1970 год

10 мая - Сустрэча вучняў сярэдняй школы №1 г. Беразіно з воінамі 153-й стралковай дывізіі (камандзір А.А. Смірноў), якая
вызваляла наш раён і Беразіно.
23 чэрвеня - Райком партыі і ўпраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкома сумесна з рэдакцыяй часопіса "Сельская
гаспадарка Беларусі" у РДК правялі канферэнцыю чытачоў на тэму "Усё новае і перадавое - у вытворчасць".
5 ліпеня - У Мачаску адкрыты помнік землякам-воінам і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
26 ліпеня - У Беразіно праведзены раёны фестываль моладзі, прысвечаны 50-годдзю камсамола Беларусі.
23 верасня - У РДК адбыўся ўрачысты пленум райкома камсамола, прысвечаны 50-годдзю ЛКСМБ. У 91 пярвічнай
камсамольскай арганізацыі раёна налічвалася 2932 члена ВЛКСМ.
7 лістапада - На гэту дату пенсіі і дзяржаўныя дапамогі атрымлівала 11707 чалавек, або кожны чацвёрты жыхар раёна.
2 снежня - 19-я партыйная канферэнцыя (318 дэлегатаў ад 1945 камуністаў).
13 снежня - У РДК з канцэртам выступілі артысты ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
19 снежня - Да 50-годдзя плана ГОЭЛРО на Бярэзіншчыне былі ўстаноўлены тры электрападстанцыі агульнай магутнасцю
8200 кілават-ампер і 290 спажывецкіх кампактных трансфарматарных падстанцый. Працягласць усіх ліній электраперадач
склала 1200 кіламетраў. Поўнасцю завершана электрафікацыя раёна.
29 снежня - Газета "Сцяг Леніна" паведамляла, што днямі здадзены ў эксплуатацыю чатырохпавярховы адміністрацыйны
будынак Дома Саветаў.
1970 год - Бярэзінскаму вакальна-этнаграфічнаму ансамблю "Лявоніха" саўгаса "Сцяг Кастрычніка" прысвоена званне
"народнага".

1971 год

1 студзеня - У раёне налічвалася 136 магазінаў на 212 рабочых месцаў і 23 прадпрыемствы грамадскага харчавання на 887
пасадачных месц.
15 красавіка - "Сцяг Леніна" паведаміла, што ў Глухім Таку ў строй дзеючых уступіў новы цагельны завод "Чырвоны Бераг".
Вясна - Раённая бібліятэка атрымала новае памяшканне са светлымі, прасторнымі пакоямі, чытальнай залай і рабочымі
кабінетамі.
Верасень - У Беразіно арганізаваны раённы спартыўна-тэхнічны клуб ДТСААФ.
Кастрычнік - У Беразіно пачаў працаваць пункт пачатковай ваеннай падрыхтоўкі.
4 лістапада - У РДК адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 40-годдзю газеты "Сцяг Леніна".
2 снежня - Выйшаў аб'яднаны нумар газет "Сцяг Леніна" і "Автозаводец".
5 снежня - Памёр Кірыла Васільевіч Арцёменка - партыйны і дзяржаўны кіраўнік, з 1936 по 1941 год працаваў у Бярэзінскім
раёне.
1971 год - Бярэзінскі раён па кінаабслугоўванню заняў першае месца ў вобласці.
1971 год - Камсамольская арганізацыя калгаса імя Ільіча за поспехі ў камуністычным выхаванні моладзі ўзнагароджана
памятным вымпелам ЦК ВЛКСМ.
1971 год - У раёне ўведзена вячэрняя форма навучання
1971 г. - Пры РДК створаны вакальна-інструментальны ансамбль "Сябры".

