Захаваліся звесткі аб нейкай шпіёнска-дыверсыйнай арганізацыі "БНЦ" і яе дзейнасьці ў Беразіно. Вядома што ў
Беразіно прыцягнута да адказнасьці 27 чалавек. Хто яны не вядома...


     У 1933 годзе НКУС БССР завёў справу па дзейнасьці “Беларускага нацыянальнага цэнтру”. У жніўні 1933 году адбылося
“выкрыццё” й “ліквідацыя” “шырокаразгалінаванай контррэвалюцыйнай паўстанцкай і шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі
“Беларускі нацыянальны цэнтр” і яе філіяў у Горках і Беразіне”. Гэтая 55-томная справа сфальсыфікаваная зь вялікім
размахам. Зь вінаваўчага заключэньня:
    “В результате своей практической контрреволюционной работы контрреволюционная организация БНЦ к моменту ее
    ликвидации охватила своей деятельностью ряд хозяйственных и культурных учреждений, вузов, части РККА и
    значительное количество районов Белорусской ССР:
    а) На культурном фронте: БАН, Наркомпрос, Государственная библиотека, Союз советских писателей,
    НТХИЗДАТ, БелТА, Радиоцентр, редакция газеты “Звязда” и др.;
    б) Вузы: Горецкая сельхозакадемия, БГУ, Энергоинститут, Садово-огородный институт, Научно-
    исследовательский институт рыбного хозяйства и др.;
    в) Советский аппарат: Госплан, Наркомздрав, Наркомпрос, Наркомхоз, Наркомсвязь, Союзхлопкосбыт и др.;
    г) Общественные организации: ЦК МОПРа;
    д) Партийные организации: Истпарт при ЦК КП(б)Б, представительство КПЗБ и др.;
    е) РККА — Разведуправление Штаба БВО, гарнизон гор. Борисова, 34-й полк — Старые Дороги, 192-й полк —
    Орша и др.;
    ж) 9 крупных городов БССР;
    з) 25 районов БССР.
       Следствием выявлено и вскрыто:
    а) Повстанческих ячеек — 59;
    б) Диверсионных ячеек и групп — 19;
    в) Террористических групп — 4;
    г) Шпионских ячеек и резидентур — 20.

     Кроме того, ликвидировано филиалов и контрреволюционных организаций:
    а) в Горках — численностью 21 чел.;
    б) в Березино — численностью 27 чел.; (у Беразіно нават болей чымсьці ў Горках, дзе была
    сельхозакадэмія!!! - сыс адмін)
    в) молодежная организация БНГ — 47 чел.”

     Па справе БНЦ прыцягнуты да адказнасьці 97 чалавек.
Трэба асобна падкрэсьліць, што амаль усе зь вінавачаныя асобы
ўнесьлі значны ўклад у справу беларускага нацыянальнага адраджэньня на тэрыторыі Заходняй Беларусі
.
     Тым ня менш, 26 зь іх з рашэньня судовай Калегіі АДПУ ад 9 студзеня 1934 году былі вырачаныя да вышэйшай меры
пакараньня, 16 — да вышэйшай меры пакараньня з заменай на 10 гадоў папраўча-працоўных лягероў (пасьля паўторнага
асуджэньня ўсе яны былі расстраляны ў 1937 г.), 17 — да 10 гадоў папраўча-працоўных лягероў (ППЛ), 5 — да 8 гадоў
ППЛ, астатнія — да розных мер пакараньня
.
Дакумэнты сьведчаць, што “прызналіся” ў прыналежнасьці да контррэвалюцыйнай арганізацыі ў цэнтры — 77 чалавек і на
пэрыфэрыі — 204 чалавекі. Кіраўніцтва арганізацыі сьледчыя НКУС “даручылі” сямёрцы найбольш вядомых тагачасных
беларускіх дзеячоў у складзе: С.А.Рак-Міхайлоўскага, П.В.Мятлы, І.А.Гаўрыліка, І.С.Дварчаніна, М.Т.Бурсевіча, Ф.І.Валынца, П.П.
Валошына. Асноўныя кірункі “дзейнасьці” арганізацыі сфальсыфікаваны праз “паказаньні” на допытах гэтых сямі асобаў.

