Для тых, хто ня ведае, распавяду, што, каб патрапіць у гэтую вёску, неабходна праехаць па шашы Мінск-Магілёў ад Пагоста ва
усходнім напрамку кіламетраў з пяць. Дарожны ўказальнік скажа: павярніце налева. Тут ужо шаша намнога вузейшая, пятляе
па крыху балоцістым лесе. Пераадолеўшы па ей пару кілямэтраў, вы і трапіце да месца прызначэньня. Па вузкай звілістай яе
галоўнай вуліцы няцяжка здагадацца - веска даволі немаладая. На жаль, калі яна ўзнікла, адкуль пайшла назва, ніхто з
апытаных у студзені 1964 года настаўнікам гісторыі мясцовай васьмігодкі У. У. Трусам нічога канкрэтнага не змог паведаміць.
Хаця захавалася даволі цікавае паданне.
Згодна з ім, у далёкім мінулым тут быў горад. Аб гэтым сьведчаць тры даўнейшыя могільнікі, якія знаходзяцца на тэрыторыі
вёскі. Надмагільныя помнікі ў свой час былі вывезены ў якасці будматэрыялаў (чарговае варварства!), калі вялі шашу Мінск-
Магілёў. Старажылы некалі сведчылі, што на помніках былі надпісы на незразумелай мове (незразумелая мова магла быць
хіба стараславянская(?)...мала хто ў тыя часы мог чытаць і быў пісьмены). Расказваюць і такое: у час Вялікай Айчыннай
вайны заехала сюды некалькі немцаў. Адзін з афіцэраў, разгарнуўшы нейкую карту, запытаў: "Wo ist Stadt kukorewo?" (Дзе
горад Кукарава?). Мясцовыя жыхары толькі плячыма паціснулі. І немцы хутка паехалі сваёй
дарогай...
Ёсць меркаваньне, што горад быў спалены пад час руска-шведскай Паўночнай вайны 1700-1721 гадоў. Алеж гэта мала
вярыгодна - вялікія гарады так проста ня зь'яўляюцца самі па сабе і не зьнікаюць. Цяперашнюю вёску заснаваў нехта Гоман
(тут і сёньня жыве шмат людзей з такім прозвішчам). А вось яго імя і імя па бацьку не захаваліся. Калі верыць таму ж
паданьню, назва паходзіць ад петушынага "Ку-ка-ра-ку". Архіўныя дадзеныя сьведчаць, што на пачатку 1917 года ў Кукарава
налічвалася 35 двароў. у якіх пражывала 257 чалавек. у тым ліку 137 мужчын і 120 жанчын. Усе - беларусы.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны тут было ўжо 87 двароў і 410 жыхароў. На 1 студзеня 1945 года гэтая лічба склала
адпаведна 86 двароў і 313 жыхароў.  У 1920 годзе ў Кукараве было ўтворана лясніцтва. У 1930 арганізаваўся калгас. У
Кукараве нарадзілася шмат вядомых ня толькі ў вёсцы і раёне, але і ва ўсёй рэспубліцы людзей. Напрыклад, Павел Кузьміч
Дзюбайла. Доктар філалагічных навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, адзін з навуковых рэдактараў і аўтараў
"Гісторыі беларускай савецкай літаратуры". Ён аўтар больш ста навуковых прац, манаграфій і зборнікаў крытычных артыкулаў,
брашур. Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.


Цяпер тут ёсць магазін, бібліятэка, механічная ўстаноўка лясгаса, клуб. Толькі вось няма моладзі, якая б штодзень і штовечар
наведвала гэгыя ўстановы культуры, арганізоўвала мастацкую самадзейнасць, розныя вечары. Не ствараюцца тут і новыя
сем'і, не нараджаюцца дзеці. Таму і школу зачынілі. На жаль, старэюць сёння "няперспектыўныя", як іх раней называлі, вёскі.
Мяркуйце самі. Сёння ў Кукараве налічваецца 70 гаспадарак, пражывае 130 чалавек, з іх 86 пенсіянеры.
Па матэрыялах Пётры Прыбыткіна ды й
парталу berezino.by.com


Кукарава, Кукорево, Kukorevo