Касьцёл Сьвятое Тройцы ды
парафія ў Багушэвічах.
 Рэтраспектыўна-гатычны касьцёл, выбудаваны на старым кургане, якому пару тысяч
гадоў. Адзін край пры будове касьцёлу зраўнялі, але навокал яшчэ заўважныя абарончыя
рвы. Навокал маляўнічыя крайабразы, стромы бераг ракі.

           Тое, што мажліва пабачыць цяпер, было выбудавана як крыпта роду
Сьвентаржэцкіх, якія валодалі Багушэвічамі да 1863 году, калі на прыказ генэрала
Мураў'ёва (Вешальніка) сядзібна-паркавы ансамбель з ладнай сядзібай і сьвятыняй
спалілі. Трэба заўважыць, што спалілі(!) цэлы маёнтак Сьвентаржэцкіх (звычайна
маёнтак проста
канфіскавалі). Гэта тлумачыцца асаблівай палітыкай ген.Мураў'ёва да
Сьвентаржэцкіх, пазьней у 1875 г. імператар Аляксандр II падараваў маёнтак расейскаму
двараніну Шалгунову за актыўны ўдзел у задушэньні вызвольнага руху. Касьцёл быў
перабудаваны на царкву ў 1875 г. і ўжываўся як другая царква Багушэвіч аж да 1920-х.
Пасля рэвалюцыі і вайны там быў склад угнаеньняў. У 1989 г. будынак апусьцеў і моладзь
яго падпаліла, ад таго часу 10 гадоў будынак стаяў пусты і ў паўразрабаваным стане.
Рэстаўрацыя за грошы каталікоў з Бярэзіншчыны пачалася толькі ў 2001 годдзе.
  
Баляслаў Сьвентаржэцкі (ўладальнік Багушэвіч да 1863г.) наогул постаць даволі
неардынарная, быў кіраўніком паўстаньня на Ігуменшчыне (Чэрвеньшчына ад 1917г.). У
Багушэвічах сяляне ў першы раз пабачылі што такое тэатр - задумка Сьвентаржэцкага.
Дарэчы працэнт пісьменных у Багушэвічах быў хіба самы вялікі па раёне. Памёр Баляслаў
на выгнаньні ў Вэнэцыі, кажуць сэрца ня вытрымала, ён ня меў магчымасьці вярнуцца.
             На пачатку 90-х з прамымі нашчадкамі Сьвентаржэцкіх быў усталяваны кантакт,
што вылілася ў супрацоўніцтва па аздараўленьню дзяцей летам ў Польшчы. Зрабілі гэта
Валянціна Станіславаўна Вішнеўская  ды Ян  Качмарэк (прамы нашчадак
Сьвентаржэцкіх). Дзякуй Богу цяпер рэстаўрацыя касьцёла амаль скончылася і сьвятыня
зноў адкрые дзьверы для людзей. Хаця яны ўжо
здаўна адкрытыя для жадаючых.


