"Зазвычай у афіцыйных крыніцах падаюцца імёны людзей якія былі растраляныя. Часцяком апускаюцца імёны
тых, каму адабрана цэлыя гаспадаркі, дамы, жывёлу і вывезеных на Ўсход. Пісьменнікаў, сьвятароў, палітыкаў,
удзельнікаў антыбальшавіцкага падпольля адпраўлялі па этапах, альбо адразу растрэльвалі. Тых папрасьцей:
кулакоў, заможных сялян, тых, хто не хацеў ісьці ў калгас, альбо проста па даносу - нявінных людзей, - давалі на
зборы гадзіну, везьлі на Ўсход і кідалі пасярод тайгі альбо стэпаў. Жыві дзе хочаш, еш што хочаш...так здарылася і з
нашай сям'ёй.
Жывыя вярнуліся на Беларусь толькі мы - дарослыя дзеці, бацькі назаўсёды засталіся ляжаць у Сыбіру"
Калі Вы ведаеце нейкія сем'і
рэпрэсаваных альбо высланыя з
Бярэзінскага раёну, калі ласка
падзяліцеся інфай.
berezino.net
"Могілкі" А. Андрээва

Новыя імёны !!! (11.02.2006)
- ВАЛОВІЧ Аляксандр Мікалаевіч [1900, в. Вязьзе Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. -
16.4.1939, Масква, 'Камунарка', НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас
арышту старшы інжынер планава-эканамічнага аддзела наркамата лясной прамысловасці СССР. Арыштаваны
12.10.1938 у Маскве па адрасе: Калашны зав., д. 4, кв. 24. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 15.4.1939
за 'контррэвалюцыйную прапаганду' і 'ўдзел у тэрарыстычнай групоўцы' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 11.2.1956.
Кр.: Расстрельные списки: 'Коммунарка'.
Кр. геагр: Назвы населеных пунктаў.
- ВАНЬКЕВІЧ Аляксандр Аляксандравіч [1895, в. Белічаны Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай
вобл. - ?], службовец. З бел. сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў галоўным бухгалтарам.
Арыштаваны 20.7.1937 у Алма-Аце. Асуджаны Вярхоўным судом СССР 20.10.1937 за 'антысавецкую шкодніцкую
дзейнасць' да ВМП. Расстраляны. Дата і месца смерці невядомы. Рэабілітаваны 22.2.1958.
Кр.: Книга Скорби.
Кр. геагр: Назвы населеных пунктаў.
- ВІШНЕЎСКІ Вітольд Францавіч [1885, м. Сьвіслач цяпер Магілёўская вобл. - 20.11.1937, Уфа, НКВД], медык, вайсковец.
З бел. сям'і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Апошняе месца работы - доктар санітарнай часці НКВД
Башкірскай АССР. Арыштаваны 15.10.1937. Асуджаны камісіяй НКВД СССР за 'антысавецкую агітацыю і ўдзел у
контррэвалюцыйнай арганізацыі' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР
14.1.1958.
- ВЯЛОВІЧ Уладзімір Мікалаевіч [1.3.1902, в. Бярозаўка Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. - 5.1.1938,
Полацк, НКВД], службовец, муж Людмілы Вяловіч. З бел. сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў
планавіком Полацкай лесапрамысловай гаспадаркі. Уступіў у ВКП(б). Арыштаваны 13.7.1937. Асуджаны 'тройкай' НКВД
17.12.1937 як 'агент польскай разведкі' да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 31.3.1970. Асабовая
справа В. ? 13805-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: Назвы населеных пунктаў.
- ВЯЛОВІЧ (ЖУРНЕВІЧ) Людміла Яўстафіеўна [1906, в. Сухая Даліна Гродзенскага пав., цяпер Гроѓдзенскі р-н -
25.11.1938, Полацк, НКВД], педагог, жонка Уладзіміра Вяловіча. З бел. сялянскай сям'і. Атрымала вышэйшую
адукацыю. Працавала настаўніцай у Полацкай СШ ? 10. Выйшла замуж, гадавала дваіх дзяцей. Арыштавана 13.7.1937.
