Палац Патоцкіх. Здымак (с) Няргал
Храналогія Бярэзіншчыны.
VІ-ХV стагоддзі
VІ-ІХ ст. - Тэрыторыю Бярэзіншчыны засялялі дрыгавічы.
VI - першая палова XIII ст. -Ранняе сярэдневечча (курганныя мольнікі каля вёсак
Арэшкавічы, Брадзец, Дулебы, Капланцы, Кукарава, Мачаск, Міраслаўка, Уша, Харчычы і
інш).
X ст., другая палова - XIII ст., канец - Бярэзіншчына ў складзе Полацкага княства.
1340 г. - 1569 г., 1 ліпеня - Бярэзіншчына ў складзе Вялікага княства Літоўскага, Рускага і
Жамойцкага (ВКЛ).
1340 - 1360 гг. - у гэты час Літва набывае новыя ўладаньні на ўсходзе. Адным з іх стала
Свіслацкае княства, уладар якого Сямён, напэўна, адышоў з гэтага свету. Княства было
далучана непасрэдна да велікакняжацкай маёмасці і падзелена паміж Вільнам і
Трокамі згодна дагавору, які заключылі Альгерд з Кейстутам яшчэ пры захопе ўлады:
кожны новы набытак дзяліць між сабой пароўну.
Свіслацкае княства ў выніку гэтага падзелу знікла як самастойная адзінка,
ператварыўшыся ў сукупнасць некалькіх валасцей, даход з якіх ішоў непасрэдна
ў Вільна і Трокі. Больш за палову сучаснага Бярэзінскага раёну было у складзе
Сьвіслацкага княства.
1387 г. - кароль Польшчы Уладзіслаў Ягайла выдаў свайму брату Скіргайлу прывілей на
Троцкае княства «у Литовской земли», а таксама на шэраг маёнткаў «на руской
стороне»: Менск, Свіслач, Бабруйск, Рэчыцу, Любеч, Прапойск, Любашаны, Ігумен
(сучасны Чэрвень), Лагойск.
Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў Ф. 389. (Метрыка Вялікага
княства Літоўскага). Воп. 1. А. з. 34.
1430 г. 21 кастрычніка - Адразу пасля смерці Вітаўта віленскі біскуп Мацей звярнуўся да
Ягайлы, які па- ранейшаму заставаўся каралём Польшчы і сюзерэнам ВКЛ, з просьбай
пацвердзіць усе наданьні на карысць біскупства, што былі зроблены Вітаўтам. Ягайла
задаволіў яго просьбу быў выдадзены адпаведны прывілей, напісаны на лацінскай мове.
У ім пералічаны ўсе воласці, папярэдне падараваныя Вітаўтам, у тым ліку - «воласць
Гумен» (districtum Humyen). Гэты дакумент і з'яўляецца першым непасрэдным
упамінаньнем, з якога пачынаецца пісьмовая гісторыя Чэрвеншчыны.
1467 г. - в. Зярэмцы (Жарамец) упершыню упамінаецца як вотчынае сяло князя
Дзьмітрыя Іванавіча Пуцяціча (з князёў Друцкіх).
1480 г. - У пісьмовых гістарычных крыніцах упершыню ўпамінаецца вёска Божын.
1499 г. - князь Дзьмітры Іванавіч Пуцяціч атрымаў ад вялікага князя маёнтак Крошын у
Новагародскім павеце і Палажаны (Паложына) ў Любашанскай воласці.
XVI стагоддзе
1501 г., 1 чэрвеня - Першае ўпамінанне ў купчай маёнтка Багушэвічы.
1501 г., 7 чэрвеня - Першае пісьмовае ўпамінаньне Беразіно як мястэчка ў Любашанскім
старостве.
1561-1569 гг. - Першае вядомае ў гісторыяграфіі класавай барацьбы сялянства Беларусі
антыфеадальнае ўзброенае выступленне сялян вёсак Багушэвічы і Задобрычы (сучасны
Чэрвеньскі раён) - падрабязьней на старонцы гісторыка Славы Насевіча.
