Веравызнаньні раёну.
 Па праўдзе кажучы, гэтая старонка робіцца супроць афыцыйнай прапаганды, што ў горадзе Беразіно апроч Белага Дома,
дзе сядзяць "заседальшчыкі", лазьні, аўтавакзалу, Каапнарыхтпраму, крамы "Крышталь" (знаюшчыя дагадаюцца), ды
могілак ёсць яшчэ нешта. Гэтае нешта ва ўсім сьвеце называюць забыткамі культуры...
 З гэтымі забыткамі зьвязаныя ў большасьці рэлігіі раёну. У Беразіно ёсць 5 святыняў. Іх мажліва знайсьці па адрасах:

 1)
Новавыбудаваная праваслаўная царква на рогу вул. Хонінава і вул. Кастрычніцкай;

 2)
Касьцёл (часова месьціцца ў былых швейных майстроўнях, калісьці там жылі людзі) рог вул. Піянэрскай ды завулку
Піянэрскага. Плануецца выбудаваць новую каталіцкую сьвятыню, зьбіраюцца грошы. Дарэчы каталікоў у Беразіно хапае,
але з грашыма праблемна...Трэба заўважыць, што праваслаўная і каталіцкая сьвятыні знаходзяцца на адной вуліцы ў 3-х
хвілінах адна ад другой.

 3)
Старая праваслаўная царква на рогу вул. Піянэрскай ды вул. Працоўнай (Трудавой);

 4)
Царква Евангельскіх Хрыстыян-Баптыстаў рог вул. Горкага і завулку К. Маркса ;

 5)
Царква "Новае Жыцьцё" па вуліцы Кастрычніцкай абок парку і кінатэатру "Юбілейны"
Рыма-каталікі на Бярэзіншчыне
Праваслаў'е
Юдаізм (плыні габрэйскай веры)
Пратэстанты
Грэка-каталікі
Татары
Царква "Новае Жыцьцё" па вул. Кастрычніцкай
Рыма-каталіцкі касьцёл Маці Божае
Міласэрнае г. Беразіно.
Праваслаўная царква (новая). Рог вул.
Ханінава і Кастрычніцкай. Здымак globus.tut.by
Царква Евангельскіх
Хрысьціянаў Баптыстаў па вул.
Горкага
Царква Сьв. Ільлі ў Божыне.
Адна з старэйшых вёсак раёну.
Калісьці на гэтым месцы была
вуніяцкая сьвятыня.
Рыма-каталіцкая каплічка ў
Багушэвічах. Рэстаўрацыя
амаль сконьчылася.
прыватныя зборы
globus.tut.by
Nergal