![]() |
|||
| XX СТАГОДДЗЕ Пачатак XX стогоддзя - Паплечнікам Л. Д. Троцкага быў рэвалюцыянер Гельфанд Аляксандр Лазаравіч ("Парвус"), які нарадзіўся ў Беразіно. 1900 год 2 сакавіка - Нарадзіўся Уладзімір Іванавіч Нічыпаровіч, адзін з ініцыятараў стварэння і камандзір 208-га партызанскага атрада (пазней 208-ы партызанскі полк імя I. В. Сталіна), які дзейнічаў і на тэрыторыі Бярэзінскага раёна. Памёр 31 студзеня 1945 г. 28 сакавіка - Памёр беларускі жывапісец Гараўскі Апалінарый Гілярыевіч. Нарадзіўся 30 студзеня 1833 г. у былым маёнтку Уборкі. 22 (9 ст.ст.) мая - нарадзіўся Каспяровіч Мікалай Іванавіч, крытык, літаратуразнавец, краязнавец, лексікограф, мастацтвазнавец. У 1912 г. скончыў Багушэвіцкую царкоўна-прыходскую школу. У 1917-1921 гг. працаваў у Міраслаўскай школе першай ступені. Расстраляны 17 снежня 1937 г. у Новасібірску. 9 лістапада - У Багушэвічах нарадзіўся Кавалёнак Міхаіл Іванавіч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны; у 1940-1948 гг. -міністр аховы здороўя рэспублікі, у 1947-1951 гг. - дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. Памёр 12 студзеня 1958 г. 1900 г. - У Беразіно адкрыта паштовае аддзяленне. 1900 г. - У Багушэвічах адкрыта другакласная царкоўна-прыходская школа. 1901 год 23 лістапада - Вялося следства аб тайным таварыстве рабочых, якое было створана вясной 1901 г. у Беразіно і мела мэтай весьці барацьбу супраць гаспадароў і існуючага дзяржаўнага ладу. 1901 г. - У мястэчку Беразіно пачала працаваць аптэка. Яе ўладальнік - Міркулевіч Марыя Рыгораўна, упраўляючы - правізар Андржэячак. 1901-1903 гг. - У Ігуменскім і Барысаўскім паветах адбываліся хваляванні сялян, якія даходзілі да сутыкненняў з паліцыяй і войскамі. 1902 год 4 лютага -Адкрыла свае дзеяньні Бярэзінскае габрэйскае таварыства дапамогі бедным габрэям. Значная частка бярэзінскіх габрэяў гандлявала моцнымі напоямі, але ў 1898 годзе гэта было забаронена. Шмат габрэяў збанкрутавала. 23 красавіка - Нарадзіўся Лазараў Віктар Васільевіч, з мая 1943 да ліпеня 1944 г. -камандзір 130-ай партызанскай брыгады "Помста". Памёр 7 мая 1904 год 24 студэеня - У в. Святліца нарадзіўся Лескавец Іван Агеевіч, рэдактар падпольнай газеты "Сцяг Леніна" з пачатку яе выдання да 18 красавіка 1943 г. Памёр 7 сакавіка 1995 г. 15 лютага - У в. Пагост нарадзіўся Жукоўскі Максім Іванавіч, кіраўнік Чырвонаслабадскога падпольнага райкома партыі, камандзір партызанскага атрада. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 жніўня 1941. г. узногароджаны ордэнам Леніна. Загінуў у верасні 1941 г. 1904 г. - Сялянкаю Ульянай Кандратаўнай Грыбко з в. Капланцы знойдзены скарб з 27 сярэбраных польскіх і прускіх манет другой паловы ХІХ стагоддзя. 1904 г. - У в. Асмолаўка нарадзіўся Мікалай Васільевіч Рыбачонак, адзін з першых камсамольцаў раёна. Забіты ў снежні 1924 г. Пахаваны ў цэнтры в.