![]() |
||
| 1958 год. 5 снежня - На гэту дату 3088 грамадзян раёна атрымлівалі дзяржаўныя пенсіі. 9 снежня - 12-я партыйная канференцыя (275 дэлегатаў ад 881 камуністаў). 28 снежня - У памяшканні РДК адбылася раённая нарада рабочых і сельскіх карэспандэнтаў. Снежань - Сялібскае сяльпо адкрыла ў вёсцы Чыжаха новы магазін. 1958 г.- На ўзбраеньні сельскай гаспадаркі раёна меліся 233 трактары, 89 камбайнаў, іншая сельскагаспадарчая тэхніка. Калгасы мелі больш як 130 аўтамашын. 1959 год. У раёне створана міжкалгасная будаўнічая арганізацыя "Міжкалгасбуд" - МБА, пазней МПМК - 82, зараз ПМК - 182. 1 студзеня - Мясцовая прамысловасць: два цагельныя заводы, райпрамкамбінат, спіртзавод, маслазавод, тры хлебапякарні, два лесазаводы, харчкамбінат, арцель імя Тэльмана, ММС, РТС, МБА. 15 студзеня - Усесаюзны перапіс насельніцтва. У раёне налічвалася 53,6 тысячы чалавек, у тым ліку ў Беразіно - 4,8 тысячы. 7 лютага - Адбылася раённая нарада перадавікоў сельскай гаспадаркі. 15 лютага - Праведзены раённыя лыжныя спаборніцтвы 118 южных лыжнікаў на прызы газеты "Пионерская правда". 13 красавіка - Адкрыты рэгулярны рух пасажырскіх цеплаходаў па лініі Беразіно - Бабруйск. 17 - 27 красавіка - У вёсках раёна праводзіўся дэкаднік па добраўпарадкаваньню дарог, мастоў, вуліц і двароў. 30 красавіка - Смалявіцкая электрастанцыя дала першы электрычны ток для г.п. Беразіно. Красавік - У Ягадскім аддзяленні саўгаса "Камунар" уступіла ў эксплуатацыю электрастанцыя для вёсак Ягадка, Цярэсіна, Журавок. 5 мая - На прадпрыемствах, калгасах, саўгасах і ўстановах раёна выходзіла звыш 110 насценных газет. У райгазету "Сцяг Леніна" пісала больш за 200 рабселькораў. 19 мая - Раённая бібліятэка арганізавала і правяла ў РДК канферэнцыю,прысвечаную абмеркаваньню кнігі Героя Савецкага Саюза Віктара Лівенцава "Партызанскі край". Прысутнічаў аўтар кнігі, а таксама пісьменнік Рыгор Няхай і іншыя. Май - У раёне працавала камісія ЦК КПСС, з дапамогай якой створана машынна-меліярацыйная станцыя (ММС). Здадзена ў эксплуатацыю высакавольтная лінія электраперадач Жодзіна - Беразіно і г.д. Вясна - З ліку вучняў 1-9 класаў (21 чалавек) у Багушэвіцкай сярэдняй школе была ўпершыню створана вучнёўская вучэбна- вытворчая брыгада. 21 чэрвеня - На стадыёне калгаса імя Хрушчова (в. Паплавы) праводзілася першая калгасная спартакіяда. 5 ліпеня - На ўскраіне в. Слабада на левым беразе р. Берэзіны праведзена раённае свята працы. Верасень - У Беразіно здадзена ў эксплуатацыю новае цаглянае памяшканьне пажарнага дэпо. Сярэдзіна кастрычніка - У РДК адбылася 12-я раённая камсамольская канферэнцыя. 19-21 кастрычніка - Праведзена ўзаемаправерка Бярэзінскага і Чэрвеньскага раёнаў, якія спаборнічаюць паміж сабой. Кастрычнік - У Беразіно раённы аддзел сацыяльнага забеспячэньня арганізаваў савет ветэранаў. 26 лістапада - 13-я партыйная канферэнцыя (288 дэлегатаў ад 918 камуністаў). Снежань - У калгасах, саўгасах раёна і ў Беразіно створана 33 добраахвотныя народныя дружыны па ахове грамадскага парадку. Яны аб'ядноўвалі 670 дружыннікаў. 