![]() |
|||
| 1941 год 1 студзеня - У раёне налічвалася 7 прамысловых прадпрыемстваў (214 рабочых), 8 электрастанцый магутнасцю 234 кілаваты, 4 бальніцы, 5 сельскіх амбулаторый, 13 фельчарскіх пунктаў. Kpacaвік - У 42 пярвічных партыйных арганізацыях раёна праводзілася справаздачна-выбарная кампанія. 21 чэрвеня - Першы выпуск 10-х класаў Багушэвіцкай, Пагосцкай, Паплаўскай i Сялібскай сярэдніх школ. 22 чэрвеня - Вераломны напад фашысцкай Германіі на СССР, пачатак Вялікай Айчыннай вайны. 23 чэрвеня - У Беразіно райком партыі для барацьбы з нямецкімі лазутчыкамі, шпіёнамі i дыверсантамі з камуністаў i работнікаў міліцыі стварыў аператыўны атрад i сфарміраваў спецыяльны атрад для аховы маста цераз Бярэзіну. 27 чэрвеня - Пашыранае пасяджэнне бюро РК КП(б)Б з адзіным пытаннем: арганізацыя барацьбы супраць ворага. 29 чэрвеня - Асобны партызанскі атрад пад камандаваннем Васілеўскага Арцёмія Яўгенавіча ў бai каля Беразіно панёс вялікія страты i выйшаў у Чэрвеньскі раён, дзе дзейнічаў да канца 1941 года. Камандзір атрада загінуў у чэрвені 1941 г. 3 ліпеня - Беразіно акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 3-4 ліпеня - Бой за вёску Перавоз Багушэвіцкага сельсавета i за пераправу цераз р. Бярэзіну. Узарваны 200-мятровы мост на шашы цераз Бярэзіну. 2 ліпеня - жнівень - Дзейнасць Бярэзінскага падпольнага райкома ЛКСМБ (першага складу). Сакратар Ільінскі Александр Міхайлавіч. 4 ліпеня - Бой за в. Брадзец, у ходзе якога самаахвярна змагаліся артылерысты батарэі капітана Хігрына Барыса Львовіча (з 31 жніўня 1941 г. - Герой Савецкага Саюза). Нарадзіўся 14 жніўня 1909 г., загінуў 5 ліпеня 1941 г. Ноч з 13 на 14 ліпеня - Асобны партызанскі атрад "Васільева" (першы ў раёне, сфармараваны ў пачатку ліпеня 1941 г.) пад камандаваннем Юрына Сямёна Васільевіча каля в. Мачаск разграміў варожую аўтакалону. 21 кастрычніка 1941 г. атрад выйшаў у савецкі тыл. Ліпень - У в. Васільеўка Каменнаборскага сельсавета створана камсамольска-маладзёжная падпольная група (арганізатар - інструктар ЦК ЛКСМБ Мікалай Данілавіч Лапцёнак). 6 жніўня - Першы з пачатку вайны Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагароджванні ордэнамі i медалямі партызан, якія вызначыліся ў барацьбе супраць германскага фашызму. Сярод ix - нашы зямлякі Жукоўскі Максім Іванавіч, Юрын Сямён Васільевіч, якія ўзнагараджаны ордэнам Леніна. Жнівень - 3 Беразіно фашысцкія каты вывезлі каля 250 чалавек "ненадзейных" і расстралялі іх у сасновым лесе. Жнівень - Загінуў Ільінскі Аляксандр Міхайлавіч - сакратар падпольнага райкома ЛКСМБ першага складу. 12 верасня - У памяшканні школы в. Новая Князеўка адбыўся сход мясцовых камсамольцаў і чырвонаармейцаў-акружэнцаў (каля 20 чалавек), на якім разглядалася пытанне аб арганізацыі партызанскай барацьбы супраць ворага. 18 верасня - Сотай стралковай ордэна Леніна дывізіі, якая дзейнічала ў пачатку вайны i на тэрыторыі нашага раёна, прысвоена званне Першай гвардзейскай (камандзір I. М. Русіянаў). 