![]() |
|||
| 1990 год 1 студзеня - У раённай камсамольскай арганізацыі налічвалася 2996 чалавек. 15 сакавіка - На Бярэзінскім ільнозаводзе адбыўся вялікі пажар, страты ад якога ссклалі 25 тысяч рублёў. 24 чэрвеня - У в. Партызанка (Жабаўка) адбылася сустрэча былых партызан Бярэзішчыны. 21 верасня - Прэзідыўм Вярхоўнага Савета БССР устанавіў памятны знак "Партызвн Беларусі". 1941-1944 гг. 1 кастрычніка - Створана раённае тэрытарыяльна-медыцынскае аб'яднанне (РТМА), у склад якога ўключаны цэнтральная раённая бальніца, участковыя бальніцы і ФАПы. РТМА працавала на прынцыпах гасразліку. 26 кастрычніка - 27-ая раённая справаздачна-выбарная партыйная канферэнцыя. У раённай партарганізацыі налічвалася 2214 чалавек. 7 снежня - Беларускае тэлебачанне паказала дакументальны фільм "Мы з Дулеб" аб Дулебскай няпоўнай сярэдняй школе-садку. Снежань - Бюро па працаўладкаванню райвыканкама ў Беразіно пачало весці строгі ўлік беспрацоўных. 1990 год - У раёнепакладзены пачаток стварэнню малых прадпрыемстваў (МП). 1990 год - Пабудаваны магазіны ў вёсках Котава, Мачаск, Мартыянаўка, Крапіўня, Асмолаўка, Любушаны, сталовая ў Багушэвічах, піўны бар у Беразіно. Адкрыты нарыхтоўчыя магазіны ў Высокай Гары і Якшыцах. 1990 год - Цагельны завод "Беражкі" перададзены саўгасу "Уша". 1990-1991 навучальны год - Школы раёна пачалі работу па дыферэнцыраванаму навучанню. 1991 год 9 студзеня - Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета БССР в. Божына вернута яе гістарычная назва (з 1964 г. - Прырэчча). 25 студзеня - на 4-й сесіі райсавета разгледжаны асноўныя напрамкі пераходу раёна да рыначнай эканомікі. 1 сакавіка - У адпаведнасці з новым Законам БССР аб міліцыі аддзел унутраных спраў райвыканкама рэарганізаваны: тут створаны крымінальная міліцыя, міліцыя грамадскай бяспекі і спецыяльная міліцыя. 17 сакавіка - Вынікі рэфэрэндума аб захаванні СССР па раёне: з 25678 грамадзян у спісах для галасаваннія атрымалі бюлетені 23121, прынялі ўдзел у галасаанні 23115 ці 91,9 працэнта. 5 красавіка - Па загаду Міністэрства народнай адукацыі Беларусі №78 Бярэзінская СШ №1 атрымала статус гімназіі. 25 ліпеня - Памёр Рыгор Васільевіч Няхай, беларускі паэт, празаік. Нарадзіўся 5 снежня (22 лістапада) 1914 г. у в. Сяліба. 21 жніўня - Апошняе паседжэнне РК КПБ. 23 жніўня - Сесія райсавета ўтварыла аддзел землекарыстання і землеўпарадкавання райвыканкома. 28 жніўня - На сумесным паседжэнні прэзідыўма і выканкома раённага Савета разгледжанна пытанне "Аб часовым прыпыненні дзейнасці КПБ-КПСС на тэрыторыі Беларускай ССР". Пачатак восені - На базе Дулебскай школы арганізавана сацыяльна-педагагічны комплекс, які атрымаў назву дзіцячага дома- школы-садка. Верасень - Дзіцячы садок №3 у Беразіно атрымаў новы светлы будынак. 3 кастрычнка - "Сцяг Леніна" паведаміла, што надзвычайны з'езд ВЛКСМ прыняў пастанову аб спыненні дзейнасці гэтай арганізацыі. 8 кастрычніка - Памёр Міхась (Міхаіл Аляксандравіч) Скрыпка - паэт-сатырык, празаік, драматург. Нарадзіўся 13 лістапада 1907 г. у в. Месціна. 22 кастрычніка - Райвыканкам прыняў рашэнне "Аб продажы тавараў павышаннага попыту ў гандлёвых прадпрыемстваў раёна". 2 лістапада - Раённай газеце "Сцяг Леніна" споўнілася 60 год. За гэты час выйшла 7287 яе нумароў. 