![]() |
|||
| 1980 год 11 лютага - У эксплуатацыю ўведзены Бярэзінскі сыраробны завод (замест ранейшага маслазавода). Верасень - У Беразіно адкрыты дзіцячы сад-яслі №5. 4 лістапада - "Сцяг Леніна" паведаміла, што на базе Бярэзінскага РДК праведзены абласны семінар харэаграфіі. 7 лістапада - Рабочыя ПМК-63 атрымалі добры падарунак - брыгадны клуб з глядзельнай залай на 200 месцаў і са спартыўным залай. 27 снежня - У РДК адбыўся аўтарскі канцэрт кампазітара Ігара Міхайлавіча Лучанка. 1980 год - За год праведзены 454 масавыя мерапрыемствы, якія ахапілі больш за 50 тысяч чалавек. 1981 год Студзень - Пры Дулебскім СДК створаны фальклерна-этнаграфічны харавы ансамбль. 19 лютага - У раёне дзейнічала 150 гурткоў мастацкай самадзейнасці, якія наведвалі звыш 2500 чалавек. Толькі ў РДК было 26 гурткоў, клубаў па інтарэсах і аматарскіх аб'яднанняў, у якіх займалася звыш 1000 чалавек. 14 красавіка - "Сцяг Леніна" паведаміла, што ў рамках Усесаюзнага тыдня музыкі для дзяцей і бнацтва Ў Бярэзінскай музычнай школе ўпершыню быў праведдзены фестываль беларускай музыкі. 17 чэрвеня - Указам Прэзідышма Вярхоўнага Савета СССР за поспехі ў навучанні і выхаванні вучняў узнагароджаны ордэнам "Знак Пашаны" Н.М. Тапырык (СШ №2) і медалём "За працоўную доблесць" Р.П. Сацункевіч (Дзітровіцкая СШ). 7 жніўня - Насельніцтва раёна мела ў асабістым карыстанні 6990 тэлевізароў, 5532 радыёпрыёмнікі, 13450 радыёкропак. На кожную тысячу жыхароў выпісвалася ў срэднім 1200 газет і часопісаў. 14 верасня - Памёр Іван Мікалаевіч Маркевіч, паэт. Нарадзіўся 15 чэрвеня 1936 г. у в. Восава. 31 кастрычніка - У РДК адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 50-годю з дня выхаду першага нумара газеты "Сцяг Леніна" (2 лістапада 1931 г.). За гэты час выйшаў 5741 нумар раёнак. Тыраж - 7224 экземпляры. Пошта газеты штогод перавышала 3000 пісьмаў. 28 снежня - Выбранне акадэміка і прэзідэнта АН БССР М.А. Барысевіча акадэмікам АН СССР. 1982 год 1 студзеня - ДЭУ-718 перайменавана ў ДРБУ-42. 10 лютага - У кінатэатры "Юбілейны" адбылася сустрэча гледачоў са стваральнікамі фільма "Людзі на балоце". 23 лютага - У райкоме КПБ ветэранам партыі К.А. Баранову, І.А. Лескаўцу, С.К. Мазурыну і А.В. Машкову ўручаны знакі ЦК КПСС "50 гадоў знаходжане ў КПСС". 10 красавіка - "Сцяг Леніна" паведаміла, што ў РДК адбылася сустрэча з пісьменнікам В. Адамчыкам, В. Іпатавай, А. Ставерам і У. Скрынкіным. 28 красавіка - У РДК г. Бераўіно праводзіліся здымкі мастацкага фільма "Іван" кінастудыі "Беларусьфільм". 6 чэрвеня - У Беразіно праведзена свята харэаграфічнага мастацтва. 18 чэрвіня - Памёр Іосіф Пятровіч Сакалоўскі, у ліпені 1942 г. - красавіку 1944 г. сакратар Бярэзінскага падпольнаг РК КП(б)Б. Нарадзіўся ў в. Баравіно 18 красавіка 1912 г. 3 ліпеня - Спажыўкааперацыя раёна аб'ядноўвала 179 арганізацый і прадпрыемстваў, дзе працавалі 927 чалавек. 