21 верасня - Расстраляны Маркоўскі Фёдар Фёдаравіч, адзін з першых камсамольцаў у Дулебскім сельсавеце, удзельнік арганізацыі партызанскага руху. Верасень - Загінуў Жукоўскі Максім Іванавіч, узнагароджаны ордэнам Леніна (8 жніўня 1941 г.). Нарадзіўся 15 лютага 1904 г. у в. Пагост. Восень - На шашы Магілёў-Mінск у раёне в. Любушаны адбылася адна з першых засад, якую зрабіла група салдат, што засталася ў тыле ворага (далей будзе паведамляцца талькі аб асноўных аперацыях народных мсціўцаў). 25-28 снежня (па іншых звестках - 1-2 лютага 1942 г.) - У Беразіно ў канцы вуліцы Інтэрнацыянальнай было закатавана больш за 900 чалавек яўрэйскага насельніцтва. Зіма 1941-1942 гг. - У вёсках Брадзец i Стары Койцін савецкі афіцэр М.Е. Гарошка i мясцовы камсамолец Л. Абражэвіч стварылі падпольную iнiцыятыўную групу, якая вырасла ў Брадзецка-Сялібскае падпольле. У гэты час падобныя ініцыятыўныя групы дзейнічалі ў лічных вёсках раёна. 1942 год Пачатак 1942 г. - сведчаньні аб спробе арганізацыі беларускай нацыянальнай партызанкі на усход ад Барысава. Арганізатарамі выстіпілі Уладзімір Шавель, які раней працаваў на нямецкі вывяд, Анатоль Сокалаў - былы бургамістр Беразіно і інш. Падчас сустрэчы з актывам савецкіх партызан, дзейнічаўшых у акрузе, яны былі вераломна забітыя. Пазасталыя партызаны-нацыяналісты былі нейтралізаваныя пазьней. Люты - У 208-м партызанскім атрадзе выйшаў першы на Беларусі рукапісны часопіс "Народный мститель". У гэтым годзе рукапісныя часопісы выпускаліся у 62-м, 120-м, 345-м партызанскіх атрадах. 25 сакавіка - З партызанскіх групп, што дзейнічалі ў навакольлях вёсак Жарамец і Баравіно, створаны партызанскі атрад "Непераможны" (камандзір Цімафей Іванавіч Кускоў). 3 красавіка - Утварэнне Клічаўскай партызанскай зоны, у склад якой уваходзіла i частка Бярэзінскага раёна. 14 красавіка - Газета "Савецкая Беларусь" паведамляла аб разгроме фашысцкімі варварамі вёскі Мачаск. 23 красавіка - У Беразіно гітлераўцы павесілі актыўных падпольшчыкаў Л.Б. Шунэйку, Л.Я. Гансоўскую, Ф.Ф. Глінскага, Я. Ермалкевіча i 3.С. Маёраву. 28 красавіка - На тэрыторыі Ляжынскага сельсавета сфарміраваны партызанскі, атрад "Бальшавік" (камандзір Мікалай Лявонцьевіч Дзербан). Красавік-май - 3 гэтага чаcy ў раёне не працавала ні адна валасная ўправа. Немцы ўтрымлівалі толькі раённы цэнтр Беразіна, а астатняя тэрыторыя знаходзілася пад кантролем партызан. Красавік-май 1944 г. - Камандзірам 620-га партызанскага атрада імя В.I. Чапаева з'яўляўся Макей Севасцьянавіч Mixалап. Нарадзіўся ў 1917 г., загінуў 30 мая 1944 г. Канец красавіка - Брадзецка-Сялібская падпольная арганізацыя ўлілася ў 208-ы партызанскі полк (камандзір У.I. Нічыпаровіч). 3 мая - На стыку Бярэзінскага i Чэрвенскага раёнаў з партызанскай групы У.П. Дзерабіна, якая дзейнічала туг з сакавіка 1942 г. створаны атрад "Іскра", які спачатку называўся "Mаpaк". 24-25 мая - Партызаны 208-rа атрада разграмілі варожы гарнізон у в. Багушэвічы. Май - Створаны 345-ы партызанскі атрад (камандзір С.А. Яроцкі) Май - У в. Якшыцы паліцаі расправіліся з сям'ей піянера Мішы Хацько, які загінуў у баі. 1943 г. Май-сакавік, 1945 г. - Дзяруга Васіль Карпавіч камандаваў партызанскім атрадам "Камуніст", а з сакавіка 1944 да ліпеня 1944 - брыгадай імя Шчорса. Май-ліпень, 1944 г. - Партызанскім атрадам "Іскра" брыгады імя М.