             З паказаньняў С.А.Рак-Міхайлоўскага 10 кастрычніка 1933 году:
    
 “В Варшавском сейме в 1925—1926 гг. существовал так называемый “Рабоче-Крестьянский Блок”, в состав которого входили: Комфракция
сейма (Сохацкий, Варский-Варшавский, Приступа, Войтюк, Скрипа, Пашчук), Независимая Крестьянская Партия (Воевудский, Балин, Федоркевич,
Бон, Головач, Шакун, Шапель) и Белорусская Крестьянско-Рабочая Громада (Тарашкевич, Рак-Михайловский, Метла, Волошин). Наиболее
энергичными, оказавшими крупное влияние на [всех] членов блока, были Сохацкий, Воевудский и Войтюк, а из громадовцев — Тарашкевич.
     Официальной целью этого “Рабоче-Крестьянского Блока” являлось:
    а) борьба с Польским правительством, проводившим ярко полонофильскую политику по отношению нацменьшинств;
    б) согласованные выступления от имени указанных политических организаций с сеймовой трибуны, направленные на защиту
    интересов нацменьшинств,— главным образом, украинцев и белорусов.
       На самом же деле под этим официальным блоком скрывался организованный Польским Генеральным Штабом “Украинско-белорусский
революционный блок”, оформившийся в 1926 г. в Варшаве на квартире посла в Польский сейм — украинца Скрипы (Свентокржыжская ул.)”.

             З паказаньняў П.В.Мятлы ад 21 кастрычніка 1933 году:
    
 “Поставленные перед блоком Польским Генштабом задачи сводились к следующему:
    1. Борьба с коммунистическим движением в Польше, Западной Белоруссии, Западной Украине и в СССР.
    2. Через созданные массовые организации помогать ІІ Отделу Пол. Генштаба вылавливать и арестовывать коммунистический
    актив в Польше.
    3. Вести активную работу по свержению советской власти в УССР и БССР путем создания контрреволюционных повстанческих
    организаций на территории Украины и Белоруссии”.

             Зь зьвінаваўчага заключэньня:

     “БНЦ вел подготовку к свержению советской власти и своей конечной целью считал установление Белорусской фашистской
республики во главе с военной диктатурой, входящей на основе федерации в состав Польского государства. Свержение
советской власти контрреволюционной организацией БНЦ мыслилось путем вооруженного восстания, намечавшегося,
согласно установкам Польского Главного штаба, на осень 1933 или весну 1934 года. В осуществление поставленных перед
собой задач контрреволюционная организация БНЦ вела практическую подготовку к вооруженному восстанию ...”
     Якімі былі вынікі ўсёй гэтай сфальсыфікаванай справы — вядома. Ні за што ні пра што пакутавалі сумленныя людзі, а ў
некаторых зь іх было аднята самае дарагое — жыцьцё. Зазвычай у тыя часы ГПУ выдавала ў сваёй друкарні тэндэнцыйна
падабраныя вытрымкі з “паказанняў” арыштаваных, здабытых гвалтоўным шляхам. У выглядзе спэцыяльнай брашуры — як
зусім сакрэтны — гэты матэрыял перадаваўся для азнаямленьня высокаадказным камуністам.Партыйныя газэты, часопісы й
спэцыяльныя выкрывальныя “працы” спасылаліся на вытрымкі з паказаньняў арыштаваных, не называючы крыніцаў, зь якіх
атрыманыя паказаньні. Вытрымкамі мог пакарыстацца таксама сакратар ЦК партыі, член Бюро ЦК у сваіх выступленьнях дзе-
небудзь на сходзе партыйнага актыву.
     Задачай прапаганды было паказаць нацыянальнае адраджэньне ў Беларусі як контррэвалюцыйную, шкодніцкую й
шпіёнскую дзейнасьць, скіраваную на адлучэньне БССР ад Савецкага Саюзу й стварэньне буржуазнай нацыянальна-
дэмакратычнай рэспублікі.