1959 г. - Узведзены новы цагляны двухпавярховы будынак для райвыканкама і райкома партыі. Цяпер там месьціцца бібліятэка. 1959-1960 навучальны год - Бярэзінская руская №2 і Паплаўская сярэдняя школы рэарганізаваныя ў сярэднія агульнаадукацыйныя працоўныя палітэхнічныя школы з вытворчым навучаннем у 9-11 класах. У Жорнаўскай і Высакагорскай сямігадовых школах адкрыты восьмыя класы. 1959-1960 навучальны год - У пяці вячэрніх школах рабочай і сельскай моладзі раёна (Шавярніцкая, Журоўская, Гарэніцкая, Дулебская і Быковіцкая) займалася 219 чалавек. 1960 год. 9 студзеня - У газеце "Літаратура і мастацтва" надрукаваны артыкул Рыгора Няхая "Пішуць Бярэзінцы…" (па літаратурных старонках газеты "Сцяг Леніна".) 23 студзеня - У Беразіно адбылася раённая нарада перадавікоў сельскай гаспадаркі. 7 сакавіка - Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР звеннявая калгаса "Ленінскія дні"па вырошчванню лёну Аўтуховіч Марыя Сямёнаўна ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. 8 красавіка - З Барысава ў Беразіно прыбыў першы пасажырскі цеплаход "ПТ-0158", які ўсё лета 1960 года курсіраваў па гэтым маршруце. Пасажырскі церплаход з Бабруйска ў Беразіно хадзіў толькі да 15 мая. 26 мая - Рабочая саўгаса "Дзмітравічы" Ніна Рыгораўна Папова знайшла скарб еўрапейскіх манет першай паловы стагоддзя. Май - на працягу дзесяці дзён у РДК працавала выстава выяўленчага мастацтва народных умельцаў раёна. 5 чэрвеня - На ўскраіне в. Слабада праведзена раённае свята працы. Канец чэрвеня - У в. Каменны Барок адкрыты радзільны дом. 3 жніўня - Адбылася нарада кінамеханікаў раённага аддзела культуры. 12 жніўня - Газета "Сцяг Леніна" (№67) апублікавала Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагароджванні настаўнікаў раёна ордэнамі і медалямі (5 чалавек). Жнівень - У раёне працавала 8 майстэрняў па бытавому абслугоўваньню насельніцтва. Лета - Турысцкі атрад Бярэзінскага дзіцячага дома заняў першае месца на рэспубліканскім злёце юных турыстаў і школьнікаў. 4 верасня - Газета "Сцяг Леніна" паведаміла, што ў калгасе "Бярэзіна" (в. Брадзец) пабудавана электрастанцыя магутнасцю 53 кілаваты. Верасень - У калгасе "Памяць Леніна" (в. Мацевічы) у эксплуатацыю здадзены млын. 16 кастрычніка - У трох МТС раёна налічвалася 215 трактароў, 85 збожжавых камбайнаў і шмат іншай сккладанай сельскагаспадарчай тэхнікі. 26-27 кастрычніка - 11-я раённая камсамольская канферэнцыя. 1 лістапада - У раёне налічвалася 97 гандлёвых пунктаў, 30 з іх размяшчаліся ў дамах калгаснікаў. 7 лістапада - У раёне працавалі 154 чалавекі з вышэйшай адукацыяй, у тым ліку 13 інжынераў, 18 урачоў і 108 настаўнікаў. Сярэднюю спецыяльную адукацыю мелі 432 чалавекі. 7-8 снежня - 11-я партыйная канферэнцыя (250 дэлетаў ад 824 камуністаў). 25 снежня - У Беразіно адбылася раённая нарада перадавікоў сельскай гаспадаркі. 1961 год. Пачатак студзеня - Адбылася раённая нарада перадавікоў сельскай гаспадаркі. 7 студзеня - У Беразіно праведзены раённы дзень настаўніка. У школах раёна займалася 8472 вучні. 12 студзеня - У газеце "Сцяг Леніна" апублікаваны зварот камсамольцаў Паплаўскага аддзялення саўгаса "Паплавы" аб аб'яўленні лёну камсамольска- маладзёжнай культурай. Сярэдзіна студзеня - У Беразіно адбылася творчая канферэнцыя кіраўнікоў калектываў мастацкай самадзейнасці калгасаў і саўгасаў. 22 студзеня - У Беразіно праводзіўся раённы дзень ДТСААФ. 26 студзеня - У Беразіно, як паведамляла газета "Сцяг Леніна", адбыўся праваздачна-выбарны сход пенсіянераў райцэнтра. 1 лютага - Пры Бярэзінскім камбінаце бытавога абслугоўвання адкрыта майстэрня па рамонту металагаспадарчых вырабаў, электрапрыбораў і музычных інструментаў. 7 лютага - У Беразіно адбыўся сход раённага партыйнага актыву. 16 сакавіка - Газета "Сцяг Леніна" надрукавала "Зварот работнікаў кінасеткі Бярэзінскага раёна да ўсіх работнікаў кіно Мінскай вобласці". 25 сакавіка - У РДК адбылася першая сесія раённага Савета дэпутатаў працоўных восьмага скліканьня. Сакавік - У раёне працавала 15 майстэрняў , у іх ліку 9 шавецкіх, 4 кравецкія, цырульня і фатаграфія. 6 мая - Газета "Сцяг Леніна" паведамляла, што ў Беразіно адбылася канферэнцыя медыцынскіх работнікаў. 13 мая - Газета "Сцяг Леніна " паведаміла, што на стадыёне ў Беразіно адбылася раённая спартакіяда па тэхнічных відах спорту. 2 ліпеня - Ва ўрочышчы "Вулін" адбылося раённае свята працы і песні. 27 ліпеня - Чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў працоўных. 9-10 жніўня - 15-ая партыйная канферэнцыя (322 дэлегаты ад 1051 камуніста.) Лета - У Беразіно быў адкрыты першы аўтобусны маршрут- ад канторы саўгаса "Сцяг Кастрычніка" да гаража лесапункта. Лета - У Беразіно пачата будаўніцтва школы- інтэрната. Пачатак верасня - У в. Высокая Гара (цэнтр сельсавета ) на зберажэньні акадэміка У.М.Перцава распачалося будаўніцтва васьмігадовай школы на 280 вучнёўскіх месцаў. Верасень - Бярэзінская раённая бібліятэка падрыхтавала для адпраўкі цаліньнікам Паўладарскай вобласці 80 тамоў мастацкай літаратуры. Верасень - Ва ўсіх калгасах і саўгасах раёна налічвалася 16200 гэктараў балот і тарфяна-забалочаных зямель. 5-13 кастрычніка - У Мінску праходзіў адкрыты судовы працэс над 13 здраднікамі Радзімы, якія ў складзе асобага батальёна СС пад камандаваннем Дзерлевангера ўдзельнічалі ў карацельных аперацыях на тэрыторыі Бярэзінскага і іншых раёнаў. Яны рабавалі і забівалі людзей у вёсках Дулебы, Галынка, Мацевічы, Краснае, Баравіно і інш. 15 кастрычніка - У Беразіно праведзены нядзельнік камсамольцаў і моладзі райцэнтра, якія каля будынка РК ЛКСМБ заклалі сад пладова-ягадных дрэў. 30 лістапада - У Беразіно адбылася 13-ая раённая камсамольская канферэнцыя. 23 снежня - Адзначана 60-годдзе з дня нараджэньня старшыні адной з лепшых гаспадарак -- калгаса "Перамога" Іосіфа Сямёнавіча Махнача. 1961 год - За год Бярэзінскім культмагам прададзена насельніцтву 52 матацыклы розных марак, 1047 веласіпедаў, 312 радыёпрыёмнікаў, 63 тэлевізары. 1961 год - Працавала раённае аддзяленне сельгастэхнікі. 1961 год - Да райпрамкамбіната далучаны камбінат бытавога абслугоўваньня. 