"Зялёны Дуб"(Зелёный Дуб")1919-1941


 У 20-30-х гадах у Беларусі актыўна дзейнічала баявая палітычная арганізацыя «Зялёны Дуб». Беларуская сялянская
партыя «Зялёнага Дуба» (менавіта гэтакі яе поўны назоў) прыцягнула да сябе шмат розных людзей - як актыўных
удзельнікаў, так і проста сімпатыкаў - сваім перакананым антыкамунізмам. «Зялёнадубцы» лічылі ўладу бальшавіцкіх
камісараў з'явай выпадковай і варожай самой сутнасьці беларуса.
      Дзяржаўны лад, паводле Праграмы, вызначаўся Ўстаноўчым Соймам. Дзеля ўзмацненьня незалежніцкіх
дзяржаўных імкненьняў беларускага насельніцтва праграма «Зялёнага Дуба» прадугледжвала шпаркую беларусізацыю
школаў, дзяржаўных і культурных установаў.
  «Зялёны Дуб» пачаў дзейнічаць улетку 1919 года. Пра гэта стала шырока вядома, калі газеты «Звон» і «Беларусь»
надрукавалі «Дзёньнік арміі Зялёнага Дуба», складзены яго
атаманам Дзяргачом (сапраўднае імя - Вячаслаў
Адамовіч-малодшы)
. Увосень 1920 года арганізацыя аформілася канчаткова, быў створаны Галоўны штаб
партызанскіх аддзелаў, які ўзначаліў палкоўнік Уладзімір Ксяневіч (партыйная мянушка Грач).
   У склад штаба ўвайшлі ў асноўным прадстаўнікі інтэлігенцыі. Абавязкі першага ад'ютанта выконваў студэнт з Менска
Мікалай Крывашэін (Корч), другога ад'ютанта і сакратара - семінарыст Іван Пешка (Густалес). Ідэолагам і тэарэтыкам
арганізацыі быў вядомы дзеяч нашага Адраджэньня
Антон Лявіцкі (літаратурны псеўданім Ядвігін Ш.). Пытаньнямі
забеспячэньня зялёнадубскіх аддзелаў займаўся палкоўнік Уладзімір Жукоўскі, былы балахоўскі афіцэр, а перад тым -
настаўнік.
   Галоўны штаб знаходзіўся ў Лунінцы, на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Тут аддзелы камплектаваліся, узбройваліся,
адсюль накіроўваліся для баявых дзеянняў у Савецкую Беларусь. Напачатку ваяроў было ўсяго 400 чалавек. Яны
падзяляліся на «пяцёркі», якія ў сваю чаргу станавіліся ядром асобных паўстанцкіх аддзелаў, цэнтрамі прыцягненьня
незадаволенага бальшавіцкім рэжымам сялянства. З часам у «Зялёны Дуб» увайшлі партызанскія аддзелы, якія
ачольвалі вядомыя камандзіры Касінскі, Вайцяхоўскі, браты Караткевічы, Юшчанка, Цярэнцеў, Лебедзеў, Іван Мацэля.
«Зялёнадубцы» вялі баявыя дзеяньні ў Слуцкім, Мазырскім, Бабруйскім, Барысаўскім, Ігуменскім паветах.
  Сам Дзяргач, які безумоўна быў галоўнай постацьцю ў арганізацыі «Зялёны Дуб», кіраваў партызанскімі дзеяньнямі
на Палесьсі. Нашчадкам ён пакінуў цудоўную кнігу «Тыпы Палесься. Абразкі і легенды», у якой выказаў спадзяваньне:
«Мо на касьцёх нашых калісь паўстане край наш родны, прачнецца брат наш цёмны, збудуе хату, у якой сам запануе…»


                                                                                                                                             

                                                           
 "Чорны Кот" ("Чёрная Кошка")1944-1950-я

   «Чорны Кот» - беларуская партызанская арганізацыя. Па некаторых зьвестках, «Чорны Кот» быў арганізаваны ўжо
1944 г., па іншых - у 1945 г. Дзейнічала пад кіраўніцтвам генэрала Міхала Вітушкі («Лось»). У некаторых крыніцах
паведамляецца, што назоў «Чорны Кот» («Чорная Кошка») меў адзін з партызанскіх аддзелаў генэрала Вітушкі, або
нават атрад «Дальвіца», які дэсантаваўся ў Беларусі 17 лістапада 1944 г. Сярод дасьледчыкаў пераважае думка, што
Вітушка дэсантаваўся разам з 27 паплечнікамі з "Дальвіцу" недзе каля Вільні. У іншых крыніцах «Чорны Кот» - гэта
злучэньне партызанскіх аддзелаў генэрала Вітушкі або «тэрарыстычная арганізацыя».
   
«Чорны Кот» (Беларуская Вызвольная Армія) складалася з рэгулярных партызанскіх аддзелаў і ўдзельнікаў
збройнага падпольля («ударнікаў»), якія легальна працавалі ў калгасах, сваіх гаспадарках, на прадпрыемствах і
ўстановах, але бралі ўдзел у акцыях. На чале «Чорнага Ката» стаяў Галоўны Штаб, якім камандаваў генэрал Міхал
Вітушка і ягоныя намесьнікі: Ахрэм і Шукайловіч. М.Вітушка зьяўляўся й старшынёй ЦК Беларускай Незалежніцкай
Партыі, сканцэнтраваўшы, такім чынам, у сваіх руках вайсковае й палітычнае кіраўніцтва Нацыянальным Супрацівам. У
складзе «Чорнага Ката» былі ня толькі беларускія аддзелы, але й летувіскія, латышскія, нямецкія («Вэрфольф»,
«Цэпэлін», «Эдэльвейс») й украінскія атрады, якія ў асноўным дзейнічалі ў заходняй і паўночнай Беларусі, а таксама ў
Прыбалтыцы.
   «Чорны Кот» праводзіў акцыі на чыгунцы, узрываючы або захопліваючы цягнікі, рабіў напады на савецкія склады й
гарнізоны, на вёскі, мястэчкі й гарады, вызваляў вязьняў з турмаў і канцлягераў. Рабіліся напады на банкі з мэтай
здабыцьця сродкаў, неабходных для забясьпечаньня падпольнай й партызанскай дзейнасьці, пры нападах заўсёды
пакідалі паперку з водціскам чорнага ката. Баявікі «Чорнага Ката» зьдзяйсьнялі тэрарыстычныя акты супраць
прадстаўнікоў савецкай улады, членаў камуністычнай партыі, супрацоўнікаў МВД і МГБ (КГБ).
Па некаторых зьвестках, у
кастрычніку 1948 г. была спроба замаху на І.Сталіна
. Частку зброі, боепрыпасаў, радыёапаратуру, амуніцыю «Чорны
Кот» атрымоўваў праз Польшчу з Ангельшчыны, з дапамогай мясцовых сьпецслужбаў. «Чорным Катом» праводзілася й
вялікая прапагандовая праца: выдаваліся дзесяткі газэт, часапісаў, плякатаў, адозваў і абвестак, якія пашыраліся ня
толькі сярод партызанаў, але й сярод насельніцтва.
    У эміграцыйных крыніцах ёсьць зьвесткі, што «Чорны Кот» працягваў сваю актыўную баявую дзейнасьць да 1950 г.
Аднак і ў пазьнейшыя гады ад імя гэтай арганізацыі праводзіліся акцыі, скіраваныя супраць савецкіх уладаў. Аднак гэта
была ўжо хутчэй дзейнасьць узброенага падпольля, чымсьці партызанкі. Магчыма, што кіраўніцтва «Чорнага Ката»,
падобна камандаваньню УПА, перавяла свае структуры са стану ўзброенай партызанскай вайны да стану збройнага
падпольля. Наколькі была эфектыўнай і колькі працягвалася барацьба «Чорнага Ката» ў новых умовах - невядома.
Аднак яшчэ напрыканцы 1950-х гг. у БССР існавалі падпольныя групы, якія пазьней перабраліся на Захад, у Польшчу,
або засталіся на Бацькаўшчыне, так і ня выкрытыя савецкай дзяржбясьпекай. На Захадзе апынуўся й генэрал Міхал
Вітушка, які нядаўна памер у Швайцарыі.
    Барысаўскі партызанскі аддзел «Чорнага Ката», адна з самых актыўных (з ведамых нам на сёньняшні час) вайсковых
фармацый, якая належала да партызанскай арганізацыі «Чорны Кот». Дзейнічаў на Барысаўшчыне й у сумежных
раёнах у другой палове 1940-х гг. Амаль штотыднёва выдаваў газэту «Лесавік». У 1948 г. войскі НКВД падчас карнай
апэрацыі супраць Барысаўскага аддзела на тэрыторыі Бярэзіншчыны ўжывалі атрутныя газы. Адзін з партызанаў у 1949
г. перабраўся праз Заходні Бэрлін на Захад. Лёс партызанскага адзьдзела невядомы. Магчыма, адным з камандзіраў
аддзелу быў нехта Сакаловіч.


    Бярэзіншчына: Дакладна не вядома дзе, калі, і як дзейнічаў "Зялёны Дуб" і "Чорны Кот" на Бярэзіншчыне, але
вядуцца даследваньні і як толькі паявяцца якія цікавыя звесткі мы адразу тут надрукуем. Прынамсі вядома некалькі
загадкавых забойстваў кіраўнікоў рэўкомаў на Бярэзіншчыне ў 20-30 гг. а таксама ёсць падцьверджаныя факты
ўжываньня атрутных газаў спецкамандай НКВД у 1947-48 гг. на поўначы Бярэзінскага раёну. Зуброў ці ласёў хіба ня
трулі, трулі нейкіх партызанаў, толькі якіх - загадка..
    
P.S. Пачатак 1942 г. - ёсць сьведчаньні аб спробе арганізацыі беларускай нацыянальнай партызанкі на усход ад
Барысава, поўнач Беразіно. Арганізатарамі выстіпілі Уладзімір Шавель, які раней працаваў на нямецкі вывяд, Анатоль
Сокалаў - былы бургамістр Беразіно і інш. Падчас сустрэчы з актывам савецкіх партызан, дзейнічаўшых у акрузе, яны
былі вераломна забітыя. Пазасталыя партызаны-нацыяналісты былі нейтралізаваныя пазьней.



                                                                                                                                                                                            Воўка.
"Зялёны Дуб" і "Чорны Кот"