                                          
                    Ігар КУЗЬНЯЦОЎ. НОСЬБІТЫ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ІДЭІ — АХВЯРЫ ТАТАЛІТАРНАГА РЭЖЫМУ
                                                   Дзеячы культуры на Беларусі асуджаныя па справе "БНЦ" у 1933 г.

  • БАБРОВІЧ Лявон Андрэевіч [крыптанім: Б.Л.; 1904, в. Мацкі Пастаўскага пав. Віленскай губ. — 17.5.1934, Мінск, НКВД), гісторык і
    публіцыст. У 1932 скончыў аспірантуру БелАН, працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Камісіі па вывучэнні Зах. Беларусі.
    Займаўся гісторыяй мяст. Койданава і Койданаўшчыны, а таксама БСРГ; аўтар кніг на гэтыя тэмы. Арыштаваны 21.9.1933 ДПУ БССР па
    справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9.1.1934 Судовай калегіяй АДПУ СССР прыгавораны да расстрэлу. Прысуд выкананы
    21.5.1934. Рэабілітаваны 16.8.1956.
Тв.: Мястэчка Койданава. Мн., 1929; Шпілеўскі І., Бабровіч Л. Гістарычны нарыс Дзяржыншчыны (Койданаўшчыны). Мн., 1932; Багданскі Я.,
Бабровіч Л. Аб класавай барацьбе ў Заходняй Беларусі ў часы Беларускай сялянска-работніцкай Грамады. Мн., 1932.
Лiт.: Саламевіч. Слоўнік псеўданімаў, с. 23, 168; Возвращенные имена.
  • БАБРОВІЧ Ян Станіслававіч [псеўданімы: Борскі Казімір Іванавіч; Сымон; Казік; 2(15).6.1902, в. Параф’янава Вілейскага пав., цяпер
    Докшыцкі р-н — 8.1.1943, Паўночлаг], дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Зах. Беларусі, публіцыст. З 1916 у войску. У 1918—20 вучыўся ў гімназіі
    і на рабфаку ў Вільні. У 1921 працаваў школьным інспектарам у Польшчы. У 1922—25 вучыўся ў Пражскім ун-це. Там далучыўся да левых
    рухаў. З 1925 член Кампартыі Чэхаславакіі, з 1926 член КПЗБ. У Зах. Беларусі быў прадстаўніком КПЗБ пры ЦК БСРГ, паліт. рэдактарам
    газет БСРГ «Беларуская ніва», «Беларуская справа», «Жыццё беларуса», «Народная справа», «Наша справа». 23.12.1928 арыштаваны,
    прыгавораны да 15 гадоў турмы. У вер. 1932 у выніку абмену палітвязнямі з Польшчы перададзены ў СССР. Узначальваў Камісію па
    вывучэнні Зах. Беларусі пры АН БССР. 18.10.1933 арыштаваны па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9.1.1934 судовай
    калегіяй АДПУ прыгавораны да 10 гадоў зняволення. Пакаранне адбываў на Далёкім Усходзе. 14.8.1939 Амурскі абл. суд прыгаварыў яго
    яшчэ да 10 гадоў пазбаўлення волі. Накіраваны ў Паўночнадзвінскі лагер (Архангельская вобл.), дзе і памёр. Рэабілітаваны па абодвух
    прысудах 16.8.1956.
Лiт.: ЭГБ, т. 1; Возвращенные имена.
  • БАРАН (Баранаў) Сяргей [27.9.1892, в. Віцькі Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н — ?, ГУЛАГ], грамадскі і культурны дзеяч,
    педагог. Член Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. У час 1-й сусветнай вайны ўзначаліў Гродзенскае таварыства дапамогі
    ахвярам вайны. У 1919 старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Гродне. Заснаваў Гродзенскую беларускую гімназію, выкладаў у