1961-1962 навучальны год - Вучні 9-10 класаў Мачаскай, Дзмітравіцкай і Багушэвіцкай сярэдніх школ пачалі асвойваць прафесіі паляводаў-механізатараў, жывёлаводаў і агароднікаў. 1962 год. 8 студзеня - Па гэтую дату званьне ўдарніка камуністычнай працы было прысвоена 55 чалавекам, а таксама калектыву работнікаў Брадзецкага аддзяленьня сувязі - званне брыгады камуністычнай працы. 8-9 студзеня - У РДК адбылася раённая нарада настаўнікаў. 19 студзеня - У Беразіно адбылася раённая нарада работнікаў сельскай гаспадаркі. 23 студзеня - У раёне вёсак Косаўка і Трасцянка на снезе і лёдзе паявілася мноства жывых арганізмаў чырвонага і чорнага колеру. Студзень - У Бярэзінскім Доме культуры на грамадскіх асновах пачаў працаваць народны універсітэт здароўя. Студзень - У Беразіно працавалі 22 магазіны, у тым ліку 2 вячэрнія. 17 лютага -адмаўленьне ад духоўнага сану былога сьвятара Божынскай царквы Гутарэвіча Анатоля. 2 сакавіка - Пры РДК на грамадскіх пачатках пачаў працаваць універсітэт народнай асветы. 12 красавіка - Па рацэ Бярэзіне пачалася навігацыя; у гэты дзень у Беразіно прыбыў першы буксірны параход ПТ-0207. 1 мая - Выйшаў апошні, 35-ты (2922), нумар газеты "Сцяг Леніна" у сувязі з пачаткам выхаду міжраённай газеты "Уперад". 5 мая - Выйшаў першы нумар газеты Мінскага абкома КПБ і абласнога Савета дэпутатаў працоўных пры Чэрвеньскім тэрытарыяльным вытворчым калгасна-саўгасным упраўленні (Чэрвеньскі і Бярэзінскі раёны)-"Уперад". Рэдактар М.І.Парфяновіч. Май - У Ляжынскай, Багушэвіцкай, Паплаўскай сярэдніх, Капланецкай, Высакагорскай, Навасёлкаўскай васьмігадовых і іншых школах раёна на грамадскіх пачатках працавалі дзіцячыя кінатэатры. 7 чэрвеня - У РДК з канцэртам выступіў Беларускі Дзяржаўны Ансамбль песні і танца пад кіраўніцтвам народнага артыста БССР Генадзя Іванавіча Цітовіча. Чэрвень - У Вяшэўцы закончана будаўніцтва цаглянага будынка клуба з глядзельнай залай на 150 месц і стацыянарнай кінаўстаноўкай. Усяго ў раёне налічвалася 36 сельскіх, калгасных і саўгасных клубаў, 62 бібліятэкі, 18 кінастацыянараў і 12 кінаперасовак. 1 ліпеня - Непадалёк ад Беразіно праведзена раённае свята працы і песні. Ліпень - У раёне дзейнічала 28 добраахвотных народных дружын па ахове грамадскага парадку, якія аб'ядноўвалі каля 200 чалавек. 5 жніўня - Ва ўрочышчы "Расоха" Асіповіцкага раёна адбылася традыцыйная сустрэча былых партызан, якія змагаліся за свабоду і незалежнасць Радзімы на тэрыторыі Асіповіцкага, Бярэзінскага і Чэрвеньскага раёнаў. Жнівень - Для Жорнаўскай васьмігадовай школы ўзведзены новы будынак. 1 верасня - Уведзены ў строй новы будынак Высакагорскай сярэдняй школы на 320 месц, пабудаваны на сродкі акадэміка У.М. Перцава, а таксама ў Беразіно здадзены ў эксплуатацыю чатырохпавярховы цагляны будынак школы - інтэрната на 330 месц. 25 снежня - У Доме культуры г. Чэрвеня адбылася першая партыйная канферэнцыя Чэрвеньскага вытворча-саўгаснага ўпраўлення. 25 снежня - Скасаваньне Бярэзінскага раёна, яго тэрыторыя перададзена Чэрвеньскаму раёну. 27 снежня - У Доме культуры г.