15 лістапада - На сесіі раённага Савета скарочаны структурныя падраздзяленні райвыканкома: планавая камісія, камітэт па справах моладзі, аддзел арганізацыйна-савецкай і кадравай работы, адзел культуры і інш. Былі створаны ўправленне па эканоміцы і рынку; па справах моладзі, культуры і спорту; па абслугоўванню работы раённага Савета. 3 снежня - "Сцяг Леніна" паведаміла, што ў Беразіно пачалася прыватызацыя дзяржаўнага жылля. 1991 год - У раёне ўпершыню праведзены конкур "Настаўнік года". 1992 год 1 студзеня - Лібералізваны ўсе цэны на прадукцыю вытворча-тэхнічнага прызначэння. Адпушчаны цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю. У сувязі з гэтым змяніліся разліковыя рознічныя цэны. 1 студзеня - Камбінат надомнай працы (был райпрамкамбінат) пераўтвораны ў вытворча-гандлёвы камбінат "Бярозка". 21 студзеня - "Сцяг Леніна" паведаміла: райвыканком прыняў рашэння аб увядзенні купоннай сістэмы разлікаў за тавары ў раёне. 1 лютага - У раёне налічваліся 3 фермірскія гаспадаркі, за якімі быў замацаваны 51 гектар зямлі. 20 лютага - Статус безпрацоўных на гэты дзень атрымалі ў нашым раёне 5 чалавек. 24 лютага - Газета "Сцяг Леніна" з трохразовага выхаду ў тыдзень перайшла на двухразовы (у сераду і суботу). 1 сакавіка - з гэтага дня ў Беразіно закрыты аўтобусныя маршруты №4 і №5, з 1 мая - маршрут №2. Прычына - адсутнасць грашовых сродкаў і паліва. Сакавік - У райбальніцы пакладзены пачатак нетрадыцыйнаму лячэнню. 29 мая - Адбылося пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па стварэнню раёнай арганізацыі Партыі камуністаў Беларусі. 15 верасня - Адбыўся роспуск упраўлення капітальнага будаўніцтва райвыканкама. 19 верасня - "Сцяг Леніна" паведаміла, што ў Беразіно па валагодскаму праекту ўзводзіцца фізкультурна-аздараўленчы комплекс. 1 кастрычніка - У Беразіно пачала працаваць першая ў рэспубліцы вочна-завочная інфарматыка-фізіка-матэматычная школа ў маштабе раёна для вучняў 8-11 класаў. 19 снежня - "сцяг Леніна" паведаміла аб пачатку дзейнасці Бярэзінскага аэраклуба абароннага спартыўна-тэхнічнага таварыства "Выток-АВІЯ". 1992 год - Бібліятэкі раёна пачалі пошуковую работу па выяўленню і назапашванню матэрыялаў па гісторыі вёсак. 1992 год - У Беразіно па вуліцы М. Горкага ўведзены цагляны будынак, у якім праводзяцца сходы абшчыны Саюза евангельскіх хрысціян-баптыстаў. 1992 год - Зарэгістравана каталіцкая парафія ў Беразіно. Старэйшынай парафіі абраны Казімір Далівайла, з шчырай і адданай Богу сям'і. На першым парафіяльных сходзе ў РДК прысутнічала болей за 300 чалавек. Старшыня райвыканкаму, які прысутнічаў, ня ведаў што ў Беразіно столькі каталікоў. Пераканаўся... 1993 год 22 лютага - Рашэннем райвыканкама зацверджана камісія па выдачы пасведчанняў "Пацярпеўшым ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС". 27 лютага - У будынку былога Дома культуры ПМК-63 адкрыта дзіцячая спартыўная школа "Юнацтва". 7 сакавіка - Адбылося ўрачыстае свята з нагоды 25-годдзя прысваення Беразіно статуса горада. 9 сакавіка - У Беразіно пачаў працаваць новы кулінарны камбінат. 1 красавіка - На тэрыторыі ВГК "Бярозка" нарадзілася першае ў раёне сумеснае беларуска-польскае прадпрыемства. 28 красавіка - "Сцяг Леніна" паведаміла, што Беразіно, па запрашэньню Валянтыны Станіславаўны Вішнеўскай, наведаў галоўны рэстаўратар г. Варшавы Фелікс Пташынскі. Мэта прыезду - азнаямленне з архітэктурна-гітарычнымі помнікамі Бярэзіншчыны. 