1972 год

15 студзеня - Дзяржаўная камісія прыняла Бярэзінскі хлебзавод з хлебапякарным і кандытарскім цахамі - дзень нараджэння
хлебзавода.
9 лютага - Абком партыі правёў у Беразіно семінар ідэалагічных работнікаў.
18 лютага - У г. Лісічанску памёр Герой Сацыялістычнай Працы Піліп Сідаравіч Капуста. Нарадзіўся 27 лістапада 1912 г. у в.
Арэшкавічы.
26 лютага - У рабоце раённай нарады партыйнага, савецкага і гаспадарчага актыву ўдзельнічалі старшыня Савета Міністраў
БССР Ц.Я. Кісялёў і старшыня Мінскага аблвыканкама Д.В. Цябут.
18 сакавіка - У саўгасе "Вяшэўскі" адбыўся злёт перадавых даярак раёна.
2 красавіка - У Беразіно адбыўся лёгкаатлетычны крос, прысвечаны 50-годдзю ўтварэння СССР.
4 красавіка - Выйшаў 4-тысячны нумар газеты "Сцяг Леніна".
17 красавіка - На паўднёвай ускраіне г. Беразіно ўступіў у эксплуатацыю новы трохпавярховы будынак бальніцы.
Красавік - Адкрыты Шавярніцкі і Чыжахскі фельчарска-акушэрскія пункты.
8 мая - У СШ №1 (цяпер педгімназія) адкрыты музей баявой славы.
21 мая - У Беразіно адбыўся раённы злёт піянераў, прысвечаны 50-годдзю Усесаюзнай піянерскай арганізацыі імя У.І.
Леніна.
Май - 50-годдзе Усесаюзнай піянерскай арганізацыі імя У.І. Леніна ў Беразіно, вуліца Паложынская перайменавана ў
Піянерскую.
2 ліпеня - У Беразіно ў гонар 28- гадавіне вызвалення Беларусі і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 30- годдзя
ўтварэння партызанскіх злучэнняў адбылася сустрэча былых партызан, што дзейнічалі на тэрыторыі Бярэзіншчыны.
30 ліпеня - Памёр
Роберт Тэнісавіч Вільдфлуш, беларускі вучоны ў галіне аграхіміі. Нарадзіўся 19 сакавіка 1906 г. у
Мацэвічах.
4 лістапада - Памёр Пётр Паўлавіч Ванкевіч, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці. Нарадзіўся 19 жніўня
1903 г. у в. Баравіно.
11 лістапада - Дзяржаўная камісія прыняла ў эксплуатацыю тыповы двухпавярховы цагляны корпус Арэшкавіцкай сярэдняй
школы.
21 лістапада - У Беразіно адбылася канферэнцыя ДССТ "Ураджай". Таварыства аб'ядноўвала 3500 фізкультурнікаў у 31
калектыў.
Лістапад - Створаны вакальна-інструментальны ансамбль "Ранак" Бярэзінскага РДК.
30 снежня - Каля кінатэатра "Юбілейны" адбыўся мітынг працоўных Беразіно, прысвечаны 50-годдзю ўтварэння СССР.
1972 год - У памяць аб першай канферэнцыі Бярэзінскага падпольнага райкома КП(б)Б у в. Жабаўка (з 1964 г. - Партызанка),
якая адбылася ў лістападзе 1942 г. пастаўлена стэла.

1973 год

6 лютага - У кінатэатры "Юбілейны" адбылася творчая сустрэча кінагледачоў з рэжысёрам, мастаком і галоўнымі героямі
фільма "Ад родных ніў" - удзельнікамі вакальна-этнаграфічнага ансамбля "Лявоніха". Здымкі фільма адбываліся ў в. Глухі Ток.
8 мая - На двары Пагосцкай сярэдняй школы адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка-абеліска памяці больш як 70 былых
вучняў школы, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Чэрвень - Арганізавана раённае аддзяленне Беларускага таварыства аховы прыроды і таварыства паляўнічых і рыбаловаў.
16 лістапада - Адкрыты спецыальны аўтобусны маршрут Беразіно-Брадец.
Лістапад 1973- люты 1974 г. - Рашэннямі аблвыканкама ад 30 лістапада 1973 г., 18 студзеня, 14 і 28 лютага 1974 г. з уліковых
даных выключаны вёскі
Асаўкі, Заклеўе, Залесная, Западня, Круглае, пасёлкі Осава і Рубеж, хутор Ператокі.
1 снежня - "Сцяг Леніна" паведаміла, што ў Беразіно нядаўна адкрыта гарадская гасцініца на 70 месцаў.
14 снежня - Газета "Звязда" паведаміла,што ў Беразіно адкрыты новы ўнівермаг - самы буйны ў сістэме Белкаапсаюза. Яго
гандлёвыя залы - каля 2 тысяч квадратных метраў, 52 рабочых месцы.
1973 год - У райбальніцы адкрыта аддзяленне пералівання крыві.