Чэрвеня адбылася першая партыйная канферэнцыя Чэрвеньскай вытворча-прамысловай зоны. 28 снежня - У сувязі з далучэннем Бярэзінскага раёна да Чэрвеньскага адбылася сесія раённага Савета дэпутатаў працоўных абодвух раённых Саветаў. 29 снежня - У памяшканьні Чэрвеньскага Дома культуры адбылася першая камсамольская канферэнцыя Чэрвеньскага вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення. 1962 год - Пачаў працаваць Бярэзінскі лесасплаўны ўчастак (сплаў-участак). 1963 год. 5 студзеня - Камсамольцы і моладзь калгаса "Саюз" арганізавалі нядзельнік па вывазцы арганічных угнаеньняў. 17 студзеня - Газета "Уперад" паведамляла аб праведзенай камсамольскай канферэнцыі Чэрвеньскай прамыслова-вытворчай зоны. 25 лютага - Адбылася раённая нарада перадавікоў сельскай гаспадаркі. Люты - Адбылася першая канферэнцыя членаў прафсаюза рабочых і служачых сельскай гаспадаркі і нарыхтовак Чэрвеньскага вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення. 14 сакавіка - Адбылася першая сесія раённага Савета дэпутатаў працоўных, выбранага 3 сакавіка 1963 года. Сакавік - Адбылася канферэнцыя медыцынскіх работнікаў раёна. Сакавік - У Беразіно створаны няштатны камітэт камсамола, сакратаром якога быў выбраны Генадзь Яфрэмаў. 9 красавіка - У чэрвені адбылася раённая нарада льнаводаў. 7 мая - Памёр Лазараў Віктар Васільевіч, камандзір 103-ай партызанскай брыгады "Помста" з мая 1943 года да ліпеня 1944 года. Нарадзіўся 23 красавіка 1902 года. 7 мая - Адбылося чарговае пасяджэньне савета Чэрвеньскага вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення. 25 мая - Газета "Уперад" паведаміла, што нядаўна ў Чэрвені адбыўся першы злёт брыгад і ўдарнікаў камуністычнай працы Чэрвеньскай прамыслова-вытворчай зоны. 23 чэрвеня - На Бярэзінскім стадыёне адбылося свята моладзі раёна. Чэрвень - Вучні Бярэзінскай школы-інтэрната правялі 750-кіламятровы турысцкі паход па гарадах Беларусі і Літвы (15 удзельнікаў). Гэта быў першы паход навучэнцаў на такую вялікую адлегласць. 1 ліпеня - Стварэньне сьледчага апарату ў арганах унутраных спраў. Сьвята сьледчых. 6 ліпеня - У в. Асмолаўка нарадзіўся Карканіца Сяргей Іванавіч. Загінуў 10 кастрычніка 1983г. у Афганістане. Рашэннем райвыканкома ад 23 мая 1997г. вул. Палявая ў г. Беразіно перайменавана ў вул. імя С.І. Карканіцы. Ліпень - У Беразіно адкрыта раённая ветэрынарная аптэка. Кастрычнік - Урачыстым вечарам "Арлінае племя герояў", прысьвечаным 45-ай гадавіне Ленінскага камсамола, у Беразіно пачаў працаваць маладзёжны клуб "Мара". Лістапад - У Бярэзінскім Доме культуры на грамадскіх асновах пачаў сваю работу народны універсітэт культуры. Снежань - У Чэрвеньскім вытворчым упраўленьні было 13 эканамічна слабых гаспадарак, у іх ліку 9 з сучаснай Бярэзіншчыны: калгасы "Чырвоная Беларусь" імя XXII з'езда КПСС, "Шлях да камунізму", "Рассвет", імя Ільіча, імя Мічурына, саўгасы "Дзмітравічы"," Мачаск" і "Вяшэўскі". 1963 год - Ураджайнасць з кожнага гектара склала (цэнтнераў):збожжавых-6,5, бульбы-72, кукурузы-92, цукровых буракоў-98, ільновалакна-2,6. 