Багушэвічы, ля сельскага Дома культуры. 1905 год 14 (1 ст.ст.) сакавіка - У Беразіно баставалі падмайстры краўцоў, шаўцоў і шкарпэтачнікаў. У лесе каля Паложына і Тросцянкі рабочыя правялі мітынг. 14 (I ст.ст.) мая - Антыўрадавая дэманстрацыя рабочых у Беразіно. Вясна - Мінскі губернатар з трывогай паведамляў у дэпартамент паліцыі, што ў Ігуменскім павеце хваляваньні сярод мясцовых сялян выклікаюцца "масавым раскідваньнем пракламацый і толкамі прыбываючых новых асоб, сярод якіх ёсць і рабочыя пецярбургскіх заводаў ". Вясна - лета - На тэрыторыі Ігуменскага павета адбылося 15 сялянскіх выступленьняў. 19 (6 ст. ст.) чэрвеня - Антыўрадавая дэманстрацыя рабочых у Беразіно. 24 /II ст. ст.) чэрвеня - У сувязі з узмацненнем сялянскага руху ў Ігуменскім павеце сюды выехаў мінскі губернатар. 15 (2 ст. ст.) ліпеня - У Беразіно забаставалі наймічкі (кухаркі), прад'явіўшы да сваіх гаспадароў патрабаванні аб скарачэнні рабочага дня, павелічэнні аплаты і вызваленні ад мыцьця бялізны. 5 жніўня (23 ліпеня - сг.ст.)- Дэманстрацыя рабочых і рамеслінікаў у Беразіно. 10 жніўня - Працоўныя Беразіно ў гонар паўгадавіны рэвалюцыі правялі два мітынгі і вулічную дэманстрацыю з удзелам 1 тысячы чалавек. 12 жніўня - У Беразіно, Смілавічах і Ігумені былі праведзены сходы і мітынгі, прысвечаныя пытанням байкоту Булыгінскай думы. 19 верасня - У в. Сяліба (паводле іншых звестак у в. Жаліна) нарадзіўся беларусі савецкі паэт Туміловіч Янка (Іван Людвігавіч). Расстраляны 21 студзеня 1938 г. 2 лістапада - У Беразіно на Ігуменскай вуліцы двума невядомымі быў паранены ў спіну гарадавы Іван Аскерка. 4 лістапада - Каля дзьвюх тысяч жыхароў Беразіно прынялі ўдзел у дэманстрацыі пратэсту супраць рэпрэсій царызму і чорнасоценных пагромаў. І8 лістапада - У Ігуменскі павет былі выкліканы казакі, бо ўся яго тэрыторыя была ахоплена аграрным рухам. Восень - Сяляне Якшыцкой воласці не толькі адкрыта секлі памешчыцкі лес, але і давалі дружны адпор паліцыі і лясной варце. 22 снежня - Царскі ўрад аб'явіў Мінскую губерню на становішчы "надзвычайнай аховы". 1905 г. - У Сялібе нарадзіўся Леў Бенцыянавіч Герцовіч, першы сакратар ЦК камсамола Беларусі, член Бюро і загадчык кіруючых камсамольскіх органаў ЦК ВЛКСМ. 25 лютага 1939 г. прыгавораны да расстрэлу. 1905-1907 гг. - Усяго за гады першай рускай рэвалюцыі ў Ігуменскім павеце адбылося 50 сялянскіх выступленняў. 1906 год 15 сакавіка - У в. Перавоз Бярэзінскага раёна нарадзіўся Торык Мікалай Антонавіч, віцэ-адмірал (1958 г). 19 сакавіка - У в. Мацевічы нарадзіўся Вільдфлуш Роберт Тэнісавіч, беларускі вучоны ў галіне аграхіміі, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар. Памёр 30 ліпеня 1972 г. 21 верасня - У Якшыцкай воласці пры спробе арыштаваць сялян, якія збілі вартаўніка ў маёнтку Асмалоўскага, сялянамі было аказана ўзброенае супраціўленне. 