1 кастрычніка - Пры Бярэзінскім райпо адкрыта школа-магазін. Снежань - Амаль цэлы тыдзень на Бярэзіншчын знаходзіліся вядомыя беларускія пісьменнікі І.Сінякоўскі і М. Чарняўскі. 1982 год - У раёне пачаты пераход на навучанне дзяцей з 6-гадовага ўзросту. 1983 год 2 лютага - Памёр Мікола (Міколай Івановіч) Прашковіч, літаратуразнавец, крытык, перакладчык. Нарадзіўся 4 мая 1932 года ў в. Гарадзішча. 12 сакавіка - У Беразіно ў строй дзеючых уступіла новая гарадская лазня. 1 красавіка - У раёне дзейнічалі адна цэнтральная і 3 ашчадныя касы 2-га разраду ў г. Беразіно, 12 ашчадных кас 2-га разраду і 12 кас агенцкага тыпу ў сельскай мясцовасці. Усяго яны абслугоўвалі больш за 26 тысяч укладчыкаў. 16 красавіка - "Сцяг Леніна" паведаміла, што ў г. Беразіно адкрыты новы, чацвёрты маршрут "Дзетсад №5 - ільнозавод". Лета - У раёне дзейнічалі 14 вучнёйскіх вытворчых брыгад, 12 лагераў працы і адпачынку, 11 школьных лясніцтваў, 31 брыгада па рамонту і добраўпарадкаванню школ, 4 працоўныя атрады старшакласнікаў. Усімі гэтымі фарміраваннямі было выканана работ на суму больш як 25 тысяч рублей. 14 кастрычніка - У Афганістане загінуў Сяргей Іванавіч Карканіца. Нарадзіўся 6 ліпеня 1963 г. у в. Асмолаўка. 15 лістапада - Праз Беразіно праходзіла больш за 75 міжгародніх рэйсаў. 1983 год - На бярэзіншчыне нарадзілася 633 дзіцяці. 1983 год - У эксплуатацыю ўведзена новая ытворчая база ДЭУ-192. 1984 год 1 студзеня - "Сцяг Леніна" паведаміла, што выканком гарсавета прыняў пастанову аб перайменаванні вуліцы Лясной у вуліцу імя Іосіфа Пятровіча Сакалоўскага - сакратара Бярэзінскага падпольнага райкома партыі з 20 ліпеня 1942 па красавік 1944 года. 15 студзеня - У Багушэвічах адбылося ўрачыстае адкрыцё сельскага клуба на 110 месц. Студзень - Побач з торфабрыкетным заводам імя ХХІІІ з'езда КПСС рабочыя Мінскага аўтазавода пачалі ўзводзіць цяплічны комплекс па вырошчванню агароднінных культур. 24 сакавіка - "Сцяг Леніна" паведаміла, што ДРБУ-42 першым у рэспубліцы наладзіла выпуск тэрмапласту, які выкарыстоўваўся для разметкі праезджай часткі дарог. Калектыў прыступіў таксама да выпуску цэментагрунту для пакрыця міжгаспадарчых дарог. 7 мая - Да Дня радыё населеныя пункты раёна былі поўнасцю радыёфікаваны: працавала каля 15 тысяч радыёкропак. 5 чэрвеня - У Беразіно працягласць каналізацыйных сістэм дасягнула 8, а водапровада - 18 кіламетраў. 14 ліпеня - Плошча меліяраваных зямель склала больш 19000 гектараў, гэта звыш 25 працэнтаў сельскагаспадарчых зямель або звыш 10 працэнтаў тэрыторыі раёна. 17 ліпеня - 60-годдзе з дня ўтварэння раёна. 30 жніўня - Бярэзінская аўтабаза №22 мела 43 пасажырскія аўтобусы, якія абслугоўвалі 27 маршрутаў (4 гарадскія, 18 прыгарадных і 5 міжгародніх). Штодзённа перавозілася больш за 8 тысяч пасажыраў. 