![]() |
|||||||
| Юзэф МАСАЛЬСКІ (Иосиф Мосальский) - Пісьменьнік, удзельнік нацыянальна- вызвольнага руху на Беларусі. Нарадзіўся ў вёсцы Белічаны ў 1800 г. Скончыў гімназію ў Магілёве, пасьля навучаўся ў слаўнай езуіцкай акадэміі ў Полацку (скончыў у 1818 г.), прыкладна ў тым самым часе што і Валенцій Ваньковіч, цалкам мажліва яны былі знаёмыя. Быў доктарам філазофіі. Часова быў гувернёрам у Юліюша Славацкага ў Вільні. Ягоны брат - Тамаш Эдуард Масальскі, таксама жыў і вучыўся ў Вільні. У 1823 г. арыштаваны як сябра тайнага таварыства віленскіх студэнтаў Філаматаў (дзейнічала 1817-1823 гг). За ўдзел у паўстаньні 1830-1831 гг. высланы ў Сыбір. Аўтар апавяданьняў "Яцак" (1823 г.), "Паэзія" (т. 1-2, 1827-1828 г.г.). Дакладны час сьмерці невядомы, вядома толькі што ён памер недзе пасьля 1840 г. "Мысліцелі і асветнікі Беларусі" |
|||||||
![]() |
|||||||
| Будынак універсітэту ў Вільні 1800-я. |
|||||||