1 чэрвіня - На гэту дату на тэрыторыі раёна зарэгістраваны райвыканкомам: кааператываў --6, таварыстваў з абмежаванай адказнасцю - 12, малых прадпрыемстваў - 15, канцэрнаў - 1, акцыянерных таварыстваў - 1, вытворча камерцыйных кампаній - 1. 12 чэрвіня - "Сцяг Леніна" паведаміла, што райвыканком прыняў рашэння аб прадажы на конкурснай аснове будынкаў былых пракуратуры і міліцыі. 1 жніўня - у шасці кіламетрах ад Беразіно пачаў працаваць раённы дзіцячы аздараўленчы лагер "Папараць Кветка". 3 жніўня - Памёр беларускі празаік Яўген Іванавіч Курто. Нарадзіўся 7 ліпеня 1924 г. у в. Рачыборак. Лета - У раёне пачаў дзейнічаць новы рынак - "Бярэзінская камароўка". 25 верасня - У раёне налічвалася 3706 крыніц водазабеспячэння, з іх 235 артэзіанскіх свірдлавін, 3471 калодзежаў. 29 верасня - "Сцяг Леніна" паведаміла, што ў Капланцах на працягу трох дзён творча група "Беларусьфільма" вяла здымкі дакументальнага фільма пра нашага славутага земляка - кампазітара Міколу Равенскага. Лістапад - Створаны канцэрн "Будінвест" (генеральны дырэктар С.М. Мельнік). 1 снежня - На гэту дату ў раёне закрыты клубы пры МПМК-182, райаграпромтэніцы, ДРБУ-42, вытворча-гандлёвым камбінаце "Бярозка", Дом культуры ПМК-63, многія сельскія клубы. 27 снежня - Рашэннем Мінскага аблвыканкома адноўлена вёска Ялоўка, якая ў 1966 г. была злучана з вёскай Высокая Гара. Снежань - У цэнтры горада згарэлі фізіка-матэматычная школа і памяшканне гарадской дыскатэкі. 1994 год 16 лютага - "Сцяг Леніна" паведаміла аб выніках мінулага спартыўнага года: выпускнік нашай ДЮСШ Георгій Саскавец заняў трэцяе месца ў чэмпіянаце Еўропы і шостае - у чэмпіянаце свету па грэка-рымскай барацьбе, а Сяргей Аўчарэнка і Міхаіл Фясун у гэтым відзе спорту сталі майстрамі спорту. 18 лютага - У Беразіно налічвалася 250 безпрацоўных. 10 сакавіка - Раён наведалі першы намеснік Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі беларусь М.У. Мясніковіч і народны дэпутат Вярхоўнага Савета РБ А.М. Жук. 13 красавіка - У РДК упершыню адбылося "Сьвята эрудытаў", на якое сабраліся пераможцы і ўдзельнікі раённых і абласных прадметных алімпіяд са школ раёна. 22-24 красавіка - У Бярэзінскай спортшколе праходзіла адкрытае першанства Беларусі па каратэ-до шотакан, у якім прынялі ўдзел 12 каманд. 12 мая - Прынята рашэнне райвыканкома аб перадачы камбіната будаўнічых матэрыялаў (цагельны завод "Чырвоны Бераг" у в. Глухі Ток) канцэрну "Будінвест". 14 мая - "Сцяг Леніна" паведаміла, што нядаўна Дулебскі дзяцячы дом-школу-садок наведала дэлегацыя ў складзе генерал-лейтэнанта В.У. Кастэнкі, старшыні Саюза кампазітараў Беларусі Ігара Лучанка, кампазітара Эдуарда Зарыцкага і інш. Тут у Дулебах адбылася прэм'ера песні І Лучанка "Міліцэйскія жонкі". 21 мая - У Мінску адбылося адкрытае першынства сярод інвалідаў-калясачнікаў. І.А. Кацегаў з г. Беразіно стаў пераможцам у гэтых спаборніцтвах. Май - На падставе пастановы савета Міністраў Республікі Беларусь №292 Бярэзінская пажарная часць пераўтворана ў ваенізаваную пажарную часць, якая сфарміравалася ў чэрвене гэтага ж года. 3 чэрвеня - Насельніцтва раённа складала 35760 чалавек. 30 ліпеня - "Сцяг Леніна" паведаміла аб уступленні ў строй у Беразіно танцавальнай пляцоўкі. 7 верасня - На абслугоўванні ў аддзяленні сацыяльнай дапамогі на даму Бярэзінскага райсабеса знаходзілася 472 чалавекі. 22 верасня - Памёр адзін з ветэранаў друку Бярэзіншчыны Іван Харытонавіч Ермаковіч. Нарадзіўся ў 1914 годзе. Верасень - Створана Бярэзінская раённая рада Беларускага Народнага Фронту "Адраджэнне". 