![]() |
|||||||
![]() |
|||||||
| Барысевіч Мікалай Аляксандравіч – нарадзіўся 21.09.1923 г. у вёсцы Лучны Мост (каля Сялібы), Бярэзінскага раёну. Акадэмік АН БССР (1969г., карэспандэнт з 1966 г.). Скончыў БДУ ў 1950 г. У 1955-1969 наместнік дырэктара і кіраўнік лабараторыі фізікі інфрачырвоных прамянёў Інстытуту Фізікі АН БССР. З 22.01.1969 – віцэ-прэзідэнт АН БССР. З 14.05.1969 – прэзідэнт АН БССР. Спецыяліст у галіне малекулярнай спектраскапіі і люмінясцэнцыі, квантавай электронікі і інфрачырвонага выпраменьваньня. У 1991 г. выбраны ганарова ў Еўрапейскую АН. Вось што кажа пра сябе і гады праведзеныя ў Беразіно: я вучыўся ў 8 класе Бярэзінскай сярэдняй школы (трэба заўважыць, што будынак той школы, дзе навучаўся Барысевіч, ёсць палац Патоцкіх - які цяпер знаходзіцца ў зусім непрыглядным стане - адмін) на працягу 1937 - 1938 навучальнага года. У той час гэта была адзiная сярэдняя школа ва ўсім Бярэзiнскiм раёне. Адрабіўшы 7 класаў Сялiбскай школы, я паступiў у 8-мы клас Бярззiнскай сярэдняй школы. Сялiбскi сельсавет знаходзiцца нa адлегласьцi больш за 30 кiламетраў ад раённага цэнтра, i мне, i маiм таварышам па классу Каўко Сашу i Лыско Алёшу часцяком даводзілася хадзіць пешшу дадому па нядзелях, каб узяць прадуктаў на тыдзень. Інтэрната нам не давалi, і мы наймалi ў жыхароў Беразiно куткi, самi рыхтавалi сабе есцi. Нягледзячы на некаторыя цяжкасці, вучыцца у Бярэзiнскай школе было вельмі цiкава. Настаўнiкi у гэтай школе былi выдатныя людзi. Я прыпамінаю з вялiкай удзячнасьцю выкладчыкаў: матэматыкі - Вiсловiча, рускай мовы i літаратуры - Морана, беларускай мовы i лiтаратуры - Гарабурду, чарчэння - Сакалоўскага i iнш. Дырэктарам тады быў Залуцкi, завучам, здаецца, Тараймовiч. Усе яны былi патрабавальнымi людзьмi, добра ведалi сваю справу, а гэта прымушала нас працаваць, тым больш, што шмат хто з вучняў 8-х класаў (iх было тады тры) прыйшлi з сельскiх школ i мелi слабую падрыхтоўку за 7 класаў. Для мяне вучоба, за выключэньнем расейскай мовы, цяжкасцей не складала. І нягледзячы на высокiя патрабаваньнi, я нават стаў атрымліваць у асноўным выдатныя адзнакi пa ўcix прадметах. А вось расейскую мову я адолеў толькi карпатлівай працай на працягу наступных гадоў вучобы. У 1938 годзе адкрылі сярэднюю школу ў Сялібе i я вярнуўся вучыцца у гэтую школу. Закончыў 10 класаў з атэстатам выдатна (тады залатых медалёў яшчэ не было). Пачалася Вялiкая Айчынная вайна. Наша тэрыторыя аказалася часова акупаванай. Я спачатку займаўся падпольнай працай, а затым пайшоў у партызанскi атрад. Пасьля злучэньня нашага атрада з Чырвонай Армiяй быў салдатам-артылерыстам. Дайшоў да Бярліна. Пасля дэмабiлiзацыі з 1945 па 1950 год вучыўся на фiзiка - матэматычным факультэце Беларускага дзяржаунага ўнiверсiтэта iмя У. І. Ленiна. Затым паступіў у аспiрантуру Дзяржаўнага аптычнага iнстытута імя С. І.Вавiлава (г. Ленiнград). Пасля заканчэньня аспiрантуры i абароны дысертацыi вярнуўся у Менск i прыняў удзел у стварэньнi iнстытута фiзікi Академіі навук БССР. Цяпер гэга вялікi навукова-даследчы цэнтр, які узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Намесьнікам дырэктара па навуковай працы гэтата iнстытута я працаваў 14 гадоў. Дзе працую цяпер, вы ведаеце. Але сувязь з iнстытутам фізiкi не парываю, кірую лабараторыяй фiзікі iнфрачырвоных праменьняў. Іншы раз бываю ў Беразiно i заходжу на тэрыторыю школы №1. Успамінаю некаторыя дэталi вучобы ў гэтай школе. На жаль, значна менш стала дрэў вакол школы. Калi мы вучылiся, гэта быў сапраўдны парк. М. БАРЫСЕВiЧ, прэзiдэнт Акадэмii навук Беларускай ССР, акадэмiк АН БССР, газета "Сцяг Леніна" за 21 красавіка 1970 года |
|||||||
| М. Барысевіч |
|||||||