    ёй. У 1922 абраны паслом у сейм Польшчы. У 1923 арыштаваны польскімі ўладамі, абвінавачаны ў падрыхтоўцы паўстання ў Зах.
    Беларусі. На судовым працэсе ў Беластоку атрымаў 8 гадоў турмы. У канцы 1920-х г. пасля выхаду з турмы эміграваў у СССР. 25.9.1933
    арыштаваны ДПУ БССР па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Апошні раз яго бачылі жывым 25.4.1935 у Дальлагу. Далейшы
    лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.8.1956.
Літ.: ЭГБ, т. 1.
  • БУРСЕВІЧ Максім Тарасавіч [псеўданім: Трыліснік; 9.8.1890, в. Чамяры Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонімскі р-н
    Гродзенскай вобл. — 13.11.1937, Салаўкі, НКВД], дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Зах. Беларусі, педагог, публіцыст. Скончыў
    Слонімскае вучылішча. З 1911 настаўнічаў на Палессі. У 1915—21 жыў на Украіне (Харкаўшчына). Вярнуўся на Радзіму ў 1921; працаваў
    настаўнікам на Віленшчыне. У першай палове 1920-х г. двойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі за спробы арганізаваць прыватныя бел.
    школы на Навагрудчыне і Слонімшчыне. У 1925 увайшоў у актыў Беларускага пасольскага клуба. З 1926 член БСРГ, кіраўнік яе
    Цэнтральнага сакратарыята. Арыштаваны польскімі ўладамі ў лютым 1927. На «працэсе 56-і» ў 1928 прыгавораны да 8 гадоў турмы; у
    1929 апеляцыйны суд скараціў тэрмін да 4 гадоў. Пасля вызвалення жыў у Вільні. У 1931 у выніку абмену палітвязнямі трапіў у СССР, жыў
    у Мінску. Працаваў у Дзяржплане БССР і ў Камісіі па вывучэнні Зах. Беларусі пры АН БССР. Арыштаваны ДПУ БССР 21.8.1933 па справе
    «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Прысуджаны 9.1.1934 да расстрэлу, які быў заменены 10 гадамі зняволення. Пакаранне адбываў
    на Салаўках і на будаўніцтве Беламорска-Балтыйскага канала. 9.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны па абодвух
    прысудах 16.8.1956.
Літ.: Бергман А. Максім Бурсевіч: (Кароткі біяграфічны нарыс) // Беларускі каляндар — 1981. Беласток, 1981; Микула Е. Максим Бурсевич: «Я —
из венка Громады» // Чалавек і закон. 1993, № 1; ЭГБ, т. 2.
  • ВАЛОШЫН Павел Пятровіч [28.6(10.7).1891, в. Гаркавічы Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Беластоцкае ваяв., Польшча —
    3.11.1937, Салаўкі, НКВД], грамадска-паліт. дзеяч, публіцыст. У 1908—12 працаваў паштовым служачым у Крынках (Беласточчына). У 1912
    прызваны ў войска. Удзельнічаў у 1-й сусветнай вайне, быў паранены, трапіў у нямецкі палон. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі служыў
    міліцыянерам у Екацярынаславе. У жн. 1919 у дзянікінскай арміі. Потым ваяваў на баку Чырвонай Арміі (у атрадзе Р.Катоўскага). У 1922
    вярнуўся на Радзіму. Уваходзіў у Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю, потым у Беларускую партыю незалежных сацыялістаў.
    31.7.1923 абраны дэпутатам польскага сейма, увайшоў у Беларускі пасольскі клуб. Стаў адным з заснавальнікаў БСРГ, у 1926—27 член
    яе ЦК. У 1926 увайшоў у КПЗБ. Пасля забароны БСРГ арыштаваны польскімі ўладамі ў лют. 1927; на працэсе над грамадоўцамі («працэс