Асуджана 'тройкай' НКВД 15.11.1937 як 'агент польскай разведкі' да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана трыбуналам БВА
31.3.1970. Асабовая справа В. ? 13816-П захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
- БАНДАРОВІЧ Іван Андрэевіч [1906, в. Драхча Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. - ?],
аграном. З бел. сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Падчас арышту
аграном Есільскага раённага сельскагаспадарчага аддзела. Арыштаваны 24.3.1953 у в. Кійма Есільскага р-на
Акмолінскай вобл. Асуджаны Акмолінскім абл. судом 28.5.1953 за 'антысавецкую агітацыю і прапаганду' да 5 гадоў
папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным судом Казахскай ССР 30.9.1964.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Кр.: Хранить вечно.
- БУРДЫКА Іван Сямёнавіч [7.9.1900, в. Хутар, цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. - 29.10.1937, Мінск, НКВД], службовец.
З сялянскай сям'і. У 1925 уступіў у ВКП(б). Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. адказны сакратар СНК
БССР. Арыштаваны 28.6.1937 у Мінску па адрасе: Омскі зав., д. 5а, кв. 3. Асуджаны пазасудовым органам НКВД
28.10.1937 як 'член антысавецкай арганізацыі' да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабіѓлітаваны
ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 30.11.1957. Асабовая справа Б. ? 11025-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
- БУСЛОВІЧ Павел Восіпавіч [1895, в. Аўгустова, Бярэзінскі раён - 14.10.1937, Ленінград, НКВД], навуковец, педагог. З
бел. сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту дацэнт Ленінградскага аўтадарожнага інстытута. Арыштаваны
7.9.1937 у Ленінградзе. Асуѓджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 10.10.1937 за 'шпіянаж' і 'контррэвалюцыйную,
антысавецкую агітацыю' да ВМП. Расстраляны.
- ГЕРМАНОВІЧ Яніна Міхайлаўна [1909, в. Раванічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. -
1959, Мінск], службовец, жонка Тодара Кляшторнага. З сялянскай сям'і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Выйшла
замуж, гадавала траіх дочак. Падчас арышту працавала ў 1-й сталовай Мінваенгандлю. Арыштавана 28.11.1937 у Мінску
па адрасе: вул. Фабрычная, д. 10/4, кв. 7. Асуѓджана асобай нарадай пры НКВД 28.11.1937 як 'член сям'і (жонка)
здрадніка радзімы' да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. 24.1.1938 прыбыла з Аршанскай турмы ў Акмолінскае
аддзяленне Карагандзінскага канцлагера НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 1.12.1945. Верагодна, у канцы 1940-х -
пачатку 1950-х г. зноў арыштавана і выслана ў г. Бялова Кемераўскай вобл. Канчаткова вызвалена ў 1955.
Рэабілітавана трыбуналам БВА 4.11.1955. Як напісана ў асобнай справе Г. ? 5570-с (захоўваецца ў архіве КДБ
Беларусі), у 1957 кошт канфіскаванай у яе маёмасці быў 'кампенсаваны'.
- КАБАКОЎ Навум Ільіч [1892, мяст. Беразіно Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. - 10.11.1938, Мінск, НКВД],
журналіст. З сям'і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1918 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту нам. рэдактара (?)
яўрэйскай газ. 'Октобэр' ('Кастрычнік'). Арыштаваны 2.12.1937 у Мінску па адрасе: вул. Энгельса, д. 6, кв. 8. Выключаны з
ВКП(б). Асуджаны 'тройкай' НКВД 1.11.1938 за 'шпіёнскую і антысавецкую работу на карысць буржуазнай Польшчы' да
ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 12.2.1957. Асабовая справа К. ? 9983-с з фотаздымкам
захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
- КАЗАЧОНАК Мікалай Максімавіч [ліп. 1904, в. Гаранка Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай
вобл. - 3.1.1942, ГУЛАГ], навуковец. З сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. нам. дырэктара
Батанічнага сада БелАН. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 7.12.1937 у Мінску па адрасе: Барысаўскі тракт, д. 90,
кв. 5. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 7.3.1938 за 'антысавецкую агітацыю' да 8 гадоў пазбаўлення волі.
