

| =НОВЫ МАТЭРЫЯЛ= |


| =СПАДАРОЖНІКАВЫЯ ЗДЫМКІ БЕРАЗІНО= |
ШТО НОВАГА? Архіў навін...> 09/02/2007 кс. Бараўнеў vs. парафіяльны камітэт. Лісты...>>> 02/16/2007 В карьере под Березино утонул один из самых известных белорусских дайверов, Дмитрий Ковальчук, передаём соболезнования родным и близким ...>>> 02/08/2007 Абнавілася гісторыя Бярэзінскай парафіі Маці Божай Шкаплернай...>>> 11/02/2006 Дадаліся прозьвішчы 14 рэпрэсаваных асобаў з 1930-80 гг...>>> 09/22/2006 Шоа (катастрофа) ў Бярэзінскім раёне. Індэкс загінуўшых габрэяў...>>> 09/14/2006 в. Мяжонка Дулебскага с-ту, стары каталіцкі хутар - галярэя... >>> 08/04/2006 Апэрацыя "Беразіно" - радыёгульня КГБ з немцамі...>>> 07/24/2006 Гісторыя габрэяў г. Беразіно >>> 06/07/2006 Ганна Адамаўна Барысевіч - старэйшы жыхар Беларусі, вітайцеся...>>> Дадаліся прозьвішчы 7 рэпрэсаваных асобаў з 1930-х, і 10 прозьвішчаў паўстаньня К. Каліноўскага 1863 г. 05/29/2006 Дадаліся абнаўленьні CV К. Чарноўскага, в. Карытніца, в. Старыя Прыборкі. Галярэі здымкаў з Раваніч і Багушэвіч. 05/02/2006 Біяграфія княгіні Магдалены Радзівіл. На пачатку XX ст. на яе грошы выходзілі беларускія газэты і часопісы, выдаў свой "Вянок" М. Багдановіч - яна заставіла посьлед у гісторыі Бярэзіншчыны і аб ёй варта памятаць...>>> 04/23/2006 Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Альлелюя! Віньшуем усіх праваслаўных, пратэстантаў, каталікоў Бярэзіншчыны і нашай радзімы Беларусі з сьвятам Уваскрасеньня Нашага Пана... 04/08/2006 У крутых бярэзінскіх хлопцаў з клюбу "Белы Ліс" з'явілася новая харугва й герб! Жычым хлопцаў посьпехаў у іхнай справе, памятайце каб асьвяціць харугву ў царкве й касьцёле... Таксама віньшуем усіх каталікоў зь Вербнай нядзеляй... 03/31/2006 Крутыя спарцмэны Андрыеўскі, Далідовіч і Co. наведаліся ў Беразіно !!! Падрабязны рапарт...>>> 03/31/2006 Падчас сакавіковых акцыяў у Менску затрымана 4(!) асобы з Беразіно. Агулам па Беларусі затрымана з улікам перадвыбарчых падзей каля 1000 людзей. Каля 500 атрымалі розныя прысуды, найчасьцей 10-15 сутак. Ходзяць плёткі, што у нашым мясцовым райспалкоме скрыжаціць зубамі увесь ідэялагічны аддзел - сталіца патэлефанавала і зрабіла распрагон па-поўнай мысцовым чынушам, што бярэзінцы робяць на мітынгах і канцэртах апазыцыі... 03/31/2006 Па сведчаньнях "тамака быўшых" і аператыўных дадзеных у намётным мястэчку былі 2-3 асобы з Беразіно. Адна асоба з Беразіно была затрыманая й знайдавалася ў МУС Райвыканкама г. Менску (адсідка 10 сутак), другая цудам пазьбегла арышту - абодвай былі моцна зьбітыя. Па вядомых прычынах імёны мы ня пішам... Наогул, даволі "цёплы" выдаўся сакавік на падзеі... 