    56-і») асуджаны на 12 гадоў турмы. У выніку абмену паліт. зняволенымі з 1932 у СССР. Выступаў з лекцыямі і публікацыямі. З сак. 1933 у
    Мінску. Працаваў у Беларускай дзяржаўнай бібліятэцы і ў Бібліяграфічным інстытуце пры гэтай бібліятэцы, займаўся грамадскай
    дзейнасцю. Арыштаваны 1.9.1933 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9.1.1934 Калегіяй ДПУ БССР прыгавораны да
    расстрэлу, замененага 10 гадамі лагераў. Сасланы на Салаўкі. 9.10.1937 Асобай «тройкай» УНКВД па Ленінградскай вобл. зноў
    прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны па абодвух прыгаворах 16.8.1956.
Літ.: Бергман А. Павел Валошын // Беларускі каляндар на 1983 год. Беласток, 1983; ЭГБ, т. 2.
  • ВАЛЫНЕЦ Флягонт Ігнатавіч [27.12.1878 (8.1.1879), Вілейка — 27.11.1937, Салаўкі, НКВД], грамадска-паліт. дзеяч, публіцыст,
    педагог. У 1900 скончыў курсы па падрыхтоўцы народных настаўнікаў пры Свянцянскім народным вучылішчы. Настаўнічаў на Віленшчыне.
    За паліт. ненадзейнасць пазбаўлены права выкладаць. Працаваў страхавым агентам. У 1916—17 служыў вайскоўцам у Мінску. З ліст.
    1917 гарадскі галава Вілейкі, з лютага 1918 старшыня гарсавета; у час нямецкай акупацыі абраны жыхарамі горада бургамістрам. У 1920-
    х г. неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі. З 1926 у БСРГ, са снеж. 1927 член Галоўнай управы Таварыства беларускай школы.
    Разам з сенатарам А.Уласавым і Р.Шырмам актыўна ўдзельнічаў у працы павятовых і акруговых упраў ТБШ. У 1928 і 1930 абіраўся
    дэпутатам польскага сейма. Адзін з кіраўнікоў рэвалюцыйнай арганізацыі «Змаганне». Пасля роспуску сейма 30.8.1930 арыштаваны;
    член КПЗБ з 1932. 15.9.1932 у выніку абмену паліт. зняволенымі пераехаў у Мінск. Працаваў у Наркамаце камунальнай гаспадаркі БССР.
    Арыштаваны 31.8.1933 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9.1.1934 Калегіяй ДПУ БССР прыгавораны да расстрэлу,
    замененага 10 гадамі лагераў. Сасланы на Салаўкі. 9.10.1937 Асобай «тройкай» УНКВД па Ленінградскай вобл. прыгавораны да
    расстрэлу. Рэабілітаваны па абодвух прыгаворах 16.8.1956.
Літ.: ЭГБ, т. 2.
  • ВЕРАМЕЙ Мікалай Сцяпанавіч [канспіратыўны псеўданім: Пабядзінскі; 1898, в. Кавальцы Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н
    Мінскай вобл. — 22.10.1937, Хабараўскі край], грамадска-паліт. дзеяч, публіцыст. Вучыўся ў Невельскай настаўніцкай семінарыі.
    Працаваў настаўнікам на Маладзечаншчыне. У 1919 уступіў у Камуністычную рабочую партыю Польшчы (КРПП); з 1922 член Беларускай
    рэвалюцыйнай арганізацыі; з 1923 член КПЗБ. У 1922 выехаў на вучобу ў Чэхаславакію; у 1929 скончыў Пражскі электратэхнічны інстытут.
    Вярнуўся ў Зах. Беларусь. Удзельнічаў у падрыхтоўцы выбараў у сейм, друкаваў улёткі і іншую нелегальную літаратуру; арганізоўваў бел.
    школы. Фактычна знаходзіўся на нелегальным становішчы. У 1930 перапраўлены ў СССР. У 1930 арганізатар і дырэктар Энергетычнага
    інстытута ў Мінску. З 1931 у Маскве — у польскай секцыі Камінтэрна. Прозвішча «Пабядзінскі» нададзена вясною 1931 з канспіратыўных
    меркаванняў. Арыштаваны ДПУ БССР 16.8.1933 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра»; высланы ў Хабараўскі край
    (Арцёмаўск), дзе і загінуў. Рэабілітаваны 16.8.1956.
Літ.: ЭГБ, т. 2.
ВЕРНІКОЎСКІ Ян Непамук [сапр.: Іван Антонавіч; 1799, Ігуменскі пав. Мінскай губ.; па іншых звестках пад Мазыром — 1877, Казань], гісторык,
мовазнавец, арыенталіст, паэт. Паходзіў са шляхты. У 1820 скончыў філасофскі ф-т Віленскага ун-та. Выкладаў там сусветную гісторыю.
Арыштаваны царскімі ўладамі 23.10.1823 па справе філаматаў. Сасланы ў Казань, дзе ва ун-це выкладаў усх. мовы, старажытную гісторыю і
геаграфію. Быў пад наглядам паліцыі і універсітэцкай адміністрацыі. У 1827—30 выкладчык арабскай і персідскай моў у Казанскай гімназіі. Зноў
арыштаваны ў жн. 1834 (абвінавачаны ў прыналежнасці да антыдзяржаўнай арганізацыі). Пераселены ў Вятку. У 1853 прызначаны дырэктарам
школ Сімбірскай губ., пазней перасяліўся ў Харкаў. Пісаў вершы на польскай мове. Перакладаў паэзію Піндара і Хафіза.
Літ.: PSB; БЭ, т. 4.
  • ГАЎРЫЛІК Язэп Емяльянавіч [25.3(6.4).1893, в. Калодчына Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. —
    8.12.1937, Салаўкі, НКВД], грамадска-паліт. дзеяч, педагог, мемуарыст. У 1914 скончыў Барунскую настаўніцкую семінарыю. Браў удзел у
    заснаванні ў 1922 Радашковіцкай беларускай гімназіі імя Ф.Скарыны. З 1925 член БСРГ. У маі 1930 без яго згоды залічаны ў КПЗБ. У 1928
    абраны дэпутатам польскага сейма. Старшыня арганізацыі «Змаганне». Арыштаваны дэфензівай у жн. 1930 і асуджаны на 9,5 года
    зняволення. З вер. 1932 у выніку абмену палітзняволенымі ў Мінску. Працаваў у Народным камісарыяце асветы БССР. Арыштаваны ДПУ
    БССР 1.9.1933 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9.1.1934 паводле пастановы судовай калегіі АДПУ прыгавораны да
    расстрэлу, замененага 10 гадамі ссылкі. Накіраваны на Салаўкі і на будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала. 21.11.1937 «тройкай»
    НКВД па Ленінградскай вобл. прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны па абодвух прысудах 16.8.1956.
Літ.: Годы испытаний и мужества. Мн., 1973; Муха-Мухновский Г. М. Пути-дороги. Мн., 1973; ЭГБ, т. 2.
  • ГРЫНЕВІЧ Антон Антонавіч [крыптанімы: А.Гр.; A.Hr.; 3.5.1877, фальварак Іваноўшчына Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер
    Полацкі р-н Віцебскай вобл. — 8.12.1937, Ленінградская вобл, НКВД], фалькларыст, выдавец, педагог, кампазітар. З 1896 жыў у
    Пецярбургу, быў чыноўнікам Дэпартамента гандлю і промыслу. З 1906 член бел. выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца»; у
    1910 заснаваў уласнае выдавецтва (дзейнічала да 1913). Сабраў і выдаў разам з А.Зязюлем «Беларускія песні з нотамі» (Т. 1—2, 1910—
    12). Пасля кастр. 1917 супрацоўнік культурна-асветніцкага аддзела Белнацкама ў Маскве. У 1919 —