ЕРМАЛОВІЧ Якуб - (7.8.1910, в. Вяшэўка Ігуменскага пав. Менскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н -- 18.4.1987,
Бярэзінскі р-н), празаік. Друкавацца пачаў у раённых газэтах у 1929, у цэнтральных бел. выданьнях у
1931. У 1931 скончыў Мсьціслаўскія двухгадовыя пэдагагічныя курсы. Настаўнічаў у Магілёўскай вобл. У
1932-33 літсупрацоўнік газ. «Калектывіст» у Чэрвені Менскай вобл. У 1933 паступіў на літаратурны ф-т
МВПІ. Арыштаваны 2.10.1936; асуджаны да зьняволеньня. У 1939 прысуд адменены, вызвалены быў
толькі ў чэрв. 1941 (са зьняцьцем судзімасьці). У пэрыяд нямецкай акупацыі жыў у в. Вяшэўка. Зь вер.
1944 настаўнік бел. мовы і літаратуры ў Беразіне, потым у СШ в. Пагост Бярэзінскага р-ну. У 1959
завочна скончыў Магілёўскі пэдінстытут. Член СП Беларусі з 1961. Пахаваны ў в. Вяшэўка. Тв.: Над
Бярозай: Апавяданьні. -- Менск, 1960; Душа чалавека: Аповесьць і апавяданьні. -- Менск, 1962; Родная
зямля: Аповесьць і апавяданьні. -- Менск, 1967; Твар у твар: Аповесьць і апавяданьні. -- Менск, 1970;
Сьлед на зямлі: Аповесьці. -- Менск, 1977; Сіняя птушка: Аповесьці і апавяданьні. -- Менск, 1980; Акопы
не пазарасталі: Аповесьці. -- Менск, 1985. Літ.: Стральцоў М. Дзеля адзінага слова // ЛіМ. 1960, 20
сьнеж.; БП, т. 2.


Якуб Ермаловіч