Этапаваны ў Самарскі канцлагер НКВД Куйбышаўскай вобл., затым Ухта-Іжэмскі (?) канцлагер Комі АССР. Загінуў у
зняволенні. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 14.5.1958. Асабовая справа К. ? 5954-с захоўваецца ў
архіве КДБ Беларусі.
- КАЗАЧОНАК Павел Міхайлавіч [1899, в. Горанка Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. - ?],
службовец. З бел. сям'і. Падчас арышту старшыня Сталінскага раённага савета. Арыштаваны 18.11.1937 у Ніжнім
Тагіле Свярдлоўскай вобл. Асуджаны 18.4.1938 да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў і 5 гадоў пазбаўлення правоў.
Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
- НАСКАВЕЦ Міхаіл Данілавіч [1940, в. Навасельле Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. -
?], навуковец. З бел. сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту старшы навуковы супрацоўнік
Казахскага навукова-даследчага інстытута эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі. Арыштаваны 9.7.1981 у Алма-
Аце. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Алмаацінскім гарадскім судом 25.9.1981 з-за адсутнасці складу
злачынства.
Кр.: Книга Скорби.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
Леанід Маракоў
- Авербух Уладзімер Барысавіч 1889 г.н. м. Беразіно. (АВЕРБУХ ВЛАДИМИР БОРИСОВИЧ 1889-1941 Родился в местечке Березино
Минской губернии (Белоруссия). Краевой Совет профсоюзов Северо-Кавказского края заместитель председателя, г.Пятигорск.
Репрессирован. В 1957 реабилитирован)
- Бабинович Антон Степанович, 1899 г., род. [дер. Подболошки] Игуменского уезда (дер. Подволожка ) Минской губ., проживал в дер.
Вознесенка Кривошеинского р-на, член колхоза "1 Мая". Арестован в 1942 г. Осужден на 7 лет ИТЛ и 3 года поражения в правах.
- Бабинович Ануфрий Васильевич, 1884 г., род. [дер. Подболожка ] (дер. Подволожка ) Минской губ., проживал в г. Томске, плотник
"Союзмуки". Арестован в 1940 г. Осужден на 10 лет ИТЛ и 5 лет поражения в правах.
- Багамаз Мікіта Цімохавіч 1912 г.н., беларус, ураджэнец в. Якшыцы, Бярэзінскі раён, Магілёўская вобл., зьняволены Пячорлагу
НКВД. Арыштаваны 17.10.1941 г. Асуджаны 28.01.1942 г. вайсковым трыбуналам войскаў НКВД СССР пры Ўправе будаўніцтва
Паўночна-Пячорскай чыгункі паводле арт. 58-10 ч. 2 УК РСФСР да вышэйшай меры пакараньня. Пастановай вайсковай калегіі
Вярхоўнага суду СССР 25.02.1942 г. ВМП заменена на 10 гадоў пазбаўленьня волі і 5 гадоў паразы ў правох.
- Бандарчук Андрэй Васілевіч 1926 г.н., беларус, ураджэнец в. Косаўка, Бярэзінскі раён, Магілёўская вобл., зьняволены
Усьцьвымлагу МВД. Абвінавачаны 28.01.1948 г. Асуджаны 25.02.1948 г. спэцлагсудом Усьць-Вымскага ППЛ МВД паводле арт. 58-14
УК РСФСР на 10 гадоў пазбаўленьня волі і 3 гады паразы ў правох.
- Буры Апалінары Рыгоравіч 1899 г.н., ураджэнец в. Багушэвічы Бярэзінскага р-ну БССР, беларус, беспартыйны, сталяр заводу імя
Ягорава, жыў: г. Ленінград, Георгіеўскі зав., д. 17/14, кв. 75. Арыштаваны 29 жніўня 1937 г. Камісіяй НКВД і Пракуратуры СССР 18
кастрычніка 1937 г. прысуджаны паводле арт. 58-6-11 УК РСФСР да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў Ленінградзе 24
кастрычніка 1937 г.
- ВАРАНОВІЧ Іван Архіпавіч 1905 г.н., з м. Бярэзань Менскай губ. Аднаасобнік у Сухабузімскім р-не КК. Арыштаваны ў 1933 у справе
Сяцко А.І. (7 чал.). 21.02.34 тройкай ПП ОГПУ ЗСК асуджаны на 5 гадоў. Віны не прызнаў.