А. Шчорса камандаваў Дзербан Уладзімір Паўлавіч 3 1 па 2 чэрвеня - Партызаны 752-га атрада В.І. Лівенцава разгpамілі нямецка-паліцэйскі гарнізон у в. Пагост i захапілі шмат боепрыпасаў. 6 чэрвеня - Кіраўнікі падпольнай групы в. Лучны Мост Сялібскага сельсавета I.І.Бурымскі i камсомолец М.А. Барысевіч (будучы прэзідэнт АН БССР) разам з іншымі падпольшчыкамі ўліліся ў 152-гі партызанскі атрад, дзе склалі ядро падрыўной групы. 30 чэрвеня - 20 ліпеня - Першая карная аперацыя "Майскі жук" ("Хрушч") супраць партызан i мірнага насельніцтва Клічаўскага, Kipаўcкага, Быхаўскага i Бярэзінскага раёнаў. Чэрвень - Знішчаны з часткай насельніцтва і не адноўлены пасля вайны вёскі Уцешына Брадзецкага, а таксама Клешчыцы і Тоўсціца Мачаскага сельскіх Саветаў. 17 ліпеня - У раёне в. Каменны Барок у бой з гітлераўцамі ў час карнай аперацыі "Арол" ycтyпiў 345-ы партызанскі атрад. Пасля шасцідзённых сутычак атрад адышоў ва Усакінскія лясы. 20 ліпеня - На смалакурным заводзе ў лесе непадалёк ад в. Шавярнічы адбыўся сход партыйнага актыву раёна. Былі адноўлены работа РК КП(б)Б (сакратар І.П. Сакалоўскі) i райвыканкома (старшыня К.А. Баранаў). У 1975 г. тут пастаўлена стэла-помнік у гонар Бярэзінскага падпольнага райкома КП(б)Б. 22 ліпеня - Першае паседжанне падпольнага РК КП(6)Б. Вырашана: пры райкоме партыі стварыць спецатрад. Для гэтага з 345-га атрада была выдзелена ініцыятыўная група а 28 партызан, якая хутка вырасла ў баявы атрад №120. 3 ліпеня - Экстранае пасяджэнне падпольнага РК КП(6)Б, на якім разглядалася адзінае пытанне: прарыў варожай блакады. Ліпень - Другім батальёнам 286-й ахоўнай дывізіі супраць партызан i мірнага насельніцтва Бярэзінскага i Бялыніцкага раёнаў праведзена карная аперацыя №11. Ліпень - Каля в. Галынка Каменнаборскага сельсавета пачаў дзейнічаць партызанскі аэрадром. Ліпень-верасень - 120-м партызанскім атрадам камандаваў Архіпец Георгій Мартынавіч. Нарадзіўся ў в. Вяззе. 20 жніўня - Партызаны 130-га атрада перахапілі нямецкі абоз з хлебам, нарабаваным у вёсках Журоўка i Вяшэўка. Была знішчана ахова абоза і каля 200 пудоў збожжа паступіла на партызанскую базу. Жнівень - Партызаны атрада імя I.В. Сталіна (камандзір У.А. Ціхаміраў) разграмілі варожы гарнізон у в. Якшыцы. Лета - На шашы Беразіно-Магілёў у 6-7 км. на ўсход ад в. Пагост група байцоў 345-ra атрада разграміла нямецкую аўтакалону. У ліку забітых быў і бургамістр Беразіно, які вез у Магілёў інфармацыю аб становішчы ў раёне. Лета - Партызанскі атрад №752 (камандзір В.I. Лівенцеў) разrpaміў нямецка-паліцэйскі гарнізон у в. Пагост. 3 верасня - 1944 г., 2 ліпеня - Дзейнасць Бярэзінскага падпольнага райкома ЛКСМБ (другога складу). Сакратар Пыж Mіхаіл Фёдаравіч 20 варасня - На базе роты партызанскага атрада "Бальшавік" створаны партызанскі атрад "Перамога". 25 верасня - Народнымі мсціўцамі 345-га атрада ў в. Дулебы разгромлены паліцэйскі гарнізон, было забіта 18 здраднікаў. Верасень-1943 г. - Афіцэр сувязі Заходняга штаба партызанскага руху Ляонцьеў Сцяпан Нікіфаравіч знаходзіўся на тэрыторыі Бярэзіншчыны. Нарадзіўся ў сакавіку 1914 г. 13 кастрычніка - На стыку Бярэзінскага, Барысаўскага i Чэрвеньскага раёнаў створана партызанская брыгада імя Мікалая Шчорса. 