7 кастрычніка - Газета "Фрайнд" у N42 паведамляла, што ў Беразіно "ў час кірмашу група чорнасоценцаў з крыкамі: "Бі жыдоў, бунтаўшчыкоў" кінулася на праходзіўшых яўрэяў і стала збіваць іх. Пагром быў тут жа спынены ўмяшаньнем сялян, якія разагналі граміл". 22 лістапада - Выданьне ўказа аб выхадзе сялян з абшчыны; пачатак правядзення сталыпінскай аграрнай рэформы. 22 снежня - нарадзіўся Крук Цімафей Карнеевіч, у жніўні 1943 - ліпеня 1944 г. камандзір Бярэзінскай ваенна-аператыўнай групы. Загінуў пры ліквідацыі бэндэраўскіх бандаў у жніўні 1947 г. 1906 г. - У в. Капланцы нарадзіўся Булойчык Платон Пятровіч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Вілейскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Загінуў у кастрычніку 1943 г. Яго імем названа вуліца ў г. Браславе. 1907 год 6 лютага - рапарт Ігуменскага павятовага спраўніка мінскаму губернатару аб ходзе выбараў упаўноважаных ад валасцей і адмове сялян удзельнічаць у выбарах у II Дзяржаўную думу. 75 мая - У в. Локаць нарадзіўся Дзербан Мікалай Лявонавіч, адзік з кіраўнікоў партызанскага руху на Міншчыне. 13 лістападо - У в. Месціна нарадзіўся Скрыпка Міхась (Міхаіл Аляксандравіч), беларускі паэт-сатырык, празаік, драматург. Памёр 8 кастрычніка 1991 г. 26 снежня - У Пагосце нарадзіўся Маркоўскі Антон Барысавіч, у маі-лілені 1944 г. камандзір портызанскай брыгады № 120 Памёр 1 снежня 1979 г. 1907 г. - У Беразіно мелася вольнае пажарнае таварыства, у якім налічвалася да 40 добраахвотнікаў. Пажарны абоз складоўся з 12 бочак, трох малых і адной вялікай помпы і драбіны. 1907 г. - У Беразіно працаваў адзіны разносчык газет, у якога можна было атрымаць газеты "Русь", "Товарищ", "Речь" і некаторыя іншыя. 1907 г. - У Беразіно мелася публічная бібліятэка і кабінет для чытання, дзе за 10 капеек у месяц можна было браць кнігі на дом. Газет у бібліятэцы не было. 1907 г. - У Багушэвіцкім паштовым аддзяленні адкрыты прыём унутраных тэлеграм для адсылкі іх поштай. 1908 год Сакавік - У адпаведнасці са сталыпінскай аграрнай рэформой у Капланцах была створана камісія ла раздзелу часткі абшчынных зямель на хутары для сялян, якія пажадалі выйсці з абшчыны і перасяліцца на хутары. Ліпень - Хваляванні сялян в. Шавярнічы ("сенакосны бунт"). 1908 г. - У Беразіно ўпершыню адбыўся кінасеанс, у час якога бярэзінцы ўбачылі на экране "жывыя фотакарткі". 1908 г. - Выступленне сялян Брадзецкай воласці 1909 год 1909 г. - У в. Высокая Гара Пагосцкай воласці адкрыта земскае вучылішча з 4-гадовым тэрмінам навучання. 1909 г. - Рассяленне сялян в. Капланцы на сталыпінскія хутары. 1910 год 1 студзеня - У в. Сяліба нарадзіўся Герцовіч Якаў Бенцыянавіч, крытык, нарысіст, сатырык, член саюза пісьменнікаў Беларусі. Памёр 21 красавіка 1976 г. 14 красовіка - Газета "Наша Ніва" пісала аб чутках, што праз Багушэвічы пройдзе чыгунка. 23 красавіка - Нарадзіўся Церашкевіч Сяргей Рыгоравіч, Герой Савецкага Саюза (24 сакавіка 1945 г.). 