|
Калі і хто яе заснаваў на высокім правым беразе ракі Бярэзіны, невядома. Першыя звесткі аб вёсцы ўпамінаюцца з часоў Вітаўта (1344-1430). У 1473 годзе в. Божына Сьвіслацкай воласці зноў апынулася ў складзе вялікакняжацкіх уладаньняў і было даравана Казімірам Ягайлавічам ашмянскаму шляхціцу католіку Дзякгірду (Декгирд) з 18 дымамі (гаспадаркамі). У 1492 г. яго ўнук, Якуб Ганусовіч, дараваў Божын віленскаму біскупу Войцеху. У 1526 годзе Зыгмунд II падцьвердзіў нейкаму Пятру Гінцу "Запіс" цешчы яго, якая сярод іншых маёнткаў даравала і Божын "подле Бярэзіны". У сярэдзіне XVI стагоддзя саўласнікамі Божына была вялікая роднасная група ашмянскай шляхты: Балтрамеевічы, Марцінавічы, Нарушэвічы, Петрашкевічы і іншыя. Найбольш вядомым саўласнікам Божына быў земскі падскарбі маркаўскі і мядзельскі дзяржаўца Мікалай Паўлавіч Нарушэвіч, які ў 1567 г. выстаўляў у войска 40 конных воінаў па абавязку і 60 "на ласку" гаспадарскую (добраахвотна). У 1605 годзе сын смаленскага кашталяна Альбрыхт Станіслававіч Нарушэвіч падарыў сваю палову божынскіх сялян стрыечнаму брату лоўчаму Вялікага Княства Літоускага ладзейскаму старосце Яну. У хуткім часе Божын стаў уласнасцю рода Валовічаў. У 1630 г. віленскі біскуп Яўстафій Валовіч ахвяраваў значную частку даходаў з Божына на утрыманне капліцы, якую ён заснаваў у галоўным касцёле біскупства - касцёле святога Станіслава ў Вільні. У 1670 г. Божын стаў уласнасцю сына Марціяна Валовіча Дамініка, обальскага старосты. Цэнтрам маёнтка быў панскі двор, што знаходзіўся на поўдзень ад сяла Божын. У склад маёнтка ўваходзілі сёлы: Божын - 12 валок (валока - 21,36 га). Нягонічы - 20 валок, Паложын - 20 валок і слабада Марціянаўка - 12 валок. Паводле інвентара 1743 года ў сувязі з закладам маёнтка за 40 тысяч злотых серабром рэчыцкаму скарбніку Ю. К. Бучынскаму, ён складаўся з панскага двара са шматлікімі жылымі і гаспадарчымі пабудовамі, уніяцкай царквы, фальварка, розных прадпрыемстваў па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі (бровары, сыраварня, млыны і іншае) і корчмаў. Феадальнымі павіннасьцямі было: даваць па гарцу чарніц і брусніц, паўкапы драніц, плесьці па сажню невада, па чарзе вартаваць панскі двор, падсыпаць грэблі, рамантаваць масты ў Божынскай воласьці. Інвентаром прадугледжвалася таксама рацыянальнае выкарыстанне багатых тут угодьдзяў - бортніцкіх, рыбалоўных, паляўнічых, у тым ліку і бабровых. Паводле другога падзелу Рэчы Паспалітай, які адбыўся ў 1793 годзе, і ўвядзеньня на далучаных да Расійскай Імперыі землях Беларусі адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу, маёнтак Божын апынуўся ў складзе Ігуменскага павета Мінскай губерні. Як сведчыць "Камеральная эканамічная заўвага Мінскай губерні 1800", Божын належыў Міхаілу Валовічу, складаўся з панскага двара, сяла Божын з пабудаванай у 1777 годзё драўлянай вуніяцкай царквой прарока Ільлі, карчмой і млынам (44 сялянскія двары, 333 чалавекі мужчынскага і жаночага полу, 5 цыганоў) і 10 вёсак: Божын Новы або Перавоз - з паромам цераз Бярэзіну (12 гаспадарак, 96 чалавек), Глухі Ток (6 гаспадарак. 24 чалавекі), Гута з карчмой і млынам (3 гаспадаркі, 20 чалавек), Марціянаўка з фальваркам, дзе быў дом аканома і карчма (6 гаспадарак, 39 чалавек), Мураўна (6 гаспадарак, 26 чалавек), Нягонічы з фальваркам, карчмой і млынам (33 гаспадаркі, 238 чалавек), Паложын (5 гасладарак, 37 чалавек), Палозы (2 гаспадаркі, 10 чалавек), Паплаўка (19 гасладарак, 137 чалавек)... Усяго у маёнтку зафіксіраваны 141 сялянскі двор, 469 мужчын і 523 жанчыны. Акрамя земляробства сяляне займаліся вырабам драўлянага посуду на продаж, наймаліся да купцоў сплаўляць лес па Бярэзіне. Ў корчмах гаспадарылі яўрэі. Праўда, у 1846 годзе яўрэям было забаронена гаспадарчыць у корчмах па сёлах, і яны пераходзяць у гарады і мястэчкі. У пачатку XIX стагоддзя маёнтак Божын належыў графу