22 кастрычніка - "Счяг Леніна" пісала: "У нашым раёне сем сельсаветаў - Бярэзінскі, Дзмітравіцкі, Ляжынскі, Мачаскі, Пагосцкі, Паплаўскі, і Ушанскі пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. На забруджанай тэрыторыі знаходзіцца 53 населеныя пункты, у якіх пражывая каля сямі тысяч чалавек". 19 лістапада - Праведзена выпрабаванне капітальна адрамантаванага маста цераз раку Беразіна. 23 лістапада - рашэннем выканкома гарсавета, пісала "Сцяг Леніна", вуліцы-новабудоўлі ў раёне Леснічоўкі прысвоена імя нашаго славутага земляка - мастака ХІХ стагоддзя Валенція Ваньковіча. 29 лістапада - Памёр доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Міхаіл Сямёнавіч Цэдрык. Нарадзіўся 30 мая 1930 года у в. Доўгі Лог нашага раёна. 30 лістапада - "Сцяг Леніна" паведаміла, што адной з вуліц новабудоўляў райцэнтра дадзена імя славутага нашага земляка Рыгора Нехая. 1995 год 5 студзеня - Нечарговая 18-я сесія раённага Савета дэпутатаў разгледзела арганізацыйнае пытанне, звязанае са стварэннем у раёне вертыкалі прэзідэнцкай улады і выбары старшыні раённага Савета дэпутатаў (выбраны У.М. Жукоўскі). Старшынёй райвыканкома распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны К.М. Мельнікаў. 14 студзеня - Памёр Дзмітрый Барысавіч Шрэйн. Нарадзіўся ў 1910 г. У ліпені 1943 г. пры разгроме паліцэйскага гарнізона ў в . Паплавы камандаваў ротай. 24 студзеня - Памёр Павел Кузьміч Дзюбайла, беларускі вучоны, літаратуразнавец. Нарадзіўся 5 жніўня 1931 г. у в. Кукарава. 31 студзеня-4 лютага - У Беразіно адбыўся асабісты чэмпіянат Мінскай вобласці па простых (рускіх) шашках. Студзень - Бярэзінскае аддзяленне №2768 Ашчадбанка Рэспублікі Беларусь пачало працаваць у новым будынку. 14 сакавіка - бярэзінскі спіртзавод адкрыў фірменны магазін "Крышталь". Сярэдзіна сакавіка - У Беразіно пачаў працаваць прадукцыйны цэх пластыкавай сталяркі (канцэрн "Будінвест"). З 22 на 23 красавіка - У велікодныя дні пасля 34-гадовага перапынку ў Божынскай Свята-Ільінскай царкве адбыліся першыя набажэнствы. 1 кастрычніка - На гэту дату ў раёне зарэгістраваны 224 прадпрыемствы з рознай формай уласнасці і 213 грамадзян, якія займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю без утварэння юрыдычнай асобы. 7 лістапада - Пасля чатырох гадоў перапынку Беларусь афіцыйна адсвяткавала гадавіну Вялікага Кастрычніка. Адбыліся ўрачыстасці і ў Беразіно. 1995 год - У раёне планавалася пабудаваць 35 кватэр. Гэта ў дзевяць разоў менш, чым у 1990 годзе (326 кватэр). 1995 год - Органы ЗАГСа раёна зарэгістравалі 361 нованароджанага, што на 91 менш, чым у 1994 г. Памерла 648 чалавек. 1996 год 1 студзеня - Замест аднаго раённага ўзла сувязі створаны два: раённы вузел электрычнай сувязі (РВЭС) і раённы вузел паштовай сувязі (РВПС). 20 студзеня - Газета "Сцяг Леніна" пісала аб паездцы ў Германію з канцэртам вучняў Бярэзінскай музычнай школы. 1 красавіка - Афіцыйны статус беспрацоўнага ў раёне мелі 600 чалавек, з іх 373 жанчыны. Красавік - Створана Бярэзінскае раённае таварыства абароны правоў спажыўцоў. Канец ліпеня - Валейбольная каманда раёна заваявала першае месца ў міжнародным маладзёжным турніры "Бе-ла-русь". 19 жніўня - У Брадцы ўпершыню ў нашым раёне праведзена абрадавае сьвята "Спас". 1 верасня - У арганізацыях раёна налічвалася 1885 аўтамашын, у індывідуальных уладальнікаў - 4675. 