- ВАРАНОВІЧ Максім Архіпавіч 1900 г.н., з м. Бярэзань Менскай губ. Аднаасобнік у Сухабузімскім р-не КК. Арыштаваны ў 1933 у
справе Сяцко А.І. (7 чал.). 21.02.34 тройкай ПП ОГПУ ЗСК асуджаны на 3 гады. Віны не прызнаў.
- Васілеўскі Ільля Навумавіч 1894 г.н., беларус, ураджэнец в. Рубеж, Беларуская ССР; жыў: п. Расью, Карткероскі раён, Комі АССР,
працпасяленец. Арыштаваны 08.09.1937 г. Асуджаны 29.09.1937 г. «тройкай» УНКВД Комі АССР паводле арт. 58-10 УК РСФСР на 10
гадоў пазбаўленьня волі.
- Галуза Семен Андреевич, 1877 г., род. дер. Орешковичи Борисовского уезда (Минской губ.), проживал в дер. Никольская
Кривошеинского р-на, единоличник. Арестован в 1938 г. Расстрелян.
- ГЛІНСКІ Аляксандар Іванавіч 1898 г.н., з в. Рубеж Бабруйскага павету Менскай губ. Інспэктар РайАНА ва Ўжуры. 14.10.37
арыштаваны ў справе № 07711 Давыдава П.М. (8 чал.). 31.10.37 асуджаны тройкай УНКВД КК на 10 гадоў. Віны не прызнаў. У справе
браў удзел нач. Ужурскага РО НКВД Грыгор’еў. У 39 годзе справа адпраўленая на дасьледаваньне, якое вялі Грыгор’еў і Ларыёнаў, што
фальсыфікавалі справы.
- Гуща Эмилия Степановна, 1898 г., род. дер. Лучное (застенок Лучное Клинокской вол. Игуменского уезда) Минской губ., проживала
в пос. Табога Чаинского р-на, не работала. Арестована в 1938 г. Расстреляна.
- Герцовіч Леў Барысавіч 1906 г.н. Нар. в. Сяліба, Бярэзінскага раёну. (1906-1939 Родился в д.Селиба Березинского р-на БССР.
Бывш. секретарь ЦК ВЛКСМ Белоруссии, начальник отдела кадров Наркомпроса РСФСР, г.Москва. Репрессирован. В 1956
реабилитирован)
- Голуб Васіль Віктаравіч 1900 г.н., беларус, з в. Бычын Ігуменскага р-ну Менскай губ. Касір у дэпо Абакан Краснаярскай чыгункі.
05.02.38 УНКВД КК прысуджаны да расстрэлу. Справу фальсыфікавалі работнікі ОДТО станцыі Ўжур Ясюк і Вядзенін.
- Гуткоўскі Мікалай Макаравіч (21.7(2.8).1886, в. Забелы Слуцкага пав. Менскай губ. -- 8.2.1938), юрыст, публіцыст. Брат графіка
Паўла Гуткоўскага. У 1907-08 настаўнічаў у мяст. Багушэвічы Менскай губ. У 1912 скончыў юрыдычны ф-т Варшаўскага ун-ту.
Працаваў у Варшаве, Маскве. Падчас 1-й сусьветнай вайны мабілізаваны; юрысконсульт штаба Румынскага фронту. У 1917-19
удзельнічаў у стварэньні бел. арганізацыяў у Адэсе. Нейкі час знаходзіўся ў складзе войскаў Урангеля ў Крыме. З чэрв. 1921 у
Менску. Працаваў у Наркамаце асьветы БССР; адначасова з 1922 навуковы супрацоўнік Інбелкульту, выкладчык БДУ. У 1924-25
супрацоўнік Пастаяннага прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе СССР. Пасьля ў СНК БССР. Дасьледаваў крыніцы заканадаўства БССР,
функцыянаваньне цэнтральных ворганаў улады. Удзельнічаў у распрацоўцы бел. навуковай тэрміналёгіі. Аўтар успамінаў і артыкулаў
па гісторыі бел. культуры пачатку ХХ ст. Арыштаваны ГПУ БССР у 1930 у справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». Рэабілітаваны
пасьмяротна. Тв.: Сыстэматычны паказчык (спроба сыстэматыкі) заканадаўства Беларускай ССР за 1919-1928 г. -- Менск, 1929;
Стварэньне законаў у БССР // Запіскі аддзелу гуманітарных навук. Працы катэдры сучаснага права. Менск, 1929; З жыцьця
беларускай моладзі ў Варшаве // Вестник Народного комиссариата просвещения ССРБ. 1922, №2; Беларуская культурная праца на
Ўсходзе // Там жа. №3-4; Адкрыты ліст // Вобраз-89; Літаратурна-крытычныя артыкулы. Менск, 1989. Літ.: Круталевіч В. Юрыдычныя
дасьледаваньні // Інстытут Беларускай культуры. --Менск, 1993; ЭГБ, т. 3.