1964 год. 1 студзеня - У 14 сельсаветах былога Бярэзенскага раёна налічвалася 262 населеныя пункты. 19 студзеня - Адбыўся раённы камсамольскі нядзельнік па вывазцы арганічных угнаеньняў і збору попелу. 24 стедзеня - Газета "Мінская праўда" паведамляла, што ў г. Чэрвені праведзены раённы семінар спецыялістаў сельскай гаспадаркі, прысвечаны чараўніцы-хіміі. Студзень - Дзмітравіцкай і Пагосцкай сельскім бібліятэкам прысвоена ганаровае званне "Бібліятэка выдатнай работы". 9 лютага - Камсамольцы і моладзь раёна ўдзельнічалі ва ўдарным абласным камсамольскім нядзельніку па вывазцы арганічных і мінеральных угнаеньняў, па збору попелу і курынага памёту. Чэрвень - У Беразіно створаны і пачаў працаваць савет сакратароў партыйных арганізацый Бярэзіншчыны (узначальваў яго Н.П. Данэйка). 30 ліпеня - Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР "Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР" перайменаваны вёскі: Божына - у Прырэчча, Жабаўка - у Партызанку, Пісюта - у Залесную. 9 студзеня 1991г. вёсцы Божына вернута яе гістарычная назва. Лета - Непадалёк ад Беразіно пачалося будаўніцтва торфабрыкетнага завода. 1 снежня - Адбылася партыйная канферэнцыя вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення. 1965 год. 1 стедзеня - Працоўныя раёна выпісвалі 30717 экзэмпляраў газет і часопісаў. 5-7 студзеня - У Беразіно праведзены традыцыйны дзень настаўніка. 6 студзеня - Аднаўленьне Бярэзінскага раёна. 16 студзеня - 16-ая раённая партыйная канферэнцыя (395 дэлегатаў ад 1221 камуніста). 27 студзеня - Адбылася 14-я раённая камсамольская канферэнцыя. 11 лютага - У Беразіно створаны дарожна-эксплуатацыйны ўчастак №192 (ДЭУ-192). 23 лютага - У Беразіно адбыўся агляд народных талентаў, прысвечаны 3-яй дэкадзе народнай творчасці Беларусі. Сакавік - Адбылася першая арганізацыйная сесія раённага Савета 10-га склікання. 2 красавіка - У раёне пасля аднаўлення на гэту дату налічвалася 12 калгасаў, 9 саўгасаў, райпрамкамбінат з харчовым цэхам і цэхамі бытавога абслугоўвання, спіртзавод, аўтабаза №22, лясгас, міжкалгасная будаўнічая арганізацыя, вялося будаўніцтва торфабрыкетнага завода, працавалі 99 магазінаў і 9 сталовых, у Беразіно - гасцініца, дом для адпачынку шафёраў. 2 красавіка - Народная асвета раёна - 12 сярэдніх, 27 васьмігадовых і 45 пачатковых школ. У Беразіно існавалі таксама школа- інтэрнат, сямігадовая музычная школа і школа рабочай моладзі. У сельскай мясцовасці існавала 7 школ сельскай моладзі. 2 красавіка - Сетка ўстаноў культуры: раённая, дзіцячая і 15 сельскіх бібліятэк, раённы Дом культуры і 17 клубаў, 20 стацыянарных кінаўстановак. 2 красавіка - Ахова здароўя: у Беразіно раённая бальніца на 125 ложкаў з дзіцячым, радзільным, хірургічным, тэрапеўтычным і іншымі аддзяленнямі. У раёне працавалі 4 сельскія бальніцы на 100 ложкаў, 17 ФАПаў і 4 аптэкі. 23 красавіка - Райвыканкам прыняў рашэньне аб перайменаваньні наступных вуліц у Беразіно: 2-ую Новабазарную - у вуліцу імя Сцяпана Аляшкевіча, Школьную - у вуліцу імя Веры Лясных, а вуліцы ў раёне шаша-школа-інтэрнат прысвоілі імя Марыі Рамановіч. 