1974 год

Пачатак года - Непадалёк ад Беразіно пачалося будаўніцтва льнозавода.
28 лютага - "Сцяг Леніна" паведаміла, што нядаўна адбылося першае пасяджэнне савета па распрацоўцы і ўкараненню ў быт
новых савецкіх абрадаў.
21 сакавіка - На гэту дату Бярэзінская эксплуатацыйна-мантажная кантора за час свайго існавання газіфікавала 4768 кватэр, у
тым ліку 3099 у сельскай мясцовасці. У ліпені была ўстаноўлена 5-тысячная газавая пліта.
30 чэрвеня - Ва ўрочышчы Вулін адбылося раённае свята, прысвечанае 30-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-
фашысцкіх захопнікаў.
1 ліпень - Арэшкавіцкі сельскі клуб ператвораны ў Дом культуры.
10 верасня - Памёр
Мельхіёр Ваньковіч, польскі празаік, публіцыст. Нарадзіўся 10 студзеня 1892 г. в. Калюжыца.
14 верасня - Наш раён наведалі госці з Патсдамскай акругі ГДР.
1974 год - Сяргею Ільічу Аўсіевічу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Нарадзіўся 2 мая 1927 г. у в. Ягадка.
1974 год - Завершана будаўніцтва аўтадарогі Марціянаўка-Багушэвічы-Якшыцы-Чыжаха.
1974 год - Комплексныя прыёмныя пункты і майстэрні РКБА былі адкрыты ў саўгасах "Высакагорскі", "Першамайскі" і калгасе
"Расвет".

1975 год

11 студзеня - "Сцяг Леніна" паведаміла аб нараджэнні Паплаўскага вакальна-этнаграфічнага ансамбля "Паплаўчанка".
20 студзеня - Адбылося адкрыццё новага будынка Дзмітравіцкай сярэдняй школы.
12 лютага - У кінатэатры "Юбілейны" адбылася сустрэча працоўных раёна з аўтарамі двухсерыйнага кінафільма "Парашуты на
дрэвах" І.А. Шульманам і Н.Ф. Рыдзеўскім. З Беразіно фільм пачаў свой шлях.
22 красавіка - Прысядзібнымі ўчасткамі ў калгасах і саўгасах раёна было занята 4660 гектараў зямлі, у тым ліку 4114 - ворнай.
8 мая - У в. Краснае адкрыты помнік, устаноўлены ў памяць 86-ці ахвяр фашызму, загінуўшых 14 кастрычніка 1942 г. У гэты ж
дзень адкрыты мемарыяльны знак у гонар Бярэзінскага падпольнага райкома КП(б)Б ва ўрочашчы Смалярня.
9 мая - У в. Баравіно адбылося адкрыццё помніка 167-мі вяскоўцам, якіх 28 лістапада 1942 г. гітлераўцы спалілі разам з
дамамі.
22 мая - У раёне налічвалася 1156 аўтамабіляў розных марак, акрамя таго ў індывідуальных уладальнікаў быў 191 легкавы
аўтамабіль.
Чэрвень - У 16 сярэдніх і 22 васьмігадовых школах раёна выпускныя экзамены здавалі 1060 васьмікласнікаў і 657
дзесяцікласнікаў.
27 жніўня - Ратуючы дзяцей з пажару ў в. Сасновае Балота, загінула вучаніца Паплаўскай СШ 14-гадовая піянерка Галіна
Іосіфаўна Вішнеўская (мая далёкая крэўная па маці - сыс адмін). Галя была ўзнагароджана медалём "За адвагу на
пажары" (Указ ад 2 кастрычніка 1975 г.). Яе імя навечна занесена ў Кнігу гонару Рэспубліканскай і Усесаюзнай піянерскіх
арганізацый імя У.І. Леніна.
6 верасня - РДК адбыўся літаратурны вечар з удзелам калмыцкага паэта, беларускага партызана М.В. Ханінава. Яму было
прысвоена званне ганаровага грамадзяніна г. Беразіно і ўручана пасведчанне №1. Імя паэта ўнесена ў кнігу народнай славы
горада.
19 верасня - Памёр Мікалай Мікалаевіч Мультан, генерал-лейтэнант, Герой Савецкага Саюза (21 ліпеня 1944 г.). Камандаваў
часцямі ў чэрвені 1944 г. пры вызваленні раёна і фарсіраванні Бярэзіны. Яго імем названа вуліца ў г. Беразіно. 24 лістапада
1900г.
22 кастрычніка - Адбылася ХХ раённая камсамольская канференцыя. У раёне налічвалася 3134 камсамольцы.
1975 год - Памёр Рыгор Канстанцінавіч Шпак, удзельнік грамадзянскай вайны. Вызначыўся ў баях на Бярэзіншчыне (1920г.).
Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Нарадзіўся ў 1897 г.

1976 год

19 лютага - Дзень нараджэння льнозавода.
26 лютага - У раёне дзейнічалі РДК, раённая і дзіцячая бібліятэкі, на вёсцы - 11 сельскіх дамоў культуры, 19 клубаў і 40
бібліятэк.
21 красавіка - Памёр
Якаў Бенцыянавіч Герцовіч, беларускі крытык. Нарадзіўся 1 студзеня 1910 года ў в. Сяліба.
26 красавіка - У распараджэнні калгасаў і саўгасаў раёна было 742 трактары, 213 збожжаўборачных камбайнаў і нямала
іншай сельскагаспадарчай тэхнікі.
25 мая - У в. Беразіно налічвалася 8600 жыхароў.
20 чэрвеня - У раёне дзейнічалі раённая і 4 сельскія бальніцы на 330 ложкаў. Працавала 26 ФАПаў, тры з якіх у 1976 годзе
рэарганізаваны ва ўчастковыя амбулаторыі.Было 6 аптэк і 26 аптэчных пунктаў пры ФАПах. У раёне працавала 35 урачоў і 220
спецыялістаў сярэдняга медыцынскага персаналу.
24 чэрвеня - Прынята рашэнне выканкама гарадскога Савета аб перайменаванні вуліцы Жорнаўскай у вуліцу імя Героя
Савецкага Саюза М.М.Мультана.
15 ліпеня - На гэту дату на грамадскіх асновах было створана 3 музеі, 9 пакояў і 36 куткоў баявой працоўнай славы, якія
шырока выкарыстоўваліся ў героіка-патрыятычным выхаванні моладзі.
14 жніўня - На гэту дату ў раёне налічвалася 16 спартыўных залаў, звыш 80 спартыўных поляў, 109 валейбольных пляцовак.
У секцыях 73-х калектываў фізкультуры займалася 5452 юнакі і дзяўчыны.
1 верасня - У Бярэзінскай дзіцячай музычнай школе адкрыты пяты клас - духавых інструментаў. Да гэтага тут працавалі класы
фартэпіяна, акардэона, баяна і цымбал.
2 лістапада - На Бярэзінскім хлебзаводзе пачала працаваць паточная лінія па вырабу саладкай саломкі.
18 лістапада - Канцэртам артыўстаў Белдзяржфілармоніі на Бярэзіншчыне пачалася музычная восень.
Восень - У Беразіно адкрыта дзіцяча-юнацкая спартыўная школа (ДЮСШ) на 150 месц.
Пачатак снежня - Народны фальклорна-этнаграфічны ансамбль "Лявоніха" саўгаса "Сцяг Кастрычніка" выязджаў у Мінск на
тэлестудыю для здымкаў па праграме "Запрашаем на вячоркі".
1976 год - За год Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай было зроблена 21565 кнігавыдач, у бібліятэцы было 1215
чытачоў.

1977 год

1 студзеня - раённы аддзел сацыяльнага забеспячэння абслугоўваў 11396 пенсіянераў.
6 студзеня - У раёне налічвалася 30 аддзяленняў сувязі.
15 студзеня - У РДК адбыўся канцэрт Белдзяржфілармоніі "Выбраныя строкі класічнай музыкі".
22 студзеня - Урачысты сход, прысвечаны выхаду ў свет 5-тысячнага нумара газеты "Сцяг Леніна".
12 лютага - у раёне дзейнічалі гарадскі кунатэатр "Юбілейны", 39 сельскіх кінастанцыянараў і 3 кінаперасоўкі.
13 сакавіка - На стадыёне г. Беразіно адбылося свята провадаў зімы.
7 мая - На Бярэзіншчыне налічвалася 12412 радыёкропак, з іх 10 000 - на сяле.
12 мая - Васілю Міхайловічу Ермаловічу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Нарадзіўся ў 1912 г. у вёсцы
Дзевяніца.
21 мая - У Беразіно адкрыты новы будынак раённага Дома культуры (РДК).
4 чэрвеня - "Сцяг Леніна" паведаміла, што на паўднёвай ускраіне Беразіно, каля в.Святліца, пачалося будаўніцтва буйнешага ў
вобласці сырадзельнага завода.
18 чэрвеня - У гонар 60-годдзя Кастрычніка ў раёне праведзены суботнікі, заробленыя грошы былі пералічаны ў Фонд міру.
25 чэрвеня - На стадыёне г. Беразіно адбыўся раённы фестываль, прысвечаны Дню савецкай моладзі.
24 ліпеня - У раёне налічвалася 112 магазінаў і ларкоў, 60 прадпрыемтсваў грамадскага харчавання. У гандлі працавала 744
чалавекі.
Лета - У раёне былі створаны і дзейнічалі 4 працоўныя атрады старшакласнікаў, 19 школьных лясніцтваў, 13 лагераў працы і
адпачынку.
1 літапада - У РДК адбыўся ўрачысты "агеньчык", на які сабраліся ветэраны рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, якіх у раёне
засталося крыху больш за 80 чалавек.
4 лістапада - На гэту дату ў г. Беразіно пражывала 9800 чалавек, было 42 вуліцы і 24 завулкі, жыхары райцэнтра
выпісвалі 20 тысяч экзэмпляраў газет і часопісаў, штодзённа з аўтавакзала адпраўлялася 96 аўтамашын, якія перавозілі
ў сярэднім ад 1000 до 1600 пасажыраў.
7 лістапада - Агульная сума ўкладаў у ашчадных касах раёна - 15,5 мільёна рублей. У асабістай уласнасці грамадян
знаходзілася 334 легкавых аўтамашын і 1637 матацыклаў.
12 лістапада - У РДК адбылася выстава карцін бярэзінскіх мастакоў.
16 лістапада - У рамках фестывалю "Беларуская музычная восень" у Беразіно адбыўся канцэрт Вялікага сімфанічнага
аркестра БССР.
20 лістапада - У Беразіно выступіў з канцэртам дзяржаўны ансамбль танца Арменіі.
26 лістапада - У горадзе насельніцтва абслугоўваў РДК, а ў сельскай мясцовасці - 11 СДК, 20 сельскіх і 7 прафсаюзных клубаў.
Было створана і працавалі 37 калектываў мастацкай самадзейнасці. У 170 гуртках удзельнічалі звыш 2500 самадзейных
артыстаў.
30 лістапада - У кінатэатры "Юбілейны" адбылася сустрэча з акцёрам Беларускага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы,
народным артыстам БССР М.М. Яроменкам.
21 снежня - У РДК адбыўся канцэрт самадзейных артыстаў з Плоцкага ваяводства Польскай Народнай Рэспублікі.
Снежань - Здадзены ў эксплуатацыю новы двухпавярховы цагляны будынак Лагаўской дзесяцігодкі.
1977 год - Да чатырох дзеючых дабавіліся два новых міжгароднія маршруты пасажырскага транспарту: Беразіно-Барысаў і
Беразіно-Асмолаўка-Мінск.