14 кастрычніка - Спалена ўся вёска Краснае Дзмітравіцкага сельсавета (33 двары). Знішчана 86 жыхароў, у жывых засталося толькі 8 чалавек. Пасля вайны вёска адноўлена. 25 кастрычніка - Партызаны атрадаў "Чырвоны Сцяг" i імя Сталіна здзейснілі налёт на гітлераўскі гарнізон у в. Якшыцы. Кастрычнік - 1944 г., ліпень - Прусак Майсей Пейсахавіч з'яўляўся камандзірам партызанскай брыгады імя М.А. Шчорса. Нарадзіўся 10 жніўня 1910 г. Пачатак лістапада - Напярэдадні 25-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі па рашэнню падпольнага райкома партыі выйшаў першы нумар рукапіснай раённай газеты "Чырвоны партызан". Усяго было выпушчана тры нумары, а потым газеце вернута даваенная назва "Сцяг Леніна". 1-7 лісталада - У 33 вёсках раёна праведзены сходы, прысвечаныя 25-годдзю Вялікага Кастрычніка, на якіх прысутнічала каля дзвюх тысяч чалавек. 5 лістапада - Жорсткая расправа гітлераўцаў i паліцэйскіх над мірнымі жыхарамі вёсак Барсукі і Лясковічы. 6-7 лістапада - Напад групы партызан атрада "Непераможны" на нямецкі гарнізон у Беразіно. 15 лістапада - У в. Жабаўка (з 1964 г. - Партызанка) з'ехалася каля сотні дэлегатаў на першую Клічаўскую раённую партыйную канферэнцыю, на якой прысутнічалі і дэлегаты з Бярэінскага раёна. 21 лістапада - Аперацыя нямецка-фашысцкіx захопнікаў у в. Марціянаўка па "мабілізацыі" моладзі для адпраўкі на катаржныя работы ў Германію. 28 лістапада - Эсэсаўскі батальён пад камандаваннем Дзерлiвангера ў в. Баравіно знішчьгў 208 жыхароў, з 77 дамоў спаліў 75. Лістапад - Карная аперацыя пад кодавай назвай "Фрыда" супраць партызан i мірнага насельніцтва Бярэзінскага, Смалявіцкага, Барысаўскага i Чэрвеньскага раёнаў. У час аперацыі знішчаны вёскі Баровіно i Краснае. Лістапад - У в. Жабаўка праведзена першая канферэнцыя Бярэзінскага падпольнага райкома КП(б)Б. У 1972 г. у памяць аб канферэнцыі пастаўлена стэла. 16 снежня - Сутычка партызан атрада "Чырвоны Сцяг" з гарнізонам проціўніка ў в. Марціянаўка. На бок народных мсціўцаў перайшло 5 чалавек. 18 снежня - Сіламі 345-га партызанскага атрада сумесна з 208-м атрадам каля в. Галынка быў павернуты назад батальён уласаўцаў, які ішоў з Мацевіч на разгром партызан. Сярэдзіна снежня - Праведзена Клічаўская раённая камсамольская канферэнцыя, на якой прысутнічалі i дэлегаты ад пярвічных камсамольскіх арганізацый партызанскіх атрадаў Бярэзіншчыны. 1943 год 7 студзеня - У в. Воcава ўварваліся карнікі. Яны расстрэльвалі дзяцей, жанчын, састарэлых. Загінула 33 чалавекі. Вёска была спалена. 15 студзеня - У пяцісценным доме жыхара в. Жабаўка Несцяровіча Ф.Р. праведзена Бярэзінская падпольная раённая партканферэнцыя, на якой прысутнічала 58 чалавек. 12 лістапада 1967 г. тут адкрыта мемарыяльная дашка. Студзень - Карная аперацыя пад кодавай назвай "Франц" супраць партызан i марнага насельніцтва Бярэзінскога, Асіповіцкага, Пуховіцкага i Чэрвеньскага раёнаў. Пачатак лютага - Бой партызан 120-га, 130-га i 340-га атрадаў з двума варожымі батальёнамі каля Дулеб. Загінула каля 50 гітлераўцаў. У баі паў i самы юны партызан 120-га атрада Міша Ганчарка. 13 лютага - Магілеўскі падпольны абком партыі па прапанове I.