў. За талент i працавітасць у 1824 годзе ён атрымлівае сярэбраны медаль II ступені. У 1826-27 г.г. Ваньковіч атрымлівае яшчэ тры сярэбраныя i адзін залаты медаль, а таксама афіцыйнае званне «мастак», прызнанае атэстацыйнай камісіяй Акадэміі мастацтваў Pacеi. У Пецярбурзе мастак пасябраваў з плеядай польскіх i беларускіх дзеячоў культуры, чые партрэты ён потым нaпicaў. Сярод ix Адам Міцкевіч, Юзэф Аляшкевіч, Ксаверый Канеўскі, Марыя Шыманоўская. Быў ён таксама знаёмы і з Аляксандрам Пушкіным. У 1828 годзе Валенцій стварае самы знакаміты свой твор - «Партрэт Адама Міцкевіча на гары Аю-Даг», які захоўваецца зараз у Народным музеі у Варшаве. Многія сучаснікі Ваньковіча меркавалі, што гэта праца з'яўляецца самым паэтычным, ідэалізаваным, i у той жа час рэалістычным партрэтам вядомага паэта. Пэндзлю Ваньковіча належыць i партрэт Пушкіна, намаляваны у тым жа годзе. Вядомасць мастака расце, але сам ён марыць аб родных мясцінах. Пасля вяртаньня ў фальварак Сьляпянка, што пад Менскам у 1829 годзе Валенцій шмат працуе, атрымлівае чын правадзейнага сябры Акадэміі мастацтваў Pacii, стварае галерэю партрэтаў, а таксама знакамітую копію iконы Маці Божай Астрабрамскай, якая зараз знаходзщца у парыжскім касцёле Сен-Севярын. У 1840 годзе Ваньковіч едзе за мяжу, наведвае Дрэздэн, Берлін, Манака, капіруе працы старых майстроў. У Парыжы спыняецца у доме Адама Міцкевіча. 12 мая 1842 года Валенцій памipae ад сухотаў на руках сябра, пакідаючы яму у спадчыну свае апошнія абразы. На радзіме засталася сям'я Валенція Ваньковіча: жонка Амелія Растоцкая, трое сыноў i дачка. Сыны пазней былі ўдзельнікамі паўстання 1863 года на Беларусі. Двух старэйшых саслалі ў Ci6ip, малодшы шмат гадоў пражыў у эміграцыі ў Парыжы. Імя мастака Валенція Ваньковіча добра вядома у Францыі i Польшчы. Ў Мінску створаны дом-музей мастака, ў якім выстаўлены нажаль толькі копіі работ нашага знакамітага майстра пэндзля, бо ўсе яго працы былі ў той час вывязены за мяжу іх уладальнікамі. |
|||||||||||||
| В. Ваньковіч |
|||||||||||||
![]() |
|||||||||||||
| Адам Міцкевіч. Малюнак Ваньковіча |
|||||||||||||
![]() |
|||||||||||||
| Сусьветна вядомы "Міцкевіч на гары Аю- Даг". Пэндзаль В. Ваньковіча |
|||||||||||||