1568 г., 22 лютага - Маёнтак Багушэвічы падвергся нападу ўзброеных сялян Свіслацкай
воласці, якія збеглі ад пана В. Руткоўскага.
1569 г., 11 мая - Распараджэнне караля Жыгімонта Аўгуста аб пакаранні паўстанцаў -
узброеных сялян Сьвіслацкай воласці, якія напалі на маёнтак Багушэвічы.
1569 г., 1 ліпеня - Люблінская ўнія. Аб'яднанне Польскага каралеўства і Вялікага княства
Літоўскага ў федэратыўную дзяржаву - Рэч Паспалітую.
1569 г., 1 ліпеня - 1793 г., 23 студзеня - Бярэзіншчына ў складзе Рэчы Паспалітай.
1596 г., 6 кастрычніка -Брэсцкая царкоўная ўнія. Утварэнне вуніяцкай царквы на
тэрыторыі Беларусі, у тым ліку на Бярэзіншчыне.

Палац Патоцкіх. Час і нелюдзі зрабілі сваю справу. Здымак radzima.org . Сучасны стан.
|
Той жа самы палац Патоцкіх. Сучасны стан. Здымак globus.tut.by
|
Бярэзінская царква. Здымак radzima.org. Аўтар Ян Балзункевіч. Пачатак XX ст.
|
Касьцельны плац м. Беразіно (circa 1910 г.)
|
XVII СТАГОДДЗЕ
1641 г., 24 верасьня - По загаду падканцлера ВКЛ Казіміра Леона (Лявона) Сапегі (ня мыліць з Львом Сапегам!)у Беразіно
пачаў будавацца драўляны каталіцкі касцёл. У 1644 годзе будаўніцтва было завершана. Касьцёл перабудоўваўся ў 1803 г. і
1840-х гг. Касцёл згарэў у 1914 г.
1648 г., лета - У час вайны 1648-1651 гг. у раёне Беразіно адбываліся баі, дзе супраць войск Рэчы Паспалітай змагаліся
казакі Антона Нябабы. Насельніцтва Княства Літоўскага скарацілася амаль удвая падчас вайны з Масковіяй і ўкраінскімі
казакамі.
1668 г. - Беразіно атрымала дадзены каралём Яном Казімірам прывілей на гандаль і кірмашы, якія праводзіліся штогод з 6
па 9 жніўня. Пасьля вайны з Масквой, гаспадарка была ў руінах, насельніцтва скарацілася больш чым удвая.
XVIII СТАГОДДЗЕ
1703 г. - паводле падымнога тарыфу пэўную частку раёна займала належачае падскарбію Рэчы Паспалітай Бенедыкту
Сапегу Любашанскае староства.
1708 г., 16- 17ліпеня - У час Паўночнай вайны шведскі король Карл XII каля Беразіно пераправіўся са сваёй арміяй на правы
бераг ракі Бярэзіны.
1711 г. - У маёнтку паноў Рагоўскіх у в. Асмолаўка на рацэ Уса была пабудавана капліца.
1743 г. - Першы ўспамін у пісьмовых дакументах пра Божынскую Свята - Ільінскую вуніяцкую царкву.
1746 г. - Кароль Аўгуст III пацвердзіў прывілей, дадзены мястэчку Беразіно ў 1668 годзе каралём Янам Казімірам. Па
названым прывілеі Пагост стаў называцца мястэчкам. Гэты статус ён меў да 6 ліпеня 1925 года.
1765 г. - У Дзмітравічах пабудавана драўляная Свята-Ільінская царква.
1766 г. - У Беразіно налічвалася 266 габрэяў.
1771 г. - У Капланцах згарэла драўляная царква з усімі дакументамі і маёмасцю.