- ГУБІЧ Сямён Навумавіч 1901 г.н., беларус, з в. Тылькаўка Бярэзінскага р-ну БССР. Калгасьнік у калгасе "Запаветы Ільліча" ў в.
Смаленка Давурскага р-ну КК. З 14.09.37 у Краснаярскай турме ў справе № 05919, праходзіла 5 чал. 22.10.37 тройкай УНКВД КК справа
перададзеная ў суд.
- Дуброўскі Іларыён Карпавіч (23.5.1907, в. Багушэвічы Бярэзінскага р-ну Менскай вобл. -- пасьля 1937?, ГУЛАГ?), журналіст. У
1930-я працаваў у газ. «Чырвоная зьмена». Арыштаваны 26.11.1936. 1.10.1937 прысуджаны да 10 гадоў лягераў. Рэабілітаваны
18.12.1954. Далейшы лёс невядомы. Кр.: НАРБ, ІКР. Літ.: Маракоў Л. Вынішчэньне, або Пяць хваляў арыштаў беларускіх літаратараў //
ЛіМ. 1999, 10 сьнеж.
- Драко Кузьма Ефремович, 1895 г., ур. Березинской вол. Борисовского уезда (Минской губ.), проживал в пос. Нюрса Чаинского р-
на, плотник Чаинского ЛПХ. Арестован в 1946 г. Осужден на 8 лет ИТЛ и 5 лет поражения в правах.
- Заборанка Міхал Адамавіч 1882 г.н., ураджэнец в. Багушэвічы Ігуменскага пав. Менскай губ., беспартыйны, службовец кнігарні
№72, жыў: г. Ленінград, вул. Чэхава, д. 4, кв. 34. Арыштаваны 14 сьнежня 1937 г. Асобай тройкай УНКВД ЛВ 25 сьнежня 1937 г.
прысуджаны паводле арт. 58-8-10 УК РСФСР да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў Ленінградзе 28 сьнежня 1937 г.
- Ермаловіч Якуб - (7.8.1910, в. Вяшэўка Ігуменскага пав. Менскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н -- 18.4.1987, Бярэзінскі р-н), празаік.
Друкавацца пачаў у раённых газэтах у 1929, у цэнтральных бел. выданьнях у 1931. У 1931 скончыў Мсьціслаўскія двухгадовыя
пэдагагічныя курсы. Настаўнічаў у Магілёўскай вобл. У 1932-33 літсупрацоўнік газ. «Калектывіст» у Чэрвені Менскай вобл. У 1933
паступіў на літаратурны ф-т МВПІ. Арыштаваны 2.10.1936; асуджаны да зьняволеньня. У 1939 прысуд адменены, вызвалены быў
толькі ў чэрв. 1941 (са зьняцьцем судзімасьці). У пэрыяд нямецкай акупацыі жыў у в. Вяшэўка. Зь вер. 1944 настаўнік бел. мовы і
літаратуры ў Беразіне, потым у СШ в. Пагост Бярэзінскага р-ну. У 1959 завочна скончыў Магілёўскі пэдінстытут. Член СП Беларусі з
1961. Пахаваны ў в. Вяшэўка. Тв.: Над Бярозай: Апавяданьні. -- Менск, 1960; Душа чалавека: Аповесьць і апавяданьні. -- Менск, 1962;
Родная зямля: Аповесьць і апавяданьні. -- Менск, 1967; Твар у твар: