Да 1854 года міністрам фінансаў Пецярбургу быў сп. Урончанка, ён займаў гэтую пасаду пасьля міністра Канкрына.
На самым пачатку ён быў намесьнікам пры Канкрыне і потым да 1854 году быў сам міністрам фінансаў гораду
Пецярбургу. Ён быў па паходжаньні сынам вуніяцкага сьвятара зь мястэчка Беразіно. Гэта адзначана ў дакумэнтах,
гэта ўсюды напісана. Беразіно – гэта тады было забытае богам мястэчка, адкуль паходзяць шмат вядомых беларусаў.
Адтуль таксама выйшлі два браты Ўрончанкі. Адзін быў генэралам-картографам, картаграфаваў Расейскую імпэрыю і
Турэччыну, а другі – міністрам фінансаў. Абодва памерлі нежанатымі і не пакінулі па сабе нашчадкаў.

                                                                                                  
па матэрыялах радыё Свабода.


Урончанка, Уронченко