1 кастрычніка - У Беразіно адкрыты восьмы дзіцячы сад-яслі на 160 месц. А ўсяго дашкольныя ўстановы наведвалі 1310 юных бярэзінцаў. 1984 год - Ураджайнасць па раёне: збожжавых - 26,5; бульбы - 215; агародніны - 196; ільновалакна - 4,3 цэнтнера з гектара. 1984 год - Майстар спорту па класічнай барацьбе Георгій Саскавец (выпуснік Бярэзінскай ДЮСШ) стаў пераможцам Усесаюзнай спартакіяды школьнікаў. 1984 год - Усе калгасы і саўгасы раёна сталі рэнтабільнымі. Атрыманы прыбытак у суме 8,6 мільёна рублёў. 1985 год. 24 сакавіка - У Афганістане загінуў воін-інтэрнацыяналіст Уладзімір Мікалаевіч Шумскі. Нарадзіўся 9 красавіка 1966 г. у в. Калюжыца. 29 сакавіка - У РДК адбыўся творчы вечар вядомага беларускага паэта Ніла Гілевіча. 9 мая - Члены раённага клуба аматараў бегу "БРИЗ" прынялі ўдзел у прабегу Чэрвень-Беразіно на 40 кіламетраў. Удзельнікі марафону фінашавалі на гарадскім стадыёне Беразіно, дзе правадзілася свята, прысвечанае 40-годзю Перамогі. 22 ліпеня - Рашэннем выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў в. Баравы Мост, Пагосцкага сельсавета, выключана з уліковых данных. Жыхары вёскі перасяліліся ў іншыя населенныя пункты. 1 верасня - У Беразіно адкрыта трэцяя срэдняя школа на 1176 вучняў. 4 верасня - У раёне налічвалася 229 населеных пунктаў. На 14 кастрычніка 1998 г. іх стало 217. 19 верасня - "Сцяг Леніна" паведаміла аб зацвярджэнні арганізацыйнага камітэта па стварэнню раённай і пярвічных арганізацый таварыства барацьбы за цвярозасцьцю. 1986 год 1 студзеня - Бярэзінскій райпрамкамбінат атрымаў назву - швейная фабрыка. Красавік - У дзіцячай бібліятэцы г. Беразіно пачаў працаваць тэатр лялек "Пятрушка". Чэрвень - Адкрыццё гісторыка-краязнаўчага музея ў Багушэвіцкай сярэдняй школе. 10 ліпеня - Раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа налічвала 20816 членаў, аб'яднаных у 112 пярвічных арганізацыях. Донароў было 1700 чалавек. 1 верасня - У раёне на ўліку было 6 удзельнікаў грамадзянскай вайны, 433 інваліды Вялікай Айчыннай вайны, 642 сям'і загінуўшых воінаў і партызан, 242 адзінокія старыя і непрацаздольныя грамадзяне. 1986 год - За год у раёне праведзена 2738 вечароў адпачынку і дыскатэк, 1043 тэматычныя вечары і вусныя часопісы, выступілі 37 прафесійных калектываў. 1987 год Студзень - Бярэзінская санітарна-эпідэміялагічная станцыя пераехала ў новы двухпавярховы будынак. 24 лютага - Утвораны раённы савет ветэранаў вайны і працы. Яго старшыняя - Дзітрый Барысавіч Шрэйн. 7 сакавіка - "Сцяг Леніна" паведаміла аб адрыцці ноага аўтавакзала. 10 сакавіка - Аўтабаза №22 перайшла на бескандуктарную сістэму работы гарадскога пасажырскага аўтатранспарту. 