У біяграфіі Э. Р. Іофэ (И.Г. Иоффе) нічога надзвычайнага няма. Нарадзіўся ён у Беразіно 20 сакавіка
1939 года. Яго бацька, Рыгор Саулавіч, працаваў намесьнікам загадчыка дарожна- эксплуатацыйнага
вучастка №718 па гаспадарчай частцы, маці - сакратаром нарсуда. 3 пачаткам Вялікай Айчыннай вайны
сям'я эвакуіравалася у Кзыл-Ардзэйскую вобласць Казахскай ССР, адкуль вярнулася у 1945 годзе. На
наступны год Марык, як Эмануіла называлі у сям'i, паступіў у першы клас.
3 радасьцю прыпамінае Эмануіл Рыгоравіч тыя цяжкія пасляваенныя гады. Гэтая радасць зьвязана з
вучобай, з узаемаразуменьнем паміж вучнямі i педагагічным калектывам. 3ь цеплынёй у сэрцы
называе першых настаўніц - Ганну Іванаўну Капуста i Софію Сяргееўну Ліопа. Яro вучылі таксама
Маргарыта Паўлаўна Носава, Бэла Ільінічна Рубінчык, Марыя Андрэеўна Скуратовіч, Кузьма Андрэевіч
Капітонаў, Паліна Трафімаўна Лацкевіч, Міхаіл Ніканавіч Зоркін, Аўдоцьця Міхайлаўна Гаварко i
некаторыя іншыя. Дарэчы, памяць у Эмануіла Рыгоравіча выключная, i амаль ycix cвaix былых педагогаў
ён беспамылкова называе па прозвішчу, iмeнi i імені па бацьку.
Актыўнасць да жыцьця, да грамадскай дзейнасці ў яго праявілася яшчэ у школьныя гады. У піянерскай арганізацыі з'яўляўся
зьвеньнявым, старшынёй савета атрада i дружыны, у камсамольскай - сакратаром камітэта камсамола школы. Быў
рэдактарам класнай, а потым i школьнай газэты.
3 дзіцячых гадоў будучы вучоны шмат чытаў, асабліва кніг на гстарычныя тэмы, што ў далейшым у значнай ступені вызначыла
выбар прафеcii. Калі што было незразумелым, стараўся даведацца праз газэту, асабліва праз "Пионерскую правду".
Нарэшце у 1956 годзе сярэдняя школа скончана, і Э. Іофэ стаў студэнтам гістарычнага факультета Беларускага дзяржаўнага
універсітэта iмя У. I. Леніна. У час вучобы у БДУ актыўна ўдзельнічаў у навукова-даследчай рабоце, быў прызёрам гарадскіх i
рэспубліканскіх конкурсаў студэнцкіх навуковых работ, выбіраўся старшынёй студэнцкага навуковага таварыства гістфака i
членам савета СНТ універсітэта, узначальваў студэнцкія дэлегацыі БДУ, запрошаныя на навуковыя канферэнцыі Львоўскага,
Латвійскага i іншых універсітэтаў.
У 1961 годзе Э. Іофэ, скончыў Белдзяржуніверсітэт (а значна пазней - Нацыянальны інстытут гуманітарных навук Рэспублікі
Беларусь). Працаваў настаўнікам гісторыі i грамадазнаўства Крамокскай сярэдняй школы Старадарожскага раёна,
выкладчыкам грамадскіх дысцыплін Навапольскага сельскагаспадарчага тэхнікума, намеснікам дырэктара па выхаваўчай
працы i настаўнікам гісторыі, грамадазнаўства i асноў Савецкай дзяржавы i права 13-й i 100-й мінскіх школ.
Сваю педагагічную працу спалучаў з завочнай вучобай у аспірантуры, пасля заканчэньня якой у 1975 годзе абараніў
кандыдацкую дысертацыю. Яе тэма - навуковая дзейнасць першага рэктара БДУ акадэміка У. I. Пічэта. У 1994 г. наш зямляк
абараніў доктарскую дысертацыю на тэму "Савецкая гістарыяграфія сацыльна-эканамічнага развіцця беларускай вёскі
сярэдзіны XVII - першай паловы XIX стагоддзя" па спецыяльнасці ''Гістарыяграфія, крыніцазнаўства i метады гістарычнага
даследавання".

3 верасьня 1978 года па сённяшні дзень Эмануіл Рыгоравіч працуе у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце.
Прайшоў шлях ад асістэнта да прафесара кафедры паліталогіі i права. Аўтар каля 500 друкаваных прац па гісторыі і
гістарыяграфіі Беларусі, гісторыі беларускай навукі і культуры, ваеннай гісторыі, методыцы выкладаньня гісторыі,
грамадазнаўства і права ў школе, методыцы прававога выхавання, па паліталогі, па гісторыі беларускіх гарадоў i гісторыі
беларускіх габрэяў. Сярод ix кнігі "Выхоўваць павагу да закону", "Акадэмік В. І Пічэта. Старонкі жыцьця", вучэбна-навучальны
дапаможнік да курсу "Историография истории СССР", "Советские военачальники на белорусской земле", "Из истории
белорусской деревни". І вядома ж, для землякоў Э. Р. Іофэ важным з'яуляецца тое, што яго пяру належыць кніга "Беразіно".

Эмануіл Рыгоравіч з'яўляецца адным з рэдактараў вучэбна-метадычнага дапаможніка "Основы политологии", які выдадзены
на рускай мове па заказу Гарвардскага універсітэта. Навуковы кансультант 3-гa тома "Энцыклапедыі гісторыі Беларусі", якая
выходзіць у выдаўніцтве "Беларуская Энцыклапедыя".
Гэтым педагагічная, навуковая i грамадская дзейнасць вучонага, члена Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь Э. Р. Іофэ не
абмяжоўваецца. Ён - дырэктар праграмы "Навука" Беларускага аб'яднання яўрэйскіх арганізацый i абшчын, член праўлення i
старшыня камicii Фонда захавання яўрэйскай гістарычнай i культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Яго публікацыі па-
ранейшаму часта з'яўляюцца у рэспубліканскім nepыядычным друку.

                                                                                                                                            
па матэрыялах П. Прыбыткіна (RIP.)
                                                                                                                                            парталу berezino.by.com
       


Эмануіл Рыгоравіч Іофэ, Emmanuel Yoffe