Ваенна-гістарычны клюб “Белы Ліс”







           Гісторыя узнікнення:
   Яшчэ ў пачатку 90-х Фамін Сяргей (Фама) ды Сіняк Міхаіл (Немец) закладалі падмурак дзеля клуба. Пачалося ўсё з
таго, што юнакі пачалі цікавіцца кнігамі ў стылі “фэнтазі”. Стала зусім цікава і яны пачалі займацца фэхтаваннем, рабіць
дасьпехі казачных народаў. На працягу некалькіх гадоў працэс ішоў і зьбіраў вакол сябе ўсё больш і больш людзей,
ладзіліся бугурты і баталіі, але было патрэбна нешта больш якаснае, нешта сапраўднае, нешта гістарычнае.
Так і ўзнік клуб “Белы Ліс”.
   У 2002 годзе ён быў зарэгістраваны пры мясцовым аддзеле культуры як ваенна-гістарычны і атрымаў памяшканне у
доме творчасці. Клуб яднаў юнакоў, якія цікавіліся гісторыяй сярэднявечча. На момант узнікненьня, клуб налічваў
прыкладна 20 чалавек, але час зрабіў сваё і пакінуў у клубе толькі самых стойкіх і мужных ваяроў, ды рэканструктараў.
Зараз клуб налічвае 10 чалавек.

           Асноўны накірунак рэканструкцыі:

ВКЛ канец XIV- пачатак XV стст.

           Мэты клюбу:
   Мэтамі клуба з’яўляюцца:
1. Папулярызацыя гісторыі сярэднявечча праз гістарычныя форумы, фэсты, сьвяты.
2. Рэканструкцыя зброі, адзеньня, прадметаў быту сярэднявечча (кан. 14-п. 15 стст.)
3. Удзел у турнірах, сярэднявечных сьвятах, вандроўках.
4. Выхаваньне моладзі ў Рыцарскіх традыцыях, шанаваньне сваёй уласнай гісторыі.

           Удзел у фэстах:
   За час свайго існаваньня клюб наведаў:
1. Фэст “Мир творчества, мир увлечений” г.Маладзечна.
2. Начны бугурт і выступленне клуба ў рамках злёту “Зарніца - 2005” г.Беразіно.
3. Выстава “Узбраеньне Вялікага Княства” на базе сярэдняй школы №3 г.Беразіно.
4. Фэст “Прысвячэньне гербу Корчык” г.п. Мір – закрыццё сэзону 2005 г.

           Іерархія клюбу:

   Клюб мае сваю іярархію. Раду клуба складаюць: спадар Князь, Скарбнік ды Ваявода.
На здымку.
           Геральдыка
Клюб мае свой герб і пячатку.
На здымку                                                                                                                 
Кантакты – скарбнік клуба nertus@tut.by
Сябры:
Старонка клюбу
Усе здымкі (с) Nergal


Ваенна-гістарычны клюб
“Белы Ліс”