1773 г., 24 студзеня - У маёнтку Калюжыца (зараз Ушанскі сельсавет) пана Быкоўскага адбыўся сялянскі суд капы мужоў
(прысутнічалі сяляне з вёсак Лагі, Жарамец і Альхоўка Лагаўской воласці).
1777 г. - У Божыне пабудавана драўляная новая вуніяцкая царква Святого прарока Ільі. У 1961 г. будынак царквы быў
разбураны.
1778 г. - У Беразіно ад бацькоў шляхцічаў нарадзіўся Марцінкевіч Афанасій Тадэвуш - будучы "бярэзінскі прарок". Памёр 7
сакавіка 1833 г.
1781 г. - У Бярэзінскай каталіцкай парафіі налічвалася 811 прыхажан “лацінскай веры”.
1788 г. - На месцы старой царквы, што згарэла ў 1771 годзе, у Капланцах пабудавана новая драўляная прыходская ў імя
Пакрова прасвятой Багародзіцы царква.
1793 г., 23 студзеня - Другі падзел Рэчы Паспалітай.
1793 г., 23 студзеня - 1917г.,7 лістапада - Бярэзіншчына ў складзе Расійскай імперыі
1793 г. - вялікі бярэзінскі маёнтак Кацярына II падаравала Людвіку Тышкевічу, гетману ВКЛ, які быў жанаты з Канстанцыяй
Панятоўскай. Маёнтак пазьней перайшоў да іх дачкі Анны Патоцкай-Вансовіч (пасьля другога браку).
1793 г., 4 мая - Утварэнне Мінскай губерні з 9 паветаў, у тым ліку Ігуменскага, у склад якога увайшла Бярэзіншчына.
XVIII ст. Канец - На тэррыторыі Ігуменскага павета на рацэ Беразіне было пяць прыстаней: Беразіно, Каменьне, Божына,
Якшыцы і Ялено (Едліна).
XIX СТАГОДДЗЕ
1800 г., 14 лютага (паводле іншых звестак 1799 г.) - У маёнтку Калюжыца нарадзіўся жывапісец,: прадстаўнік рамантызму
Ваньковіч Валенцій Мельхіёравіч. Бярэзінскі "філамат", адзін з блізкіх знаёмых Адама Міцкевіча. Памёр 12 мая 1842 г. у
Парыжы, пахаваны на могілках Ман-Мартр.
1800 г. У Брадцы пабудавана прыходская драўляная ў імя Успеньня Божай Маці царква.
1800 г. - У Белічанах нарадзіўся Масальскі Юзаф Ануфрыевіч - польска-беларускі пісьменнік, удзельнік нацыянальна-
вызваленчага руху на Беларусі. Памёр пасля 1840 г.
1805 г. - У Беразіно пабудавана драўляная ў імя Прэабражэньня Гасподня царква на месцы старой царквы.
першая пал. XIX - Анна Патоцкая-Вансовіч арганізавала вытворчасць дываноў у в. Гарэнічы
1807 г., 9 сакавіка - У Божыне адкрыта прыходскае вучылішча для дзяцей бедных духоўныхі асоб і дваран (існавала да 1874
г.). У ім вучыўся беларускі пейзажыст Гараўскі Іпаліт Гілярыевіч.
1808 г. - Пры божынской прыходской Свята-Ільінскай царкве адкрыта багадзельня.
1808-1809 гг. - Хваляванні сялян у Слуцкім, Ігуменскім і Рэчыцкім паветах.
1810 г. - У Пагосце пабудавана драўляная прыходская Петрапаўлаўская царква.
1812 г., 24 чэрвеня - Пачатак Вайны Расіі супраць нашэсця войск Напалеона Банапарта.
1812 г., лета - Селянін вёскі Трасьцянка Барысенка (Барысёнак) узначаліў партызанскі атрад аднавяскоўцаў, які рабіў
напады на французскіх салдат і фуражыраў, распраўляўся з мясцовымі памешчыкамі.