Казіміру Плятэру (генерал 1814-1835 гг., буйны памешчык Віленскай, Віцебскай, Курляндскай губерній). Пры ім 9 сакавіка 1807 года, дзякуючы намаганням святара вуніяцкай Капланецкай царквы Сіміона Аксіньковіча, у Божыне адкрылася свецкае вучылішча для дзяцей бедных духоўных асоб і дваран, а у 1808 годзе - багадзельня на 6 чалавек. У сьвецкім вучылішчы вучыўся беларускі пейзажыст Гараўскі Іпаліт Гілярыевіч. Па рашэнню Эксдзівізорскага суда ад 31 студзеня 1815 г. маёнтак Божын стаў уласнасцю Мікалая Ясенскага. Пасля смерці М. Ясенскага яго жонка Кацярына 15 жніўня 1819 г. напісала завяшчаньне, па якому сыну сваяму Сцяпану завяшчала маёнтае Божын цаною 50 тыс. Рублёў, а дочкам Марыі і Юзэфе - вёску Перавоз. Першага красавіка 1820 г. С Ясенскі, старшыня Ігумескага межавога суда, асабіста прад'явіў Духоўнае завяшчаньне сваёй маці і ўладарыў маёнткам да 1873 года. Праз год прыходзкае вучылішча было зачыненае (1874г.). Пры ім 20 чэрвеня 1868 г. Божынскай сельскай абшчынай па выкупному акту атрымана ва ўласнасць прысядзібнай зямлі 35 дзесяцін 1793 сажні, ворнай - 557 дзес. 1488 саж., сенакоснай - 231 дзес. 1016 саж. У 1873 годзе С. Ясенскі прадаў маёнтак плошчай 1049 дзесяцін ротмістру ў адстаўцы памешчыку Валчанінаву Валерыану Глебавічу, а той 12 лютага 1882 г. прадаў яго прускаму падданаму Фохту Фердзінанду Львовічу. У Валчанінава і Фохта дрэнна склаліся адносіны з жыхарамі вёсак Божына, Ядліна, Міхалёва, Еліанорава. Шмат абаюдных скаргаў ішло ў Ігумен і ў Мінскую губерню. Фохт памёр у 1912 годзе і пахаваны ў сваім магільніку непадалёк ад свайго маёнтка. Маёнтак праіснаваў да 1925-27 гадоў. На сваім пакутным шматвекавым шляху шмат перажыла вёска Божына. Яна стала ахвярай вялікага спусташэньня Беларусі сярэдзіны XVII стагоддзя, калі з 1650 па 1667 год колькасць насельніцтва на Беларусі скарацілася з 2,9 да 1,4 мільёна чалавек. Не стала кожнага другога беларуса. Па самых новых зьвестках, 65% тагачаснага насельніцтва загінула альбо было забранае ў палон Маскоўскай дзяржавай. На Беларусі пачаўся голад, насельцтва вымірае ад тыфу, цынгі і халеры. Для ўзнаўленьня з попелу гаспадаркі рупліваму беларускаму сялянству спатрэбілася больш як два дзясяцігоддзі. Паступова ажывілася рамесьніцтва, гандаль. Але новая навала - Паўночная вайна (1707-1709) знішчыла намаганьні працоўнага люду. Беларусь з'явілася арэнай галоўных бітваў рускай і шведскай армій перад Палтавай. За гады Паўночнай вайны наша Бацькаўшчына страціла каля 700 тысяч чалавек. Затым Ігуменскі павет быў акупаваны напалеонаўскімі войскамі. Пасля вайны 1812 г. Ігумен нічым не адрозніваўся ад вёскі. Па перапісу 1917 г. у сяле Божына было было 50 двароў і 247 жыхароў. У маёнтку Божын быў адзін двор і 25 жыхароў. У час пажару 1920 года згарэла больш паловы вёскі, у тым ліку школа і багадзельня. У былым маёнтку доўгі час жылі пагарэльцы. У час Вялікай Айчыннай вайны ёй пашанцавала - засталася непашкоджанай, нягледзячы на тое, што адбыліся два выпадкі, калі ў ёй сустрэліся вялікімі групамі адзін раз немцы з партызанамі зімняй ноччу 1943 года, а другі раз днём таго ж года ўласаўцы і партызаны. Самы вялікі заняпад вёскі прыйшоўся на пасляваенныя гады, калі яе аднеслі да няперспектыўнай. Развіцьцё калгаса пачалося ў Міхалёве. Час і адносіны да яе з боку ўлад прывялі да такога стану, што на 10 мая 1995 года у Божыне пражывала 63 чалавекі, з якіх 18 працаздольных, 35 пенсіянераў, 6 інвалідаў і толькі 4 дзяцей. 17 лютага 1962 г. ня вытрымаў ціску камуністаў і адмовіўся ад духоўнага сану былы сьвятар Божынскай царквы свьв. Ільлі а. Анатоль Гутарэвіч. Гістарычную назву вёскі Божын адабралі ў 1964 годзе, калі адным Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР было перахрышчана 307 вёсак, у тым ліку Божына ў Прырэчча. Па нараканьнях сьвядомых мясцовых жыхароў 9 студзеня 1991 г. вёсцы вернута яе гістарычная назва.
|
|
|
1.Местность. Село Божин расположено при судоходной реке Березине, в Игуменском уезде, в третьем благочинническом округе. От губернского города отстоит в 105 верстах, от уездного в 40, от почтовой станции в 16 и от железной дороги в 70. В приходе, при деревне Холопах, находятся курганы, по преданию насыпанные в шведскую войну . 2. Церковь. Настоящая приходская Святая Ильинская церковь (быўшая вуніяцкая - адмін), расположенная в самом селении, построена в 1777 году, на средства бывшего местного помещика. Зданием деревянная, устроена продолговатым крестом, с двумя глухими куполами, гонтовою крышею, одним рядом окон без железных решеток и одною входною дверью; вообще по крепости здание церкви находится вполне в неудовлетворительном состоянии. Внутренне пространство церкви заключает в себе не менее 40 кв. сажен; пол деревянный, потолок настлан досками, стены выбелены; к отоплению строение не устроено. Иконостас, старого устройства, дощатый, покрашен полностью желтою и зеленою краскою, а рамы вызолочены, - устроены в один ярус, из четырех икон самой простой работы: двух наместных, писаных на холсте и двух на дверях. Из утварных вещей недостает водосвятного сосуда и сборного блюда; а все доселе приобретенные вещи малоценны, за исключением только литургийных сосудов, новой работы, из чистого серебра, вызолоченных. Богослужебное Евангелие одно, - московской печати 1836 года, в малиновом окладе; из прочих богослужебных книг недостает только месячных миней. Ризница бедна: только три мишурные облачения для священника еще годные к употреблению. В архиве церковном имеются книги с 1822 года, а исповедные ведомости с 1840 года. Колокольня деревянная, устроена отдельно от церкви; в ней находится пять колоколов: в 7, 4, 2, 1 и1 пуд. Погост церковный обнесен бревенчатою оградою. В приходе существует пять кладбищ, самое отдаленное из них - в 12 верстах; на кладбищах устроено три церкви: одна каменная в м.Божине, а две в деревнях - Неюничи и Поплавы, деревянные . 3. Приход. В состав прихода входят следующие селения: Божино, Михалево, Елеонорово, Неюничи, Перевоз, Гута, Поплавы, Жабихово, Гриница и Глухой Ток. Прихожан числится мужского пола 926, а женского 996 душ, почти все онги крестьянского соловия, занимаются преимущественно земледелием, а по временам выделкою и вывозкою леса к реке Березине. В религиозном отношении удовлетворяют требованиям веры; из особых молитвословий в обычае ежегодное совершение крестных ходов в селениях, со служением молебнов. 4. Причт. По штату при сей церкви полоджен одноклирный причт состоящий ихз настоятеля и псаломщика. Настоятелем состоит священник Михаил Соловьевич, из среднего отделения семинарии, священствует с 1867 года, награжден набедренником . 5. Владения церкви и причта. Церковного дохода в течении года бывает менее ста рублей; особых статей, приносящих доход церкви нет. Причт, кроме штатного жалованья и кружечного дохода. Пользуется церковным помещением и землею, впрочем, на основании завещания, хранящегося в церковном архиве, имеет еще право пользоваться из экономических дач лесным материалом на постройки и на дрова, а также бесплатною мельницею и пастбищем. Церковной земли считается 40 десятин, в том числе: усадебной 2 десятины, пахотной 24, сенокосной 11 и неудобной 3. Усадьба причта расположена вблизи церкви: половина пахотной земли находится при усадьбе, а другая половина, в одной версте от усадьбы, - в нескольких участках. Плана и межевой книги нет, но землею владеет причт бесспорно. Из причтовых строений для священника имеется дом со службами, а для причетника не имеется ни дома, ни вообще каких бы то ни было строений; дом священника совершенно ветхий. Комиссиею, осматривавшею постройки в 1877 году, предположено построить дом священника и некоторые службы; а для псаломщика возвесть все постройки вновь; но по сие время по составленному предположению ничего еще не сделано . 6. Церковные и приходские учреждения. При церкви существует церковно-приходское попечительство, церковно- приходское училище и богодельня, последняя учреждена в 1808 году по завещанию (вуніяцкага - адмін)священника Капланецкой церкви Аксинькевича, положенного в обеспечении ее содержания в Божинскую экономию капитал в 1150 руб.
Источник: "Описание церквей и приходов Минской епархии, составленное по официально затребованным от причтов сведениям", т.2, Борисовский уезд, Минск, 1879, стр.245-248.
|
|