23 кастрычніка - У раёне (уключаючы асноўныя, вячэрнія і паралельныя) было 6200 тэлефонаў, з іх у Беразіно - 2294. 12 снежня - Створана раённае адзяленьне дабрачыннай каталіцкай арганізацыі "Карытас". 1997 год 15 студзеня - Бярэзінскі хлебакамбінат адзначыў сваё 25-годзе. 15 мая - Згодна Указа Пэзідэнта Республікі Беларусь, 5 жанчын у раёне ўзнагароджаны ордэнам Маці. 23 мая - Рашэннем райвыканкома вуліца Палявая Ў Беразіно перайменована ў вуліцу імя С.І. Карканіцы - воіна-афганца, нашага земляка. 29 мая - На 10-й сесіі раённага Савета дэпутатаў выказана прапанова аб увядзенні ў г. Березіно новай праваслаўнай царквы. Новы храм планавалася ўзвесці ў 2001 годзе - да 500-годдзя Беразіно. 13 чэрвеня - На сходзе моладзі ў г. Березіно створана раённая прганізацыя Беларускага патрыятычнага саюза моладзі (БПСМ). Першым яе сакратаром быў выбраны Віталь Адамовіч. 15 чэрвеня - Упершыню праедзена раённае свята "Сёмуха" (Троіца, Пяцідзесятніца). 9 ліпеня - Газета "Сцяг Леніна" паведаміла, што пры Брадзецкай участковай бальніцы адкрываюцца палаты на 15 месцаў, куды млгуць быць уладкаваны на пастаяннае або часовае пражванне нямоглыя адзінокія пенсіянеры раёна. 9 ліпеня - Па запрашэнню райвыканкама Бярэзіншчыну наведаў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт. 12 ліпеня - Газета "Сцяг Леніна" паведаміла, што райвыканком прыняў рашэнне аб рэарганізацыі вочна-завочнай фізіка- матэматычнай і інфарматычнай школы ў раёны Центр развіція інтэлектуальных і творчых здольнасцей дзяцей, падлеткаў і юнацтва. Пры Цэнтры створана дашкольнае і школьнае аддзяленні. 16 ліпеня - Памёр ветэран Вялткай Айчыннай ваны, былы сакратар падпольнага камсамола Міхаіл Фёдаравіч Пыж. Нарадзіўся 25 кастрычніка 1916 г. у в. Мацевічы. Жнівень - Цэнтрам эталонаў стандартызацыі і метрологіі г. Мінска быў акрэдытаваны пост радыяцыйнага кантролю Бярэзінскага лясгаса. 20 верасня - Газета "Сцяг Леніна" паведаміла, што на базе Беларускай ваеннай акадэміі ў СШ №3 г.Березіно адкрыты ваенна- патрыятычны клас. 28-30 лістапада - У г. Березіно адбыўся абласны фестываль аматарскіх тэатраў "Бярэзінская рампа". У ім прынялі ўдзел калектывы з Беразіно, Барысава, Мар'іна Горкі, Нясвіжа і Слуцка. 1998 год 1 студзеня - Упраўленне па справах моладзі, культуры і спорту пераўтворана ў адзел культуры райвыканкома. 8 студзеня - Роўна 10 гадзін раніцы на спіртзаводзе адбылася трагедыя: выбухнула ёмістасць для захоўвання мазуту. Два чалавека загінулі. 8 лютага - У глядзельнай зале РДК праводзіліся здымкі тэлеперадачы "Землякі" (дэманстравалася 22 лютага). 28 сакавіка - Газета "Сцяг Леніна" паведаміла аб адрыцці ў памяшканні гасцініцы "Бярэзіна" аптэкі. 1 красавіка - Газета "Сцяг Леніна" надрукавала пра тое, што наш раён па персанальным запрашэньні В.С. Вішнеўскай, наведала прадстаўнічая дэлегацыя ў складзе першага сакратара Пасольства Рэспублікі Польшча ў Беларусі пана Вальдэмара Мендзялеўскага і супрацоўнікаў консульскага аддзела гэтага пасольства. 9 мая - У актавай зале СШ№2 г. Беразіно адбыўся першы фестываль бардаўскай песні. 21 мая - Адбылася другая раённая канференцыя Беларускага патрыятычнага Саюза молодзі. У раёне налічвалася 230 членаў і 16 пярвічных організацый БПСМ. Май - Створана творчае аб'яднанне маладых педагогаў Бярэзіншчыны, якое ўзначаліў сацыяльны педагог СШ №2 М.В. Кудзейка. 26 чэрвеня - Пакладзены пачатак новай традыцыі: развітальны школьны баль стаў святам усяго г. Беразіно. 