27 чэрвеня 1944 г. у час контратакі ворага каля вёскі Галоўчын кінуўся са звязкай гранат пад варожы танк. Пахаваны ў в. Вяшэўка. 14 мая - У Беразіно нарадзіўся Старабінец Рыгор Лазаравіч, беларускі хімік, член-карэспандэнт Акадэміі Навук Рэспублікі Беларусь. 21 чэрвеня - У в. Сяліба пажарам ад неасцярожнага абыходжаньня з агнём знішчаны жылыя і надворныя пабудовы 146 сялян. 17 ліпеня - У Якшыцах у час пажару згарэлі жылыя і надворныя побудовы 99-ці сялян. 7 жніўня - У в. Вяшэўка нарадзіўся Ермаловіч Якуб (Якаў Сідаровіч) беларускі савецкі пісьмекнік. Памёр 18 красавіка 1987 г., пахаваны ў в. Вяшэўка. 10 жніўня - Нарадзіўся Прусак Майсей Пейсахавіч, у кастрычніку 1942 - ліпені 1944 гг. камісар партызанскай брыгады імя М. А. Шчорса. 26 снежня - У Беразіно нарадзілася Бярковіч Марыя Веніямінаўна, беларускі мастак кіно і графік. 1910 г. - У Паплавах адкрыта пачатковая школа. 1910 г, - У в. Перавоз Якшыцкага сельсавета нарадзіўся Аляшкевіч Сцяпан Філімонавіч, Герой Савецкага Саюза (13 верасня 1944 г.). Загінуў 4 мая 1944 г. у Румыніі, пахаваны на станцыі Вама. 1911 год 4 мая - нарадзіўся Рунец Пятро Мікалаевіч, празаік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1930-1933 гг. загадваў Глінішчанскай пачатковай школай, потым у 1933-1937 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Сялібскай сямігодцы. 1 чэрвеня - У Якшыцах адбыўся сход, на якім вырашалася пытанне аб пераходзе да хутарскога землекарыстаньня. 26 чэрвеня - Сяляне в. Высокая Гара Пагосцкай воласці ў колькасці каля 25 чалавек наўмысна разбурылі плаціну каля млына графа Патоцкага. 1911 г. - У Ігуменскім павеце сяляне вялі барацьбу за зямлю і сервітуты, якая ўзмацнілася вясной-летам 1912 года. 1912 год 18 красавіка - У в. Баравіно нарадзіўся Сакалоўскі Іосіф Пятровіч, у ліпені 1942 - красавіку 1944 г. сакратар Бярэзінскага падпольнага РК КП(б)Б. Памёр 18 чэрвеня 1982 г. 1912 г. - У Беразіно дзейнічалі 7 яўрейскіх сінагог, касцёл, царква, адно царкоўна-прыходскае чатырохкласнае вучылішча і адно яўрэйскае аднакласнае вучылішча. Прамысловасць раёна складвалася зь вінакурнага завода ў Беразіно, сямі вадзяных і пяці паветраных млыноў, саматужніцтва і рамесніцтва па пашыву вопраткі, абутку і дрэваапрацоўцы. 1912 г. - Багушэвіцкае паштовае аддзяленне пераўтворана ў паштовае тэлеграфнае аддзяленне з прыёмам унутраных тэлеграм, а ў Брадзецкім валасным упраўленні пачалі афармляцца разнастайныя паштовыя аперацыі (акрамя пераводаў). 1912 г. - У в. Асмолаўка пачала працаваць чатырохкласная школа. 1913 год 8 люгога - нарадзіўся Калыхматаў Фёдар Антонавіч, Герой Савецкага Саюза. Другога ліпеня 1944 г. на шашы Мінск-Магілёў ў раёне в. Марціянаўка знішчыў варожы танк, 2 аўтамашыны і каля 60 гітлераўцаў. 15 мая - У в. Сяліба нарадзіўся мастацтвазнаўца Элентух Ізраіль Арысавіч. Лета - На якшыцкіх землях пачаліся асушальныя работы. 1913 г. - Адкрыта земская тэлефонная станцыя Беразіно-Ігумен-Мінск. 1914 год 14 ліпеня - У Беразіно адкрыта вышэйшае змешанае пачатковае вучылішча. Ліпень-жнівень - Антываенныя выступленьні ў Ігуменскім павеце, разгром памешчыцкіх маёнткаў. 11 лістапада - На валасным сходзе ў Дзмітравічах сяляне беларусы пастанавілі выдаць з запаснога валаснога магазіна 150 пудоў збожжа для пацярпеўшых ад вайны сялян у Польшчы. 5 снежня - У в. Сяліба нарадзіўся Няхай Рыгор Восіпавіч, паэт, празаік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Памёр 25 ліленя 1991 г. Пахаваны ў Мінску. 1914 г. - Нарадзіўся Бародзіч Феадосій Васільевіч. Да Вялікай Айчыннай вайны і пасля яе на савецкай і гаспадарчай рабоце ў раёне. У час вайны камандаваў Першым чырвонаармейскім партызанскім атрадам у Крыме. Памёр 30 мая 1983 г. 1914 г. - У час пажару выгарэла большая частка Беразіно. 1914 г. - У Беразіно - напярэдадні вайны працавала прыватная фатаграфія. 1914 г. - У в. Месціна пачала працоваць аднаступенная школа, 4 групы. 1915 год 12 сакавіка - Нарадзіўся Арцёменка Кірыла Васільевіч, партыйны і дзяржаўны кіраўнік, з 1936 па 1941 г. працаваў у Бярэзінскім раёне. Памёр 5 снежня 1971 года. Жнівень - У Ігуменскім павеце з-за росту дарагоўлі і слекуляцыі ў працэсе эвакуацыі сялян з Заходняй Беларусі, адбываліся масавыя харчовыя беспарадкі. Лета - У Беразіно працавалі друкарня і кніжны магазін. Верасень - У Ігуменскім павеце бежанцы захоплівалі запасы фуражу і хлеба ў маёнтках памешчыкаў Булгака, Шэвіча, Патоцкага. Прычым у апошнім маёнтку зьбілі лясных і палявых вартаўнікоў, а ў маёнтку Прыборкі - упраўляючага. 1915 г. - Каля Багушэвіч быў знойдзены скарб манет, сярод якіх брабанцкі талер 1665 г. чаканкі манетнага двара горада Антверпена. 1915 г. - Скарга 75 сялян в. Дзьмітравічы на вельмі нізкую плату на акопных работах. 1916 год 7 чэрвеня - Нарадзіўся Казленка Пётр Длякееевіч, Герой Савецкаго Саюза (15 мая 1946 г.). Вызначыўся на тэрыторыі Беларусі ў баях по шасці напрамках, у тым ліку і на Мінскім. 28 чэрвеня ў складзе групы бамбардзіроўшыкаў зніўчыў маст праз Бярэзіну і 10 аўтамашын з ваенным грузам. 1 ліпеня - У в. Мацевічы нарадзіўся Пыж Міхаіл Фёдоравіч, з 3 верасня 1942 г. да 2 ліпеня 1946 г. - сакратор Бярззінскага падпольнага райкома ЛКСМБ. Памёр 16 ліпеня 1997 г. 1916 г. - У Пагосце, Сялібе і Якшыцах, адкрыты паштовыя аддзяленні. 1916 г. - У Беразіно створана спажывецкае таворыства "Змычка". 1916 г. - У Беразіно замест паромнай пераправы праз раку пабудавалі драўляны мост, яхі быў спалены пад час вайны з Польшчай у -1919 г. 1917 год 26 студзеня - Нарадзіўся Дзяльцоў Павел Андрэевіч, Герой Савецкага Саюза (13 красавіка 1944 г.), каптан, камандзір бамбардзіровачнай эскадрыллі, якая бамбіла абаронныя рубяжы ворага на Бярэзіне; 24 чэрвеня 1944 г. знішчыла мост, па якому адступау вораг. Памёр 8 мая 1969 г. Сярэдэіна лютага - Створаны Ігуменскі павятовы Савет рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. 