М. Кардовіча прыняў рашэнне аб стварэнні пры кожным падпольным райкоме спецатрада. Пры Бярэзінскім райкоме такім атрадам стаў атрад №120. 16 лютага - Ад апошняй кулі, пакінутай у аўтамаце, загінуў палітрук 345-га партызанскага атрада Kypaч Фёдар Іванавіч. Люты - Каля в. Лосеўка рота партызан спецатрада №120 вяла бой з немцамі. У баі загінула партызанка-камсамолка Марыя Сакалоўская, а разведчык-камсамолец Міхаіл Саскавец i падрыўнік Рыгор Гоман узяты ў палон i закатаваны. Люты - Гpyпа партызан камсамольска-маладзежнага атрада "Іскра" уварвалася ў Беразіно, дзе была праведзена гаспадарчая аперацыя. Люты 1944 г. - сакавік - У Беразіно дзейнічала падпольная група, якую спачатку ўзначальвала Яўгенія Няфёдава, а потым Вера Каўцэвіч i Сяргей Дзюбайла. 14 сакавіка - Тры нямецкія самалёты бамбілі в. Дулебы. Былі спалены 52 двары, забіта 5 жыхароў i некалькі чалавек паранена. 24 сакавіка - Групай партызан атрада №756 знішчаны драўляны мост на р. Уса даўжынёй 12 м. Гэтай жа групай у в. Гута знішчана плаціна млына, які абслугоўваў паліцэйскі гарнізон. 31 сакавіка 1944 г. - 10 лютага - Лалцёнак Мікалай Данілавіч з в. Васільеўка ўзначальваў Клічаўскі падпольны райком ЛКСМБ. 3 першых дзён акупацыі працаваў па стварэнню камсамольска-маладзежнага падполля ў Бярэзінскім i Клічаўскім раёнах. Сакавік - З нямецкага гарнізона, які знаходзіўся ў Паплавах, патрыёты вывелі ў партызаны 11 салдат i 2 афацэраў так званай "рускай народнай арміі". Сакавік - 35 партызан з атрада №212 Асіповіцкай зоны на шашы ў раёне в. Глухі Ток падарвалі бранявік i 2 аўтамашыны. Тут склалі свае галовы 95 гітлераўскіх ваяк. Сакавік-вepаceнь - Крыварот Сцялан Цітавіч камандаваў 340-м асобным атрадам. Нарадзіўся ў 1908 г. 2 красавіка 1944 г.- 30 чэрвеня - Дзейнасць Магілёўскага падпольнага абкома КП(б)Б, у падпарадкаванні якога быў падпольны Бярэзінскі райком партыі. 13 красавіка - Першая Бялыніцкая аперацыя, у ходзе якой сіламі 345-га, 128-га, 120-га i 130-га партызанскіх атрадаў 3-яй Бярэзінскай брыгады было разгромлена 8 гарнізонаў праціўніка, у тым ліку i ў в. Журавок. 27 красавіка - Камсамольска-маладзежная група дыверсантаў падрыўнікоў Дзяніса Сашко (партызанскі атрад №120) у раёне Жодзіна-Смалявічы пусціла пад адхон воінскі эшалон-лакаматыў i 18 вагонаў з боепрыпасамі. Красавік - Група партызан нашага раёна пад кіраўніцтвам Уладзіміра Макарэвіча каля станцыі Kpyпкi падарвала чыгунку. 1 мая - У партызанскіх атрадах і ў вёсках раёна праведзены мітынгі, прысвечаныя дню 1-га Мая. 3-17 мая - Другая карная аперацыя "Майскі жук" ("Хрушч") супраць партызан i мірнага насельніцтва Бярэзінскага, Быхаўскага, Kipaўcкага i Клімавіцкага раёнаў. Спалены вёскі Восава, Дзямешкаўка, Котава, Старая Князеўка. 30 мая - Загінула ўдзельніца партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці Рамановіч Марыя Лукінічна. Нарадзілася ў 1916 г. Яе імем названа вуліца ў г. Беразіно. Май 1944 г.-ліпень - Лазараў Віктар Васілъевіч камандаваў 130-ай брыгадай "Помста". Нарадзіўся 23 красавіка 1902 г. 1 чэрвеня-1 кастрычніка - Сушчэўскі Іван Кузьміч (нарадзіўся ў в. Божына) з'яўляўся сакратаром Чавускага падпольнага райкома ЛКСМБ, а з 25 чэрвеня да 1 кастрычніка 1943 г. - членам Чавускага падпольнага райкома КП(б)Б. Ноч з 19 на 20 чэрвеня - Каля 1600 бярэзінскіх партызан з 120-га, 130-га, 340-га i 346-га атрадаў дзейнічала на чыгунцы Шклоў- Магілеў. Імі было знішчана 520 рэек. Рух паяздоў спыніўся больш чым на паўтара сутак. 28 чэрвеня - Рашэннем Магілеўскага падпольнага абкома партыі пры ўсіх падпольных райкомах КП(б)Б створаны ваенна- аператыўныя групы (ВАГ) Червень 1944 г.-люты - Афанасевіч Канстанцін Апанасавіч - начальнік штаба атрада імя М.I. Калініна брыгады "Камсамолец" Баранавіцкай вобласці (нарадзіўся ў в. Міхалёва). 17 ліпеня - Каардынаванымі дзеяннямі 210, 212 i 213-га партызанскіх атрадаў Асіповіцкай ВАГ разгромлены паліцэйскі гарнізон у в. Паплавы. 20 ліпеня - Створона Бярэзінская ВАГ. Ліпень - 120-ы i 340-ы партызанскія атрады разграмілі паліцэйскія гарнізоны ў вёсках Косаўка, Капланцы і Гарэнічы. 2 жніўня - Бярэзінскі падпольны райком піртыі на чарговым пасяджэнні распрацаваў мерапрыемствы па аказанню дапамогі сялянам ва ўборцы ўраджаю і зрыву фашысцкіх нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі. 3 жніўня - На чыгуначным участку Магілеў-Быхаў партызаны 345-ra атрада падарвалі 690 рэек. Усяго партызаны за адну ноч знішчылі 1485 рэек. 3 жніўня-15 верасня - Першы этап "рэйкавай вайны" партызан Беларусі на чыгуначных камунікацыях ворага. 18 жніўня - Бой падраздзяленняў 208 і 277-га партызанскіх палкоў, 345, 130 i 120-га партызанскіх атрадаў з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў в. Мацевічы (Мацевіцкі бой 1943 г.). 25-26 жніўня - Карная аперацыя нямецка-фашысцкіх захопнікаў пад кодавай назвай "Іваноў" супраць партызан i цывільнага насельніцтва Бярэзінскага, Бялыніцкага i Клічаўскага раёнаў. У ноч на 26 жніўня - Другая бялыніцкая аперацыя. Былі разгромлены 2 гарнізоны ворага ў вёсках Вяшэўка i Шавярнічы, зроблены напады на ўмацаваныя гарнізоны ў вёсках Гарэнічы, Арэшкавічы, Паплавы i інш. Жнівень 1944 г., ліпень - Бярэзінскай ваенна-аператыўнай групай камандаваў Крук Цімафей Карнеевіч. Нарадзіўся 22 снежня 1906 г. 11 верасня - Трэцяя бялыніцкая аперацыя, у якой удзельнічалі партызаны Бярэзінскай ваенна-аператыўнай групы. 11 верасня-пачатак лістапада - Другі этап "рэйкавай вайны" на Беларусі (аперацыя "Канцэрт"). 29 верасня - Падпольны райком партыі прыняў, пастанову "Аб меpax па ахове мірнага насельніцтва ад фашысцкага знішчэння". Верасень - На правым беразе р. Бярэзіны ад Барысава да Беразіно было пачата ўзвядзенне абарончых збудаванняў. Верасень - 3 варожога горнізона, які знаходзіўся ў в. Погост, выйшла частка салдат-уласаўцаў, якія далучыліся да партызан i павярнулі зброю супраць захопнікаў. 5 кастрычніка-20 снежня - Рэйд (больш за 600 км) 345-га партызанскага атрада з Бярэзінскага ў Бярозаўскі раён Брэсцкай вобласці (камандзір атрада Яроцкі Сямён Адамавіч). 10 кастрычніка - У няроўным бai ў в. Альхоўка загінуў грамадзянін Францыі, баец брыгады імя М.А. Шчорса Дзёбаст Pаман. Нарадзіўся ў 1922 г. 31 кастрычніка - Паветраныя фашысцкія піраты запальнымі i асколачнымі авіябомбамі поўнасцю знішчылі вёскі Локаць, Князеўку i Бярозаўку Ушанскага сельсавета. Кастрычнік - Загінула Лясных Вера Іванаўна, з лета 1942 г. сувязная 345-га партызанскага атрада. Нарадзілася ў 1923 г. Яе імем названа вуліца ў г. Беразіно. 