"в июле 1812 года крестьяне-партизаны деревни Тростянки, Игуменского уезда, Минской губернии, под руководством старика
Петра Борисенко истребили всю семью ненавистного им помещика Адама Глазко и сожгли его имение вместе с трупами
убитых. На подавление повстанцев выслали сильный военный отряд, которому удалось захватить часть повстанцев. Власти
со зверской жестокостью расправлялись с захваченными участниками восстания. Главный суд Минского департамента
приговорил 10 крестьян казни через обезглавливание, причем четверых из них – главарей четвертованию."
1812 г,, 1 і 4 верасня - Бярэзінскі падкамісар паведамляў у Барысаў аб паўстаньні сялян у Бярэзінскім кантоне (зараз
Бярэзінскі раён).
1812 г., 10 лістапада - каля вёскі Уша разгромлены атрад французаў. Галоўная кватэра М. I. Кутузава ў гэты час знаходзілася ў
в. Шавярнічы.
1812 г., 12-14 лістапода - Руская армія пад камандаваннем М. I. Кутузава пераправілася цераз Дняпро каля Копысі і рушыла
да Бярэзіны праз Круглае, Шавярнічы, Жукавец і далей на Смалявічы.
1812 г., лістапад - У час адступлення французоў партызанскі камандзір, афіцэр рускай арміі Дзяніс Давыдаў са сваім
кавалерыйскім полком спыняўся ў в. Казлоў Бераг. Тут былі кузні, дзе падкоўвалі коней кавалерыі Д. Давыдава.
1812 г., лістапад - Штабс-капітан арміі Чычагава Маліноўскі ў сваіх запісах паведамляў аб той дапамозе, якую аказвалі
беларускія сяляне мястэчак Беразіно, Пагост, рускай ваеннай разведцы.
1831 г. - У Багушэвічах нарадзіўся адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг. на Міншчыне Свентаржэцкі Баляслаў Чэслававіч.
Памёр у 1888-г. у Венецыі (Італія)
1833 г., 30 студзеня - У былым маёнтку Уборкі (цяпер у межах в. Астроўкі) нарадзіўся Гараўскі Апалінарый Гілярыевіч,
беларускі жывапісец, пейзажыст і партрэтіст. Памёр 28 сакавіка 1900 г.
1833 г., 7 сакавіка - Памёр Марцінкевіч Афанасій Тадэвуш, "бярэзінскі прарок". Нарадзіўся ў Беразіно ў 1778 г.
1838 г., 11 кастрычніка - У былым маёнтку Сьляпянка (зараз у межах г. Мінска) нарадзіўся Ваньковіч Ян - сын Б. М.
Ваньковіча, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг. Памёр 2 жніўня 1899 г.
1839 г. - частка вуніяцкіх сьвятароў выказалася супраць літургічных кніг Маскоўскага патрыярхату. Каля 111 сьвятароў былі
звольненыя са святарскіх абавязкаў і высланыя ў Літоўскую дыяцэзію як дыяканы ці прычытальнікі. Пшэпюрскі Юзаф з
Ігумену >>>
1839 г. - У Мацевічах пабудавана драўляная Мікалаеўсхая царква.
1840 г. - год смерці невядомы - Нарадзіўся Ляскоўскі Станіслаў Вікенцьевіч, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг. на
Міншчыне. Арганізаваў і ўзначаліў буйны паўстанцкі атрад, які базіраваўся ў лясах Ігуменскага павета і правёў шэраг
баёў з карнікамі. (падрабязней тутака)
1840 г - Памёр Масальскі Юзаф Ануфрыевіч польска-беларускі пісьменнік. Нарадзіўся ў 1800 г. у Белічанах.
1840-1854 гг. - Барацьба сялян Божына супраць уладальніка Стэфана Ясенскага
1842 г., 12 мая - Памёр Ваньковіч Валенцій Мельхіёравіч. Нарадзіўся 14 лютага 1800 г. (паводле іншых звестак 1799 г.).
1842 г. - У Белічанах пабудавана прыходская драўляная ў імя Сьвяціцеля Мікалая царква.