23 красавіка-9мая - У раёне праводзіўся кінафестываль, прысьвечаны 20-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. 10 мая - Указамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР па нашым раёне ўзнагароджаны партызаны і ўдзельнікі падпольля: медалём "За адвагу" - 117 чалавек, медалём "За баявыя заслугі" - 137 чалавек. 26 мая -У РДК адбыўся канцэрт беларускай харэаграфічнай капэлы пад кіраўніцтвам Рыгора Шырмы. 25 ліпеня - У РДК праведзены першы зьлёт дружыньнікаў раёна. 1 верасня - У строй дзеючых уведзены новы будынак Багушэвіцкай сярэдняй школы. З гэтага часу пачалася двухгодка будаўніцтва школ па дастойнай сустрэчы 50-годдзя Савецкай улады. 1 кастрычніка - Камбінат бытавога абслугоўваньня выведзены са складу райпрамкамбіната і становіцца самастойным прадпрыемствам. 12 лістапада - Адбылася 15-ая раённая камсамольская канферэнцыя. 8 снежня - 17-я партыйная канферэнцыя (269 дэлегатаў ад 1436 камуністаў). 1965 год - На базе арцелі імя Тэльмана ў Беразіно створаны камбінат бытавога абслугоўвання (КБА). 1965 год - Створаны камбінат камунальных падпрыемстваў, у склад якога ўвайшла лазьня, гасцініца (20 месцаў) і домакіраўніцтва. 1965 год - У Беразіно створаны ўчастак газавай гаспадаркі, які ў сакавіку 1966 года быў перайменаваны ў эксплуатацыйна- мантажную кантору па газіфікацыі. 1965 год - На базе калгаса імя Калініна,. Імя Варашылава, "Ленінскі шлях", "Спартак" створаны саўгас "Баравіно". 1965 год - Мінскі двойчы ардэнаносны завод пачаў шэфстваваць над сельскімі школамі і гаспадаркамі нашага раёна. 1966 год. Пачатак года - Арганізаваны саўгас "Любушанскі". Стедзень - У Беразіно адбылася другая канферэнцыя раённай арганізацыі таварыства "Веды". Люты - Створана Бярэзінскае будаўніча-мантажнае ўпраўленне меліярацыі, якое ў 19975 годзе было перайменавана ў перасоўную механізаваную калону №63 (ПМК-63), з 24 кастрычніка 1995 года - ПМС-63. Люты - Створаны саўгас "Высакагорскі". 22 сакавіка - Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 40 працаўнікоў жывёлагадоўлі нашага раёна былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Сакавік - Створана Бярэзінская эксплуатацыйна-мантажная кантора па газіфікацыі. 9 красавіка - У в. Калюжыца нарадзіўся воін-інтэрнацыяналіст Шумскі Уладзімір Мікалаевіч. Загінуў у Афганістане 24 сакавіка 1985 года. 12 красавіка - Пры райгазеце "Сцяг Леніна" адбылося першае арганізацыйнае пасяджэньне літаратурнага аб'яднання, старшынёй бюро якога быў выбраны Іван Маркевіч. 30 красавіка - Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 11 працаўнікоў сельскай гаспадаркі нашага раёна былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Красавік - У Беразіно пачала працаваць аўтаматычная тэлефонная станцыя (АТС). Май - Усе буйныя населеныя пункты раёна былі радыёфікаваны (устаноўлена 10570 радыёкропак). Працоўныя раёна мелі каля тысячы тэлевізараў. 19 чэрвеня - У раёне ўпершыню адзначана сьвята Дня медыцынскага работніка. 23 чэрвеня - Указам Прэз | ||