12 сакавіка (27 лютага - ст.ст.) - Лютаўская буржуязна-дэмакратычная рэвалюцыя ў Расіі, звяржэнне самадзяржаў'я. 7-9 мая - З'езд сялянскіх дэпутатаў ігуменскага павета па зямельнаму пытанню. Май-чэрвень - У Ігумені быў створаны паветавы Савет рабочых (батрацкіх) і сялянскіх дэпутатаў. 16 чэрвеня - Адбыўся з'езд дэпутатаў сельскагаспадарчых рабочых (батракоў) Ігуменскога павета. 4 ліпеня - газета "Фронт" у N26 паведамляла аб дзейнасці валасных камітэтаў Мінскай губерні па раздзелу памешчыцкіх земляў і звальненьні службовых асоб. Кан. кастрычніка - пач. лістапада - Устанаўленьне Савецкай улады ў г. Ігумені і павеце. Лістапад-снежань - Ажыццяўленьне Дэкрэта аб зямлі ў маёнтку Філіпавых - "Багушэвічы". 1918 год 10 студэеня - Газета "Советская правда" надрукавала адозву Ігуменскага павятовага камісарыята народнай асветы да настаўнікаў аб арганізацыі народнай адукацыі. 12 студзеня - люты - Антысавецкае выступленне польскага корпуса на чале з генералам Доўбар-Мусніцкім на тэрыторыі ўсходняй Беларусі, у тым ліку i на Ігуменшчыне. Загад aб арганізацыі гэтага корпуса падпісаў Карнілаў 27 ліпеня 1917 г. Да гэтага корпусу далучыліся шматлікая моладзь з каталіцкіх хутароў і засьценкаў Бярэзіншчыны, Бабруйшчыны. Стаўка корпусу знаходзілася ў Бабруйску. Пасля 12 студзеня - У Багушэвічах легіянерамі Доўбар-Мусніцкага расстраляны настаўнік Фалевіч i трое сялян - Бабіцкі, Казлоўскі i Піліпчанка. Канец студзеня - Пастановай Ігуменскага Савета распушчана мясцовае павятовае земства. 25 лютага - Нарадзіўся Мальцаў Іван Аляксандравіч, Герой Савецкага Саюза (26 кастрычніка 1944 г.). Другога ліпеня 1944 г. чатыры самалёты-штурмавікі пад яro камандаваннем разбамбілі пераправу цераз р. Бярэзіну заходней г. Беразіно, знішчылі 3 танкі, 20 аўтамашын праціўніка. 28 лютага - Нелегальны сход бальшавікоў стварыў Мінскі падпольны партыйны камітэт РСДРП(б), які распаўсюджваў сваю дзейнасць і на Ігуменскі павет, дзе быў створаны падраённы камітэт. Люты-снежань - Бярэзіншчына акупіравана германскімі войскамі. Канец лютага - Пачатак стварэння першых партызанскіх атрадаў для барацьбы з нямецкімі акупантамі. 3 сакавіка - У адпаведнасці з Брэсцкім мірным дагаворам увесь Ігуменскі павет трапіў пад акупацыю немцаў. 30 сакавіка - Нарадзіўся Бандарэнка Іван Максімавіч, Герой Савецкага Саюза (24 сакавіка 1945 г.). Вызначыўся 28 чэрвеня 1944 г. Пераследуючы ворага, перарэзаў шашу Магілёў-Мінск i захапіў каля тысячы машын з ваенным грузам. 20 мая - Памёр Каганец Карусь (сапраўднае імя Кастравіцкі Казімір). Нарадзіўся 29 студзеня 1868 г. 15 ліпеня - У Мінску праведзена I падпольная канферэнцыя бальшавіцкіх арганізацый акупіраваных немцамі паветаў Белаpyci - Мінскага, Барысаўскага, Ігуменскага i інш. 23 лістапада - Пад націскам Чырвонай Арміі нямецкія акупанты адышлі на заходні левы бераг Бярэзіны. 