1847 г. - У Беразіно налічвалася 1289 габрэяў.
1850 г., студзень - Сход прадстаўнікоў дваранства Мінскай губерні першы раз разглядаў "справу аб жорсткім абыходжаньні
памешчыкаў Свентаржэцкіх з дваравымі людзямі і сялянамі".
XIX ст., першая палова - У Беразіно пабудаваны сядзібны дом графіні Анны Патоцкай-Вансовіч.
XIX ст., сярэдзіна - У Багушэвічах на левым беразе Усы пабудавана рымска-каталіцкая капліца (касцёл).
1861 г., 5 красавіка - Цыркуляр Мінскага губернатара павятовым земскім спраўнікам аб прадстаўленьні штотыднёвых звестак
аб сялянскіх хваляваньнях у Мінскай і суседніх з ёй губерніях.
1861 г. - Пры Белічанскай царкве адкрыта штатнае народнае вучылішча.
1862 г., 20 ліпеня - Начальнік Мінскай губерні з Ігуменскага павета пачаў агляд валасьцей губерніі.
1862 г., 24 ліпеня - Данясеньне штаб-афіцэра Корпуса жандараў у Мінскай губерні палкоўніка Рыхарта начальніку ІІ
аддзялення аб хваляваньнях сялян Ігуменскага павета.
1862 г., 11 кастрычніка - У прыкладзенай да данясеньня Мінскага віцэ-губернатара А. В. Лучынскага ведамасці гаворыцца аб
сялянскім хваляваньні ў маёнтку Бярэзіна графа Патоцкага. Гэта выступленне сялян было задушана ўзброенай сілай.
1862 г. - У Беразіно адкрыта аднакласнае народнае вучылішча.
1862 г. - У Багушэвічах адкрыта першая народная школа.
1862 г. - У Багушэвічах пажарам знішчана драўляная царк-ва.
1863 г., 17 красавіка - Баляслаў Свентаржэцкі вярнуўся з-за мяжы ў двор Багушэвічы, куды сабраліся да 30 чалавек,
узброеных ружжамі, пісталетамі і шаблямі. Ноччу яны накіраваліся ў сельскае Багушэвіцкае праўленьне, дзе ўсе
канцылярскія кнігі і паперы былі знішчаны.
Паводле плана, распрацаванага Б. Свентаржэцкім, пачаўшы з гэтага дня ўзброеныя групы і невялікія атрады абавязаны былі
накіравацца з Ігуменскага павета ў мястэчка Суцін. Большасць атрадаў па дарозе была разгромлена. Толькі некаторым з іх удалося
злучыцца ў Суціне пад кіраўніцтвам Б. Свентаржэцшга, I. Ляскоўскага і А. Ваньковіча ("Ляліва").
1863 г., 19 красавіка - Пачатак агульнага паўстання ў Мінскай губерні і Ігуменскім павеце. У гэты дзень Б. Свентаржэцкі
прыйшоў у валасное праўленне свайго маёнтка Багушэвічы, сарваў са сцяны партрэт гасудара імператара і аб'явіў, што цяпер
адноўлена народнае праўленне Рэчы Паспалітай. У Б. Свентаржэцкага была пячатка з надпісам кругом "Камісар мінскага
ваяводства".
1863 г., 19-20 красавіка -На бабруйскім тракце на Чыжахскай паштовай станцыі з'явіліся ўзброеныя атрады паўстаньцаў.
1863 г., 29 красавіка - У Ігуменскім павеце адбылося сутыкненне часткі атрада Новаінгерманландскага палка з паўстанцамі
на чале з Б. Свентаржэцкім. У выніку ў паўстанцаў быў адбіты абоз да 40 падвод, а самі яны паспелі схавацца ў лясах.
1863 г., красавік - 1864 г. - Пад узначаленнем Ляcкоўскага Станіслава Вікенцьевіча (нарадзіўся ў 1840 г., год смерці
невядомы) у лясах Ігуменскага павета быў створаны і дзейнічаў паўстанцкі атрад, які правёў шэраг баёў з карнікамі.
1863 г,, 4 мая - Сутычка паблізу в. Жабіхава (цяпер Паплаўскі сельсавет) роты другога стралковага Вялікалуцкага палка ў 40
казакаў пад камандаваннем маёра Грыгор'ева з атрадам мяцежнікаў Баляслава Свентаржэцкага і Пятра Есьмана з 80
чалавек.
1863 г., 9 мая - Каля в. Юравічы (зараз Чэрвеньскі раён) атрад маёра Грыгор'ева разбіў атрад Ляскоўскага-Свентаржзцкага.
Гэта была адна з галоўных аперацый 1863 года на Міншчыне (падрабязней тутака).
1863 г., 23 мая - Атрад Ляскоўскага-Свентаржэцкага ў колькасці каля 30 чалавек уварваўся ў в. Багушэвічы, дзе імі быў
павешаны сьвятар мясцовай царквы Данііл Канапасевіч, які, па некаторых звестках, рабіў даносы на паўстанцаў. Пахаваны
на могілках Багушэвічы каля будынка царквы (спалена ў час апошняй вайны).
1863 г., 3 чэрвеня - Загадам часовага ваеннага губернатара Заблоцкага Мінская губернiя была абвешчана на ваенным
становішчы.
1863 г., 7 чэрвеня - Арыштованы і знаходзіўся пад следствам бацька Баляслава Свентаржэцкага Чэслаў Фадзеевіч.
1863 г. - Па даных Міністэрства ўнутраных спраў сярод памешчыкаў Мінскай губерні каталікі складалі 94 працэнты.
1863-г 1864 гг. - Сельскія прыходскія школы (народныя вучылішчы) былі адкрыты ў Беразіно, Багушэвічах, Белічанах,
Брадцы, Дзмітравічах, Пагосце, Якшыцах.
1864 г., 26 студзеня - Генерал Мураўёў даносіў шэфу жандараў, што за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы патаемнай
рэвалюцыйнай арганізацыі ў Мінску Часлаў і яго жонка Ганна Свентаржэцкія былі высланы на жыхарства пад строгі
паліцэйскі нагляд у горад Чэмбар Пензенскай губерні.
1865 г. - У Якшыцах пабудавана драўляная Свята-Троіцкая царква.
1866 г. - На месцы згарэўшай у 1862 г. царквы ў Багушэвічах пабудавана новая прыходская царква ў імя Узвіжаньня Чэснага і
Жыватворнага Крыжа Гасподня.
1868 г., 29 студзеня (10 лютага - новы стыль) - Нарадзіўся Карусь Каганец (сапраўднае прозвішча Кастровіцкі Казімір -
Рафаіл Карлавіч), празаік, лаэт, драматург, мастак, грамадскі дзеяч. 3 пачатку 1908 па верасень 1909 г. працаваў ляснічым
Любашанскіх пушчаў Патоцкіх. Памёр 20 мая 1918 г.
1868 г. - У Божыне адкрыта аднакласная царкоўна-прыходская школа.
1875 г. - Цар Аляксандр II падараваў мястэчка Багушэвічы Шалгунову.
1877 г. - У Багушэвічах з'явіўся першы плуг (замест сахі).
1878 г. - 3 Мінска ў Беразіно пошта прыбывала па аўторках і суботах, а адпраўлялася по панядзелках і пятніцах.
1880 г. - У Мікулічах адкрыта аднакласная царкоўна-прыходская школа, рухомая ("подвіжная" - не мела ўласнага
памяшкання).
1882 г., 12 люгага - па купчай крэпасці, зацверджанай Мінскаю Палатаю, германскі падданы Фердынанд Львовіч Фохт набыў
ад землеўладальніка Валчанінава маёнтак Божына. Фохт прыбыў у Расію ў 1860 г.
1882 г. - Заснаванне вёскі Каменны Барок.