2 ліпеня - У гарадскім скверы каля кінатэатра "Юбілейны" прайшла цырымоні адкрыцця мемарыяльнага знака, прысвечанага памяці патрыётаў-падпольшчыкаў, павешаных 24 красавіка 1942 года. 1 верасня - На гэту дату ў раёне было зарэгістравана 19 прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўлоснасці і 250 прадпрымальнікаў, якія ажыцяўлялі сваю дзейнасць без утварэння юрыдычнай асобы. 14 кастрычніка - У раёне налічвалася 218 населеных пунктаў. На 4 верасня 1985 год іх было 229. 18 кастрычніка - У кінатэатры "Юбілейны" адбылася сустрэча з Вольгай Марчанкавай - рэжысёрам-дэбютантам кінастудыі "Беларусьфільм". 1999 год 10 студзеня - Ксёндз Сяргей Бараўнёў афіцыйна прызначыны пробашчам каталіцкай парафіі Маці Божай Міласэрнай г. Беразіно, Багушэвічы і Раванічы каталіцкіх (прыходаў). 13 студзеня - На Беларускім тэлебачанні пачалася 33-серыйная прэм'ера першага беларускага тэлесерыяла "Пракляты ўютный дом" (аб паўстанні 1863 года). У галоўнай ролі - наша зямлячка Алена Мазгова. Канец студзеня - Афіцыйнае адкрыццё новага корпуса будынка Дулебскага дзяцячага дома-школы-садка. 16-23 лютага - Праводзіўся чарговы перапіс насельніцтва. На тэрыторыі раёна пражывала 33,3 тысячы чалавек, у тым ліку 13,3 тысячы - гарадскога насельніцтва. Красавік - У РДК адбылася сустрэча з сучасным беларускім паэтам Аляксеем Пісьмянковым. 29 мая - У кінатэатры "Юбілейны" адбыўся маладзёжны фестываль песні. 30 мая - У Беразіно адбыўся абласны фестываль "Троецкі фэст". Чэрвень - Аддзел унутраных спраў райвыканкама адзначыў сваё 60-годдзе. У яго штаце налічвалася 128 чалавек. 17 ліпеня - Наш раён адзначыў сваё 75-годдзе. 18 жніўня - Бярэзіншчыну з рабочым візітам наведалі прэм'ер-міністр краіны С.С. Лінг і старшыня Мінскага аблвыканкама М.Ф. Дамашкевіч. 27 жніўня - У Беразіно спыняліся удзельнікі крыжовага ходу па водах вялікіх рэк - Волгі, Дняпра і Заходняй Дзвіны, - прысвечаннага 2000-годдзю хрысціянства. Тут яны сустрэліся з Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Філарэтам. 1 верасня - У Беразіно адкрыты Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання дзяцей-інвалідаў (а іх у раёне - 80. Акрамя таго на Бярэзіншчыне і ў горадзе пражывала 490 дзяцей з асаблівасцямі псіхічнага развіцця). Дырэктар Цэнтра - Людміла Лашук. 17 верасня - Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзіў кадравыя пытанні. Яго Указам старшэнёй Бярэзінскага райвыканкома прызначаны Уладзімір Іванавіч Карпейчык. Канец верасня - Створона раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" (БСВАА). Старшынёй выбраны Алег Купіч. У раёне пражывала звыш 70 афганцаў. 13 кастрычніка - Газета "Сцяг Леніна" паведаміла, што Дзьмітравіцкая бальніца перайменавана ў бальніцу сястрынскага догляду і зараз там будуць пастаянна жыць састарэлыя людзі. 14 лістапада - Асвячэнне помніка святару Даніілу Конапасевічу, які быў павешаны ў 1863 г. у Багушэвічах. Канец лістапада - У Беразіно другі раз праходзіла свята народных тэатраў - фестываль "Бярэзінская рампа". 1999 год - Па выніках фотаконкурсу "Рэспубліка-99", які быў аб'яўлены газетай "Рэспубліка", фотакарэспандэнту газеты "Сцяг Леніна" Алене Громавай прысуджана першая прэмія. 1999 год - Мастакі з Беразіно, Уладзімір Мурог і Пётр Зіневіч намалявалі для Рымска-каталіцкага касьцёла ў Беразіно абразы з выявой Маці Божай Вострабрамской. |
|||