03/15/2006 Учора 15 сакавіка 2006 г. у кінатэатры "Юбілейны" прайшла сустрэча з агітацыйнай групай падтрымкі кандыдата Мілінкевіча. Гэта было нешта!!! "... файл 1 файл 2 файл 3 файл 4 файл 5 файл 6 Пасьля праслушкі здаецца, што мы яшчэ ў турботныя 50-я жывем і навокал адны ворагі. Галасы: агітатар - сп. Копка , мясцовы начальнік - тав. Зябко. Гуд лак... тав. Зябко калісьці выкладаў гісторыю аўтару гэтай старонцы. 03/13/2006 Цяпер газэты з Беразіно вы можаце чытаць у нас на старонцы. Пакуль даступная толькі "Хрысьціянская газэта" - газэта Царквы ЕХБ па вул. Горкага. З цягам часу дадамо "Бярэзінскую Панараму"... 03/13/2006 Здымкі в. Любушаны ...>>> 03/08/2006 Дарагія бярэзінскія жанчыны, прыміце нашыя віньшаваньні з нагоды 8-га сакавіка. Прыгожыя і ня вельмі, вы - нашае багацьце. 03/08/2006 Выбарчы маразм-а-ля-2006 набірае абароты на Бярэзіншчыне: звольненая з працы завуч сярэдняй школы в. Высокая Гара. Жанчына, з вялікай літары, адважылася зьбіраць подпісы за кандыдата Мілінкевіча. Зразумела, што рабілася ўсё ў вольны ад працы час... Гэтым Чалавекам можна ганарыцца. berezino.net зараз удакладняе хто падпісваў прыказ аб звальненьні, фармуліроўку, а таксама хто стучаў у ворганы... 02/14/2006 З'явіліся 12 новых імёнаў рэпрэсаваных з Бярэзінскага раёну. Таксама здымкі в. Паплавы, в. Баркі. Віншуем усіх з Днём Закаханых!!! 02/08/2006 Як з Беразіно палякаў на з'езд у Валкавыску выбіралі (праўдзівая байка)...>>> За пару дзён новыя 12 імёнаў рэпрэсаваных з Бярэзінскага раёну (архіў КДБ) 01/31/2006 Папоўніўся сьпіс рэпрэсаваных з Бярэзінскага раёну - 16 новых імёнаў ...>>> 01/14/2006 Першы ў сьвеце хто прыдумаў падводны карабель, перыскоп і скафандр (Да Вінчы ў разлік не бярэцца) быў наш зямляк з в. Карытніца - Казімір Чарноўскі. Ягоныя макеты й малюнкі захаваліся ў Нацыянальным Архіве...>>> З'явіўся радавод калюжыцкіх Ваньковічаў, калі ласка...>>> 01/11/2006 Сьпісы ўдзельнікаў нацыянальна-вызвольнага руху 1863-64 гг.на Ігуменьшчыне (был. Бярэзіншчыне), якім канфіскавана маёнткі й уласнасць (1864 г.)...>>> 01/04/2006 З'явілася цэлая купа ўсялякіх здымкаў Беразіно і крайабразаў - галярэя III, IV, могілак каталіцкіх і татарскіх. 01/02/2006 Бярэзінскі "стоўнхэдж" - в. Харчычы глядзіця...>>> |
| =АПОШНІ ЗДЫМАК= |
| -Заходняя частка раёну 3.93 Mb -Усходняя частка раёну 4.74 Mb -Паўднёвая частка раёну 4.06 Mb -Паўднёва-усходняя частка раёну 3.98 Mb gif images - правы клік + Save As |
| =НАДВОР'Е= У Ірляндыі +18,+20, а ў калгасе "Сьвет БРСМ" - дажджы... |
| р. Брусята каля Шавярніч |
| =АНЯГДОТ НА ЗАКУСЬ= |
| Касьцельны плац м. Беразіно (circa 1910 г.) |
| =ТУТАЎСКІЯ НАВІНКІ= |