1884 г. - адкрыты школы граматы (усе рухомыя) у вёсках Арэшкавічы, Бялавічы, Гарэнічы, Дулебы, Паплавы; школы (усе
рухомыя) у вёсках Высокая Гара, Вяшэўка, Журавок, Капланцы, Навасёлкі.
1884-1885 гг. - Беларускі археолаг, гісторык, краязнаўца Татур Генрых Хрыстафоравіч заснаваў часовы археалагічны музей у
Беразіно, дзе ў навакольлі вёў раскопкі (Калюжыца, Крушына, Курганьне, Русалішча і інш.).
1885 г. - адкрыты школы граматы ( усе рухомыя) у вёсках Лясковічы, Міластава, Пружанка.
1886 г., 2 лютага - У Капланцах нарадзіўся кампазітар і дырыжор Рaвенскі Мікола Якаўлевіч. Памёр 9 сакавіка 1953 г. у
Лювене (Бельгія).
1888 г. - Пачаты гідралагічныя назіраньні за ўзроўнем вады ў рацэ Бярэзіне.
1888 г. - У Італіі (Венецыя) памёр Свентаржэцкі Баляслаў Часлававіч. Нарадзіўся ў 1831 г. у Багушэвічах.
1890 г. - Беларускі археолаг Татур Генрых Хрыстафоравіч раскапаў 120 курганоў каля Дулебаў і Няюнішчаў Ігуменскага павета.
1892 г., 10 студзеня (н. ст.) -1891 г., 29 снежня (ст. ст.) - У в. Калюжыца нарадзіўся Ваньковіч Мельхіёр, польскі празаік,
публіцыст. Удзельнік баёў пад Монтэ-Кассіна. Памёр 10 верасня 1974 г.
1892 г., 19 жніўня - Нарадзіўся актыўны арганізатар і ўдзельнік устанаўлення Савецкай улады ў Ігуменскім павеце, ваенны
камісар павета Гарбачоў Барыс Сяргеевіч. Загінуў 3 ліпеня 1937 г.
1892 г., канец кастрычніка - Бярэзінскі вінакурны завод (зараз спіртзавод) выпусціў сваю першую прадукцыю.
1894 г. - У Беразіно пачала працаваць земская местачковая бальніца (лячэбніца) на 10 ложкаў.
1895 г. - У Беразіно адкрыта паштова-тэлеграфная кантора.
1896 г., 3 чэрвеня - У Беразіно ад неасцярожнага абыходжаньня з агнём былі знішчаны жылыя і надворныя пабудовы з
маёмасцю, якія належалі 76 гаспадарам.
1896 г., верасень - У в. Старыя Прыборкі нарадзіўся беларускі казачнік Акулевіч Павал Антонавіч. Памёр 1 сакавіка 1979 г.
1896 г. - У Багушэвічах адкрыта паштовае аддзяленьне.
1897 г. - Першы ўсеагульны перапіс насельніцтва ў Расіі, у тым ліку і на тэрыторыі Ігуменскаго павета. Па перапісу
налічвалася: у Беразіно - 4871 жыхароў, у Пагосце - 1525, Сялібе - 932, Раванічскай Слабадзе - 529.
1897 г. - 69,3% насельніцтва м. Беразіно складалі габрэі (3377 асоб).
1899 г., 2 жніўня - памёр Ваньковіч Ян Валенцьевіч, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг. Нарадзіўся 11 кастрычніка
1833 г.
1899 г., 24 верасня - У Беразіно адкрыта аднакласнае мужчынскае яўрэйскае вучылішча.
1899 г. - Утворана Міластаўскае меліярацыйнае таварыства.
XIX ст., другая палова -Творчая дзейнасць Гараўскага Апалінарыя, акварэліста, які нарадзіўся ў былым маёнтку Уборкі
(цяпер у межах в. Астроўкі).
па матэрыялах Пятра Прыбыткіна (сьветлай памяці).

Гісторыя