Калісьці тутака быў млын - хіба таму месца назвалі Жорнамі, Жорнаўкай. Вёска да 1918-1920
г. была уласнасьцю
княгіні Магдалены Радзівіл (1861-1945), якая была сьвядомай беларускай
амаль усё жыцьцё. Цалкам праўдападобна правяла дзіцячыя гады на Бярэзіншчыне
(Ігуменьшчыне), дзе пазьней мела шмат маёнткаў. У кастрычніку 1917 г. у Жорнаўцы запрацавала
беларуская школа, настаўнічала там Паўліна Мядзелка, якая пазьней была рэпрэсаваная.
Вясной 1918 г. школа перастала існаваць. Праўдападобна ў школцы вучыліся дзеці з Жорнаўкі,
Лысухі, Жукаўца і інш. вёсак і засьценкаў.
     Вацлаў Гансяроўскі ва ўспамінах з абурэньнем згадаў ліст М.М.Радзівіл, надрукаваны ў адным з
нумароў «Мінскага слова» ў 1912 г. У адказ на абвінавачваньні ў паланізацыі княгіня заявіла, што
з'яўляецца беларускай літоўскага паходжання і не мае нічога агульнага з Польшчай. А вось што
адзначалася ў рапарце, які атрымаў дырэктар дэпартамента паліцыі ў снежні 1912 г. ад сваіх
падначаленых з Менскай губ.:
    «Паводле звестак менскага губернатара княгіня Магдалена Радзівіл, перыядычна
    наведваючы ўласныя маёнткі ў Ігуменскім пав., ставіцца з вялікай сімпатыяй да
    мясцовага беларускага насельніцтва. Яна імкнецца размаўляць з сялянамі на беларускай
    мове, перадае мясцовым каталікам беларускія малітоўнікі, аказвае наогул усялякую
    дапамогу беларусам, прымаючы выключна іх да сябе на службу. Па меркаваньню
    губернатара, княгіня Радзівіл палітычна выступае за ўмацаванне беларускай мовы ў
    краі»
       Радзівіл Марыя Магдалена (1861-1945), культурна-грамадская і свецкая рэлігійная дзяячка,
княгіня, мецэнат.
     Нарадзілася 08.07.1861 у Варшаве. Паходзіла з вядомага беларускага графскага рода. Бацькі:
граф Завіша-Кежгайла і графіня Марыя (з дому Хвілецкіх). Гады маленства правяла ў Беларусі.
У 1881 г. выйшла замуж за польскага арыстакрата графа Людвіка Красіньскага. Пасьля сьмерці
мужа выехала ў Заходнюю Эўропу. Другі раз выйшла замуж за князя Мікалая Радзівіла (Лондан,
1906). У 1910-1920 гг. зьвязана з беларускім грамадска-культурным і нацыянальна-рэлігійным
рухам. Аказвала маральную і матэрыяльную падтрымку беларускім палітычным і культурным
дзеячам. Фінансавала выданьне першай беларускай каталіцкай газеты «Biełarus» (Вільня, 1913-
1918), друкаванне зборніка «Вянок» М.Багдановіча, твораў Ядвігіна Ш. Пашырала асьвету,
адкрывала беларускія школы ў сваіх уладаньнях і маёнтках у Беларусі. Асаблівую ўвагу надавала
праблеме падрыхтоўкі нацыянальна-сьвядомай беларускай інтэлігенцыі. Шырока ангажавалася ў
беларускае рэлігійнае жыццё. Прыхільніца ідэі адраджэння ў Беларусі вуніяцкай царквы. З 1918 г.
- у эміграцыі. Пэўны час жыла ў Летуве, пазней у Германіі. На пачатку 1930-х гадоў пераехала ў
Швейцарыю. Апошнія трынаццаць гадоў свайго жыцця правяла ў кляштары сясцёр-дамініканак у
г. Фрыбург, дзе 06.01.1945 памерла.
Мост праз ручай у
Жорнаўцы
Вуліца ў Жорнаўцы

р. Беразіна каля
Жорнаўкі


Жорнаўка, Жорновка, Zornowka