Адна з нешматлікіх зmвестак тычыцца копнага суда, які адбыўся ў красавіку 1594 г. з падставы крадзяжу коней у сяле Дубок,
Ігуменскага маёнтка. У капе тады ўдзельнічалі ігуменскі старац, войты сёл Калодзезі, Юр'евічы і
Мікулічы, уваходзячых у гэты
ж маёнтак, а таксама прадстаўнікі суседніх уладаньняў - галоўным чынам тых, што цягнуліся на паўночны усход ад Ігуменскай
воласц: Белічан, Лагоў, Жарэмцаў і інш.
Землі гэтых сёл выступам даўжынёй і шырынёй у 6 - 7 км удаваліся ў сучасны Чэрвенскі раён паміж Юр'евічамі і Раванічамі,
але паселішчаў на тэрыторыі гэтага выступу ў той час яшчэ не было.



                                                                                                                                                        выкарыстаны матэрыял:  
Слава Насевіч
                                                                                                                          
Тэрыторыя Чэрвеньскага раёна ў перыяд феадалізму  
                                                               Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на. – Мн., 2000. С. 30 – 32, 32 – 47, 53 – 54


Мікулічы, Микуличи, Mikulicze