                                                                                                                          
Сыс адмін Воўка.
Здымак з кнігі Кулагіна
"Каталіцкія храмы
Беларусі"
Багушэвіцкі касьцёл
globus.tut.by
Парафія Маці Божае Міласэрнае ды касьцёл у
Беразіно.
       Мястэчка было часткай некалі вялікага Любушанскага староства, якое досць доўгі
час было княжацкім уладаньнем пачынаючы ад часоў Вітаўта з Кейстутам. Відаць за
нейкія баявыя заслугі староства атрымаў князь
Фелікс Галаўчыньскі ў 1581г., як
запісана ў архівах. Але ўжо праз няпоўных 20-ць гадоў Любушанскае староства
падпарадкоўваецца (прададзена, перададзена) слаўнаму гетману
Яну Каролю
Хадкевічу
, які вядомы тым што пад Кірхольмам паказаў шведам who is who. Дачка
Хадкевіча,
Анна Схалястыка Хадкевічава ў 1620 г. узяла шлюб з Янам Станіславам
Сапегам
і такім чынам перанесла Любушаны, Беразіно, Быхаў, Ляхавічы, Цімкавічы і
інш. ва уладаньне Сапег.
   Касьцёл фундаваў маршалэк прыдворны ВКЛ
Казімір Леон (Лявон) Сапега (ня
мыліць з Канцлерам Львом Сапегам!) на падставе кансэнсу караля
Уладзіслава IV у
1641 г.  пад тытулам
Унебаўзяцьця Марыі Панны. Будаўніцтва пачалося ў 1641 годзе
на галоўнай плошчы мястэчка і скончылася даволі
ўдарнымі тэмпамі ў 1644 годзе.
Сапегі ў Беразіно яшчэ запомніліся тым, што прывезлі недзе з Эўропы салодкія грушы,
якія панасаджвалі ў маёнтку Беразіно. Гэтыя грушы прадаваліся ў Менску і таму што
яны былі такія салодкія і добрыя, мінчукі нараклі іх -
"сапежанкі"...
   Невядома, які быў касьцёл ад самога пачатку, але напэўна нейкіх мажорных
перабудоў не рабілася ад часу пабудовы. У 1803 годдзе сьвятыню цалкам абнавілі,
нанова паставілі сьцены і ўбранства знутры, фундуш даравала
Анна Патоцкая-
Вансовіч
, да якой Любушанскае староства перайло ў спадчыну ад бацькі Людвіка
Тышкевіча
. Пры падзелах Рэчы Паспалітай Кацярына II даравала яму Любушанскае
староства.
   Паноўнае высьвячэньне адбылося ў тым жа 1803 годдзе - касьцёл быў высьвечаны
пад тытулам
Маткі Боскай Шкаплернай. На гэткі абрад завітаў новапрызначаны біскуп
Мінскай дыяцэзыі
Якуб Ігнацы Дэдэрка, асьвячэньне адбылося пры вялікай
колькасьці мясцовых вернікаў.
   Касьцёл быў рэканструяваны амаль цалкам. Цалкам з дрэва, збудаваны на
каменным падножжу, аднанававы, з прастым двуспадавым дахам, на даху ад уваходу
была цыліндрычная вежа. Са стараны уваходу быў малы перадпакой і па два акны па
бакавых сьценах з трыма невялікімі калюмнамі. Касьцёл лічыў 28 аршынаў даўжыні,
13 шырыні. Сьцены былі абцягнутыя палатном маляваным на оптыку. У вялікім
алтары, таксама маляваным аптычна, скромнай сьвятыні вісеў абраз Маці Божае
Шкаплернай у серабранай шаце, у двух бочных алтарах былі абразы Укрыжаванага
Езуса і Сьв. Антонія.
    У 1828 г. другі муж Анны Патоцкай,
граф Вансовіч (Усович), палкоўнік польскіх
войск падчас пабыту ў Рыме атрымаў рэліквіі з фрагментамі мошчаў Сьв. Мучанікаў з
благаславеньствам Папы Рымскага і арыгінальным патэнтам. Дар гэты у падзяцы
перадаў у касьцёл Маці Божай Шкаплернай у Беразіно.
    Апрача фундушу на пабудову сьвятыні ў 1641 г. Казамір Лявон Сапега прыпісаў да
касьцёла два фальваркі: Вязьзе - палажоны 1,5 мілі ад Беразіно, і Куцін - палажонае
каля 5 міль ад Беразіно. Да тых фальваркаў належаць две вёскі ў якіх 27 хат разам і 8
хат  у Беразіно. Да перадапошняй рэвізыі каля 1830 г. было запісана 106 мужчын.
Абшар фундушовай зямлі складаў 126 валок, 5 маргоў, 88 прэнтаў. На фундаванай
зямлі была адна карчма і млын. З тых фундушаў камісыя метраполіі ў 1830 запісала
каля 730 рублей серабром прыбытку. Нейкіх спецыяльных фондаў, аблігацый
дараваных пробашчу няма. Пробашч пабірае каля 400 рублей серабом шторочна на
ўласны ўжытак і мае вызначанай на свой ужытак зямлю каля 30 дзесяцін. Цалкам
парафія спісаная ў 1842 г. налічвала каля 5 797 асоб каталіцкага веравызнаньня.
    Дасьледчыкі і розныя гісторыкі (Балзункевіч, касьцельныя візітатары), якія ў свой
час наведвалі мястэчка Беразіно, адзначалі, што парафія даволі бедная, бедна
абстаўлена сьвятыня і да тагож яшчэ драўляная. Разам з тым ўсе адзначалі што
парафія Беразіно - адна з самых вялікіх у Менскай губерніі. Трэба было і ў Раванічы,
Ушу даехаць, і ў Брадзец з Перавозам. Сучасная адлегласць ад Вушы да Перавозу -
каля 60 кілямэтраў, прычым ў той час машын і брукаваных дарог не было...
   Сапраўдным сьвятам для каталікоў Беларусі стаў Талеранцыйны Ўказ імператара ў
1904 г. Указ забараняў зачыняць каталіцкія кляштары альбо перабудоўваць іх на
цэрквы безпрычынова. Таксама дазвалялася будаваць новыя сьвятыні, што было па-
просту немажліва раней.
На гэткай хвалі ўздыму ў 1905 годдзе парафію адведзіў
дапаможны біскуп Менскай дыяцэзыі.
Тысячы людзей віталі біскупа: сярод іх і габрэі,
і праваслаўныя, і каталікі. Каля 4000 чалавек ўдзельнічала ў працэсіі і сьвятой імшы...
амаль цэлае Беразіно на тыя часы.
   Пазьней парафію адведзіў біскуп Лазіньскі. Ён адыграў вельмі важную ролю ў
станаўленьні беларускага касьцёлу.
   Беднасць сьвятыні у нейкім сэнсе тлумачыцца палітыкай пробашчаў прыходу і
дзеяньнямі заборчай адміністрацыі. Пасьля паўстаньня 1863-64 гг. царызм закруціў
апошнія гайкі, што да каталіцызму. Стаўка была зроблена на разбурэньне асноў
каталіцызму знутры. Дзе грошамі, дзе падманам, дзе абяцанкамі ды запугваньнем
царат пачаў выступаць за расейскую мову у набажэнствах. У пераліку цалкам
зрусіфікаваных касцёлаў і лацінскіх парафій, падрыхтаваным у 1884 г. губернатарам
Менска Пятровым, ёсць таксама Беразіно (горад).
Дакументальна падцьверджана,
што ксёндз Вайчыньскі на прыканцы 19-га стагоддзя у Беразіно ўжываў расейскую
мову на казаньнях і сьпевах - за гэтае казна даплочвала пэўную суму грошай (гэтак
званыя рытуалісты). Ксёндз Пянткоўскі, які не паслухаўся ўлад быў высланы ў Сыбір.
Пад канец веку грашовая дапамога скончылася і духоўныя засталіся ні з чым і з
абазлённымі прыхажанамі, так было ў Івянцы, Ракаве, Менску, Мосары, Беразіно.
    Ужо з 1898 г. Міністэрства Унутраных Спраў не выплочвала дадаткаў ксяндзам-
«рытуалістам». Службовая запіска таго года выразна сведчыць, што замест расейскай
мовы была ўведзена польская ў Беразіно, Блоні, Бабруйску, Капылі, Лагойску,
Цімкавічах, і што таму хіба трэба затрымаць датыхчасовыя даплаты за карыстанне
расейскаю моваю.

            З архіваў вядома, што ў 1781 у Беразіно налічвалася – 811 прыхажан “лацінскай
веры”, 1842 - 5 797 асоб, 1905 г. - каля 4 тыс. вернікаў.
    Ігуменскі дэканат у 1905 г. уключаў парафіі: 1) Беразіно, больш за 4000 вернікаў,
страшэнна занядбаная пасля жахлівага рэнегата Вайчынскага; філія Раванічы,
капліцы ў Брадцы, Кежгайлаве, ствараюцца ў Асмалоўцы (дарэчы каплічка ў гэтай
каталіцкай вёсцы была ад 1711 г.)  і Перавозе;
2) Ігумен, каля 7000 парафіянаў, моцна
занядбаная пасля нядобрай памяці адшчапенца Бяртовіча, капліцы ў Смілавічах і
Убелі;
3) Блонь, больш за 3000 вернікаў, якія доўга заставаліся парафіянамі жахлівых
пробашчаў Аляхновіча, Вайчынскага і іншых; але ўжо некалькі гадоў яны маюць
сапраўднага святара; -
там жа.
    
Касцёлы і кляштары
бернардынцаў : 1) у Слоніме;
2) Беразіно; 3) Мінску; 4)
Магілёве; 5) Нясвіжы; 6)
Віцебску; 7) Мазыры; 8)
Гродна; 9) Іўі - І. Ганчарук
КАТАЛІЦКІЯ МАНАСКІЯ
ОРДЭНЫ НА БЕЛАРУСІ Ў
1770—1820-Я ГАДЫ
Галоўным вобразам у сучаснай
Бярэзінскай сьвятыні зь'яўляецца
копія Маці Божай
Вострабрамскай з Вільні.
Касьцельны плац м.
Беразіно (circa 1910 г.)
  На жаль, касьцёл быў драўляны і згарэў падчас пажару ў 1914, як і палова Беразіно. Вернікі зьбіраліся на
набажэнствы ў плябаніі, але пасьля таго як ксяндза і некаторых асабліва р'яных каталікоў забрала НКВД у 1936,
плябанію адабралі ў 1937 ўлады. Вернікі захавалі абразы, крыжы, табэрнакулюм.
  Пасля рэгістрацыі парафіі нанова ў 1990-я, усё вярнулася на свае месцы. Цяпер касьцёл часова месьціцца ў
былых швейных майстроўнях (калісьці там жылі людзі) на рогу вул. Піянэрскай ды завулку Піянэрскага. Плянуецца
выбудаваць новую каталіцкую сьвятыню, зьбіраюцца грошы. Дарэчы каталікоў у Беразіно хапае, але з грашыма
праблематычна..
  Трэба заўважыць, што праваслаўная і каталіцкая сьвятыні знаходзяцца на адной вуліцы ў 3-х хвілінах адна ад
другой.Шкада, што не захаваўся стары касьцёл, хацяж невядома, ці захаваўся бы ён пасля камуністычнай улады,
якая прыйшла пару гадоў пазьней.

                                                                      
                                                                                                                                 Воўка.
Рыма-каталіцкі касьцёл Маці Божае
Міласэрнае г. Беразіно. 2001 г
.
         
                 
Прозьвішчы сьвятароў у гістарычных крыніцах з парафіі Беразіно:  


                                             1843 год.
      (абслуга: м. Беразіно, в.Брадзец, в.Кежгайлава,в. Асмолаўка, в. Перавоз)
Ян Бжазоўскі (Jan Brzozowski, lat. - Joannes Brzozowski) - невядома ці быў ён ў якімсьці
законе. Выкладаў тэалёгію ў дыяцэзіяльнай духоўнай сэмінарыі (Regens.S. Th. Mag.
Seminarium Diecesaneum). Пробашч парафіі Беразіно ў 1843 годдзе.
Юст,-Юстыніян(?) Самоцкі (Just Samocki, lat. - Justus Samocki) - Ord. S. Franc. -
францысканец,вікарый парафіі ў Беразіно.
Бальтазар Эйсымонт, -Эйсмант(?) (Baltazar Ejsymont) - Ord. Praed, вікарый парафіі ў
Беразіно.
Флавіюш Пянткоўскі (Flawiusz Piatkowski, lat. - Flavius Piatkowski) Ord. S. Franc. -
францысканец, нарадзіўся ў 1812 годдзе, высьвечаны на сьвятара ў 1839 г. Вікарый парафіі
ў Беразіно. У 1872 годдзе імя спатыкаецца ў парафіі Койданава (цяперашні Дзяржынск).


                                             1872 год.
      (абслуга: м. Беразіно, в.Брадзец, в.Кежгайлава,в. Асмолаўка, в. Перавоз)
Каэтан Гурын (lat. Caetanus Gurin) - орд. Бенедыктыньцаў, пробашч парафіі Беразіно ў
1872 г. Нарадзіўся ў 1803 г., высьвечаны на сьвятара ў 1829 г.

                                      1872(?) - 1884(?) гг.
Флавіюш Пянткоўскі (Flawiusz Piatkowski, lat. - Flavius Piatkowski) Ord. S. Franc. -
францысканец, нарадзіўся ў 1812 годдзе, высьвечаны на сьвятара ў 1839 г. Вікарый парафіі
ў Беразіно ў 1843г. У 1872 годдзе імя спатыкаецца ў парафіі Койданава (цяперашні
Дзяржынск). Недзе пасьля 1872г. быў прызначаны пробашчам парафіі Беразіно (хіба
парафія была яму добра знаёмая). Заставаўся ім пакуль ня быў высланы царскімі ўладамі
за непадпарадкаваньне ўказу аб адпраўленьні імшы ў касьцёле на расейскай мове. -
па
сьведчаньнях Мельхіёра Ваньковіча
.

                                         1884 - 1895 гг.
кс. Вайчыньскі - пробашч парафіі Беразіно. Прызначаны пасьля высылкі кс. Пянткоўскага -
напачатку пайшоў па шляху Пянткоўскага і адмовіўся адпраўляць імшу па-расёйску - таксама
быў высланы ў Сыбір. Але нечакана адтуль вярнуўся, як аказалася перавёртышам -
згадзіўся атрымоўваць грошы ад расейскай казны і сьпевы, імшы, мадлітвы казаць па-
расейску. Уважаны за рэнегата касьцельнымі уладамі - недзе пасьля 1895 г. мусіў адысьці
з Беразіно. Баюся памыліцца, але ў гістарычных крыніцах і сьведчаньнях аб Вайчыньскім
захаваліся ня вельмі добрыя звесткі і персанальныя ўраджаньні...

                                          1910-1936 гг.
кс. Вітальд Тамашэўскі (1880- 1936?) – астатні перадваенны пробашч каталіцкай парафіі
Беразіно. Абсальвент каталіцкай сэмінарыі і духоўнай акадэміі ў Пецярбурзе, дзе
спецыялізаваўся ў тэалогіі. У 1906- 1908 гг. быў катэхэтам у мясцовай гімназіі і школцы, а
таксама душпастырам у капліцах Шабуняны і Залесьсе, парафія Анопаль. Ад 1910 да 1912
працаваў як адміністратар парафіі Беразіно, потым (1914) адміністратарам у парафіі Ігумен.
У 1917 быў накіраваны на працу ў каталіцкую парафію Пермі ў Расеі. Па аднаўленьню ў
1917 годзе Менскай дыяцэзіі ў гг. 1919-1928 працаваў у парафіях Быхаў, Беразіно і др. У
архівах польскага кансуляту ў Менску захаваліся звесткі, што ў 20.09.1929 і 22.02.1934 меў
рэзыденцыю ў Беразіно . А. Панінскі ў паведамленьні ад 2.11.1936, пісаным па ад’ездзе з
Масквы паведаміў Прымасу (лакальны хіерарх каталіцкага касьцёлу), што ксёндз
Тамашэўскі быў арыштаваны і вывезены ў невядомым накірунку. Алеж трошку раней віцэ-
дырэктар Палітычнага Дэпартаманту, Міністэрства Замежных Спраў Польшчы інфармаваў
кансулят Польшчы ў Маскве 9.09.1936 г., что кс. Тамашэўскі знаходзіцца ў турме НКВД у
Менску і прасіў апекавацца ім. Далейшы лёс ксяндза не вядомы.
P.S. Па стане на 1922 г. парафія Беразіно лічыцца без ксяндза, мажліва даязджаў з
Ігумену (Чэрвень) Ян Мацееўскі.
Пахаваньне з 1908 г.
Каталіцкія камяні.
Каталіцкія могілкі.
Рыма-каталікі на Бярэзіншчыне
Каталіцкія сем'і і прозьвішчы з
парафіі Березынь (Беразіно)
Адамовіч
Алісейчык
(Божына)
Анджэячак
Амбражэвіч
Арцішэўскі
Акулевіч
Акуліч
Аскерка
Асташонак
(Паплавы)
Астраўлянчык
(Капланцы)
Аўсянскі (Красны Сад)
Баброўскі
Бароўскі
Барысевіч
Бжэзінскі
Бычкоўскі
Буліч
(Лешніца)
Бубенька
Бурмістронак

Васілеўскі
(Стайчанка)
Вайніловіч
Варакса
Ванькевіч
(Белічаны)
Ваньковіч (Калюжыца)
Венглінскі
Вернікоўскі
Вінцарэвіч
Віліткевіч
(Божына)
Вішнеўскі (Красны Сад)
Вусовіч (Усович)
Гараўскі
(Божына)
Гедройц (прыд. Тоўсьцік
- Белічаны)
Германовіч (Раванічы)
Глазко
Гурэцкі
Гушча
Глухоўскі
Дабржыцкі
Далатоўскі
(Асмалоўка)
Дарашкевіч (Карма)
Ермаловіч (Вяшэўка)
Ермалінскі
Есьман
Заборанка
(Багушэвічы)
Закшэўскі (Вязычын)
Зуеўскі
Жалнеровіч
Жызнеўскі
Жукоўскі
Жураўскі
(Якшыцы)