18 красавіка - Памёр Якуб (Якаў Сідаравіч) Ермаловіч, беларускі пісьменік. Нарадзіўся 7 жніўня 1910 г. у в. Вяшэўка. Май - У РДК створаны клуб "Што? Дзе? Калі?". 23-28 жніўня - У раёне праходзіў тыдзень прапаганды беларускай літаратуры. У ім прынялі ўдзел пісьменнікі і паэты У. Федасеенка, М. Чарняўскі і Г. Тумаш. 4 лістапада - На цэнтральнай плошчы г. Беразіно перад Домам Саветаў адкрыты помнік У.І. Леніну. 31 снежня - У Беразіно ўведзена ў лік дзеючых станцыя тэхнічнага абслугоўвання легкавых аўтамабіляў (СТАА). 1988 год 1 студзеня - Усе прадпрыемствы перайшлі на самафінансаваньне. 8 студзеня - Спынена дзейнасць Бярэзінскага райпо, якое было падзелена на тры спажывецкія таварыствы: Бярэзінскае гарпо, Пагосцкае і Паложынскае (з цэнтрам у Беразіно) сельпо. 22 студзеня - Райвыканкам сумесна з райкомам прафсаюза работнікаў АПК прынялі рашэнне аб будаўніцтве раённага піянерскага лагера на 320 месц кала в. Косаўка. Сакавік - У кінатэатры "Юбілейны" адкрыта відэакабіна на 20 месцаў. 26 мая - Вучань СШ №3 Ігар Князь выратаваў дзвух дзяўчынак, якія танулі ў р.Бярэзіне, за што атрымаў медаль "За выратаванне топельніка" і імянны гадзіннік. 6 ліпеня - У Беразіно было адноўлена свята "Купалле". 1988 год - На могілках у в. Міхеевічы Мікалай Сямёнавіч Крыварот пабудаваў драўляную капліцу. 1989 год 5 студзеня - "Сцяг Леніна" пісала. Што прынята пастанова аб стварэнні камісіі бюро райкома КПБ па дадатковаму вывучэнню матэрыялаў, звязаных з рэпрэсіямі, якія мелі месца ў перыяд 30-40 - х і пачатку 50-х гадоў. 3 сакавіка - На торфабрыкетным заводе пачаў працаваць швейны цэх. 10-11 сакавіка - Традыцыйны турнір па класічнай барацьбе на прыз памяці Мікалая Рыбачонка. Прынялі ўдзел юные барцы з Барысава, Беразіно, Жодзіна, Мінска, Свіслачы. 22 сакавіка - Бюро РК КПБ прыняла пастанову аб стварэнні раёнай кнігі "Памяць". 15 красавіка - "Сцяг леніна" паведаміла, што абласны камітэт народнага кантролю абмеркаваў пытанне "Аб недахопах у арганізацыі гандлёваага абслугоўвання ў Бярэзінскім раёне". Красавік - Цагельны завод "Чырвоны Бераг" перададзены ў арэнду Мінскаму гасразліковаму камсамольска-маладёжнаму аб'яднанню "Сістэма". Канец мая - На льнозаводзе з адходаў вытворчасці - кастры - пачалі рабіць уцяпляльнікі для памяшканняў. 2 ліпеня - На месцы былой вёскі Уцешына Брадзецкага сельсавета, якую 14 і 15 верасня 1942 г. гітлераўцы знішчылі разам з жыхарамі, адбылося адкрыццё помніка ахвярам фашызму. Ліпень - У Беразіно на сыраробным заводзе пачала працаваць пральня самаабслугоўвання. 1 верасня - На гэту дату ў раёне зарэгістравана 18 кааператываў, і 23 чалавекі былі заняты індывідуальнай працоўнай дзейнасцю. Кастрычнік - Адкрыта Паплаўская музычная школа, якую наведвала 70 дзяцей з Багушэвіч, Ляжынскага і Паплаўскага сельсаветаў. 1989 год - У сельскагаспадарчай вытворчасці раёна пачалі пряўляцца крызісныя з'явы. |
|||
