Скрыпка Міхась, нарадзіўся 26.11.1907 г. у вёсцы Месціна Бярэзінскага раёна Менскай вобласці ў
сялянскай сям'і. Скончыў Рагачоўскі педагагічны тэхнікум (1930). Настаўнічаў у Рагачоўскім раёне. У
1940 г. скончыў завочна літаратурны факультэт Менскага педагагічнага інстытута. У час Вялікай
Айчыннай вайны быў у партызанах, у 1944-1945 гг. - у Савецкай Арміі. Пасля вайны настаўнічаў у школах
Магілеўшчыны і Меншчыны. У 1965-1971 гг. працаваў намеснікам дырэктара бюро прапаганды
мастацкай літаратуры СП БССР. Памёр 08.10.1991 г.
У друку ўпершыню выступіў у 1927 г. Выдаў зборнікі баек, вершаў, мініяцюр «Сатыра і гумар» (1958),
«Сатырычны калаўрот» (1967), «Ад смеху не ўцячэш» (1975), зборнікі аповесцей, апавяданняў і
гумарэсак «Мая хата не з краю» (1959), «Пад корань» (1962), «Усяк бывае...» (1963), «Шануючы вас»
(1982), кніжку антырэлігійных нарысаў «Сцеражыся цемрашалаў!» (1964), «Дзіва ў кошыку» (1983),
«Злазьце - прыехалі!» (1985), «З сэрцам і перцам» (1987), кніжку апавяданняў для дзяцей «Дзіва ў
рэшаце» (1963) і вершаваны зборнік «Пад смешнай вясёлкай» (1971). У 1977 г. выйшла кніга выбраных
твораў «І з перцам і з сэрцам».
Выступаў і як драматург. Напісаў сцэнарый кароткаметражнай тэлекамедыі «Акадэмік» (пастаўлена ў
1963). Аўтар звыш трыццаці аднаактовых п'ес, камедый для мастацкай самадзейнасці «Дадому» (1958),
«Тэлеграма» (1959), «Землякі» (1962), «Чорт дапамог» (1963), «Навагодняя сустрэча» (1963),
«Небяспечны госць» (1964), «На сваю галаву» (1966) і інш.
Перакладаў з расейскай і ўкраінскай моваў. Пераклаў асобныя вершы А.Твардоўскага, С.Маршака, С.
Міхалкова, А.Барто, С.Алейніка, А.Вішні, П.Глазавога і інш.


Міхась Скрыпка, Михась Скрипка