1978 год

1 студзеня - "Сцяг Леніна" паведаміла, што Бярэзінская міжкалгасная будаўнічая арганізацыя (МБА) перайменавана ў
міжкалгасную перасоўную механізаваную калону №82 (МПМК-82).
15 студзеня - У РДК перад жыхарамі г.Беразіно выступілі артысты Белдзяржфілармоніі з праграмай "Чароўная краіна -
музыка".
19 студзеня - Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР вадзіцель аўтамабіля саўгаса "Сцяг Кастрычніка" Бельскі Барыс
Васільевіч узнагароджаны медалём "За атвагу на пажары".
21 студзеня - Раённая бібліатэка сумесна з рэдакцыяй раённай газеты "Сцяг Леніна" арганізавала сустрэчу з беларускімі
пісьменнікамі, нашымі землякамі Рыгорам Нехаём, Яўгенам Курто, Якубам Ермаловічам і Рыгорам Ігнаценкам.
27 студзеня, 13 лютага і 13 сакавіка - Рашэннямі аблвынкома па раёне выключаны з уліковых данных населеныя пункты:
пасёлак Белічаны Ляжынскага, вёска Сымонаўка Багушэвіцкага і пасёлак Пакроўск Сялібскага сельсавета.
27 красавіка -У раённай бальніцы прыём праводзіўся 17 спецыялістамі. Тут працавалі 40 урачоў і 205 сярэдніх медыцынскіх
работнікаў.
7 чэрвіня - Бярэзіншчыну наведалі госці з Польшы - дэлегацыя Сербскага райкома ПАРП. Госці пабывалі ў калгасе "Ленінскія
дні".
27 чэрвіня - Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга настаўніцы
К.І. Калбаска з Журоўскай і З.В. Любецкая з Навасёлкаўскай васьмігадовых школ, а ордэнам "Знак Пашаны" - З.Н. Ісаёнак з
Котаўскай васьмігодкі.
19 жніўня - У горадз і на сяле было звыш 12800 радыёкропак і каля 2000 тэлефонаў, у Беразіно - 12 тэлефонаў-аўтаматаў. У
паштовай сувязі раёна працавала 157 чалавек, дзейнічалі 32 аддзяленні сувязі.
1 верасня - З мэтай эксперыменту у СШ №2 г. Беразіно адкрыты падрыхтоўчы клас, каб даследаваць здольнасці дзяцей да
навучання з 6-гадовага ўзросту.
12 верасня - У раёне налічвалась 15524 гектары меліяровых (асушаных) зямель.
17 верасня - У раёне лясы займалі звыш 95 тысяч гектараў. У сістэме ляной гаспадаркі працавалі 372 чалавекі.
21 лістапада - У рамках "Беларускай музычнай восені" у РДК адбылося выступленне Кіеўскага камернага хору.
5 снежня - У раёне налічвалася 21 дзіцячая дашкольная установа. Штогод садкі і яслі наведвалі 1175 маленькіх грамадзян.
8 снежня - 22 раённая канферэнцыя, 342 дэлегата ад 2102 камуністаў
1978 год - Наш зямляк акадэмік М.А. Барысевіч і прафесар Б.С. Непарэнт адкрылі з'яву стабілізацыі-лабалізацыі
электронна-узбуджальных атамных малекул.
1978-1979 гг., зіма - Па зімнім перапісе ў раёне налічвалася 168 ласёў, 274 дзікі, 140 казуль, 1635 зайцоў-шаракоў, 1344
зайцы-белякі, 216 куніц, 409 лісіц, 276 тхароў, 97 норак, 73 глушцы, 9 рысей і шмат іньшых прадстаўнікоў жывёльнага свету.

1979 год

1 студзеня - Раён уключаны ў абласную аўтаматызаваную тэлефонную сетку, што дало магчымасць абанентам раёна
звязацца з іншымі гарадамі краіны без дапамогі тэлефаністак.
17 студзеня - Усесаюзны перапіс насельніцтва. У раёне на кожную тысячу жыхароў прыходзмлася боль 100 чалавек з
вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, 250 - з сярэдняй адукацыяй.
13 лютага - Памёр Сцяпан Іванавіч Ліхадзіеўскі, паэт, член Саюза пісьменнікаў Узбекістана. Вясной 1931 г. провадзіў
калектывізацыю ў вёсках Бярэзінскага раёна. Нарадзіўся 9 мая 1911 г.
21 лютага - Сустрэча выбаршчыкаў Бярэзіншчыны з кандыдатам у дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета
СССР У.Ф. Міцкевічам, а 22 лютага - з кандыдатам у дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР І.Я. Паляковым.
Люты - Пры РДК створана студыя рытмічнага (бальнага) танца.
1 сакавіка - Памёр
Павел Антонавіч Акулевіч, беларускі казачнік. Нарадзіўся ў верасні 1896 г. у в. Старыя Прыборкі.
1 верасня - У эксплуатацыю здадзены новы будынак Пагосцкай СШ на 400 месц.
1 верасня - За плённую працу 14 настаўнікаў і выхаванцаў былі ўдастоены звання "Заслужаны настаўнік школы БССР", 27
узнагароджаны значком "Выдатнік народнай асветы", 69 - ордэнамі і медалямі.
28 верасня - У раёне сярэдняя зарабатная плата працуючага ў прамысловасці складала 140, у будаўніцтве - 145, у сельскай
гаспадарчай вытворчасці - 102 рублі.
Кастрычнік - У г. Беразіно пачалася будаўніцтва гарадской лазні.
1 снежня - Памёр Антон Барысавіч Маркоўскі, камісар партызанскай брыгады №120. Нарадзіўся 26 снежня 1907 г. у в. Пагост.
1979 год - Цагельныя заводы "Чырвоны Бераг" і "Беражкі" выдзелены са складу райпрамкамбіната ў самастойную адзінку -
камбінат будаўнічых матэрыялоў.
1979 год - Памёр настаўнік, пісьменьнік
Іван Зіноўевіч Бабіновіч (псеўданім Янка Цвік). Пахаваны на Дамашкоўскіх могілках.
Нарадзіўся ў 1896 г. у в. Падваложка.


Гісторыя Бярэзіншчыны
XX ст.  1970-1979 гг.