7 лістапада - Бярэзінскі PK КП(б)Б i камандаванне BAГ правялі партызанскі парад, прысвечаны 26-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі. 23 лістапада - Загінуў супрацоўнік бярэзінскай падпольнай газеты "Сцяг Леніні" Піскун Уладзімір Цярэнцевіч. Лістапад - Байцы 120-га партызанскага атрада разграмілі варожы апорны пункт у в. Капланцы. Лістапад-1944 г., люты - Начальнікам штаба 152-га партызанскага палка з'яўляўся Еўтуховіч Кірыл Васіліевіч. Нарадзіўся ў 1920 г. у в. Брадзец. Лістапад-1944 г., ліпень - Kapaлеўскі Міхаіл Дзмітрыевіч з'яўляўся начальнікам штаба 120-га партызанскага атрада. Снежань - На шашы Мінск-Магілёў каля в. Кукарава партызаны 120-га атрада правялі засадны бой. Было разбіта 15 аўтамашын, з ix 5 - згарэла. Загінула 117 нямецкіх салдат i афіцэраў. 1944 год 18 лютага - Каля в. Плісічына быў пахаваны камандзір 121-га партызанскага палка карачаевец Асман Мусаевіч Kacaeў, з 8 мая 1965 г. - Герой Савецкага Саюза. 28 лютага - Пры падрыве варожага эшалона загінуў удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці Андрыевіч Мікалай Паўлавіч. Нарадзіўся 13 снежня 1924 г. у в. Западня. Яго іменем названа вуліца ў рабочым пасёлку Градзянка. Люты - Нападзенне нямецка-фашысцкіх карнікаў на в. Мацевічы. У ноч на 1 сакавіка - Партызаны атрадаў Бярэінскай ВАГ на шашы спалілі 6 мастоў, вывелі са строю 6 км. тэлефонна-тэлеграфнай сувязі, у 7 месцах перакапалі шашу. 24 сакавіка - У в. Несцяраўка ўварваліся фашысты, сабралі молодзь i павезлі яе ў Беразіно, а потым у Нямеччыну. Сакавік - Нападзенне карнага атрада (каля 300 чалавек) на в. Дзевяніца Высакагорскага сельсавета. Сакавік - У раён прыбылі тылавыя часці гітлераўцаў групы армій "Цэнтр" і пачалі работы па стварэнню глыбока эшаланіраванай абароны на правым беразе р. Бярэзіны. Сакавік - У баi каля в. Дулебы загінуў Аляксандраў Ігар Пятровіч, камандзір 28-га асобнага партызанскага атрада. Пахаваны тут жа, на вясковых могілках. У ноч на 9 красавіка - Народныя мсціўцы партызанскіх атрадаў - №15, 25, 115, 277 i 278 разграмілі варожы гарнізон у в. Погост. 13 красавіка - Дзяльцову Паўлу Андрэевічу прысвоена званне Героя Савецкаго Саюза. Нарадзіўся 26 студзеня 1917 г. Памёр 8 мая 1969 г. Kpacaвік - Нямецка-фашыскія захопнікі спалілі в. Капланцы. 4 мая - Загінуў Аляшкеіч Сцяпан Філімонавіч, Герой Савецкага Саюза (13 верасня 1944 г.). Нарадзіўся ў 1910 г. у в. Перавоз Якшыцкага сельсавета. 15-31 мая - Народныя мсціўцы партызанскіх атрадаў №120, 130 i 340 спусцілі пад адхон 5 варожых эшалонаў, забілі з засад 184 нямецка-фашысцкіх ваяк i 13 паліцэйскіх, знішчылі 20 аўтамашын. 18 мая - Партызаны 346-га атрада з дапамогай дзвюх рот 120-га атрада разграмілі карнікаў, якія ішлі з Гарэніч у в. Крапіўня для таго, каб за сувязь з партызанамі знішчыць ycix мужчын гэтай вескі, а моладзь адправіць у Германію. 19 мая - Рота М. В. Ханінава з 15-га партызанскага палка ўварвалася ва ўмацаванні праціўніка ў в. Гарэнічы. Забіта да 130 фашыс | |||