9 снежня - Часці Чырвонай Арміі вызвалілі г. Ігумен ад нямецкіх захопнікаў. 1918 г. - Нарадзіўся Валюк Алексей Мікалаевіч, удзельнік абарончых баёў на тэрыторыі Белapyci. Загінуў летам 1941 г. на правым беразе Бярэзіны каля г.п. Беразіно. 1918 г. - Створаны Белічанская спажывецкая кааперацыя i Каменнаборскае спажывецкае таварыства "Усход". 1918-1919 гг. - Ігуменскі грамадскі банк меў свой грашовы выпуск. 1918-1921 гг. - У Якшыцкай воласці былі адкрыты школы ў вёсках Рачыборак, Дубовы Лог, Новіны, Бычын, Віляціна, Галаўныя Ляды, Пуцькава і Гаранка. 1919 год 1 студзеня - Нарадзіўся Ханінаў Міхаіл Ванькаевіч, калмыцкі пісьменнік, перакладчык твораў беларускай літаратуры, ганаровы грамадзянін г. Беразіно. Памёр 22 верасня 1981 г. 5 студзеня - Арганізаваны Бярэзінскі валасны камітэт. Яго старшыня - Ігнатовіч Павел Андрэевіч. 22 лютага (ці іншых звестках - 22 сакавіка) - Адбылася I Iгyменская павятовая партыйная канферэнцыя. Сакавік - Пры аддзеле народнай асветы ў Беразіно арганізавана тэатральна-мастацкая секцыя. 1 мая - У Беразіно адбылася першая пасля выгнання немцаў святочная першамайская дэманстрацыя. 7 мая - Нарадзіўся Шчарбатаў Георгій Міхайлавіч, празаік, крытык, член Саюза пісьменнікаў Белаpyci. Працаваў настаўнікам у Бярэзінскім раёне пасля заканчэння Магілёўскага педвучылішча. Памёр 2 лютага 1957 г. 15 мая - Нарадзіўся Шрэйн Дзмітрый Барысавіч; у маі-ліпені 1944 г. - камандзір 210-га асобнага атрада імя І В. Сталіна. Памёр 14 студзеня 1995 г. 1919 г., жнівень - 7 ліпеня 1920 г. - Беразіно i раён акупіраваны польскімі войскамі. На працягу гэтага часу ў Беразіно дзейнічала падпольная маладзёжная група. 1919 г., жнівень-ліпень 1920 г. - Яўрэйскія пагромы у Сялібе, Багушэвічах, Ігумені. 7 лістапада - У Беразіно адбылася першая святочная кастрычніцкая дэманстрацыя. 1919 г. - Створана Дзмітравіцкае спажывецкае таварыства. 1920 год. 7 студзеня - У Багушэвічах пасля катаванняў былі забітыя тры чырвонаармейцы. Ноч з 19 на 20 студзеня - Каманда з 75 чалавек пад кіраўніцтвам Шпака Рыгора Канстанцінавіча ў раёне в. Жукавец разграміла польска-беларускі батальён i штаб. 26 лютага - Белапалякі амаль поўнасцю спалілі вёскі Пагост, Кукарава, Казлоў Бераг, Быковічы, Навасёлкі i Вяшэўка (апошняя спалена 24 лютага). 4 cакавіка - Белапалякі зрабілі нападзенне на Брадзецкі валасны рэўком, закатавалі яго старшыню Паўлава Ілью Паўлавіча. 10 мая - Нарадзіўся Еранько Віктар Іванавіч, Герой Савецкага Саюза (26 кастрычніка 1944 г.). 30 чэрвеня 1944 г. на шашы Mагілёў-Мінск каля в. Старая Марціянаўка падбіў 3 танкі i 6 аўтамашын з варожай пяхотай. 19-25 мая - 72-гі полк пад камандаваннем Грыбава Сяргея Яфімавіча каля в.Гута вёў баі з белапалякамі. Кам | |||