Па неправераных звестках на лета 1921 г., на тэрыторыі Беларусі дзейнічала каля 40 партызанскіх злучэньняў якія
налічвалі каля 30000(?) чалавек. У тым жа годзе, загадчык ЧКБ Я.К. Ольскі аддаў загад цалкавітай канфіскацыі маёмасьці ў
партызанскіх сем'ях.

Сялянская брыгада ат. Іскры                 -  дзейнічала ў 1920 г.
Аддзел Галаха                                            -  400 сабель
Аддзел Жука                                                - (?)
Аддзел Данілы  Іванова
                         -   1923 г. – вёска Карякіна
Аддзел кп. Коласава                                 -  дзейнічала ў Бабруйскім павеце
Аддзел кп. Караткевіча                            -  дзейнічаў у Барысаўскім павеце
Брыгада Кузняцова                                   -  (?)
Аддзел Паўлава
                                        -  у Пухавічах знішчыў 14 краснаармейцаў. Аднойчы захапілі цягнік каля Полацку,
                                                                        пасьля праверкі дакумантаў растраляна 15 чырвонаармейцаў.
Аддзел Піменава                                        - (?)
Аддзел Коласа
                                           -  у Мiнскiм раёне каля 100 чалавек
Аддзел Арлова                                            -  Ігуменскі павет (Бярэзінскі раён) - да 500 чалавек
Аддзел Паўловіча                                         -  Ігуменскі павет (Бярэзінскі раён)
Аддзел ат.
штабс-капітана Шаўчэнкі
                         - дзейнічаў да 1927 г. у акрузе Бялыніч
Аддзел ат. Хведашчэні                             - дзейнічаў у Слуцкім раёне
Аддзел пк. Паўлоўскага
Аддзел кп. Старыкова
Аддзел паручыка Аргуцінскага  
            - неаднойчы пужалі бальшавікоў у Бярэзінскіх лясах      
   Палiтычная сiтуацыя, у якой апынулася Беларусь пасля 1917 г., была даволi складанай. З аднаго боку канец iснавання
Расiйскай iмперыi даваў беларускаму народу шанс утварыць самастойную нацыянальную дзяржаву, але з другога боку шанс гэты
быў чыста тэарэтычным. На панаванне над Беларуссю прэтэндавалi дзве дастаткова магутныя сiлы, якiя лiчылi яе натуральнай
сферай сваiх iнтарэсаў — Савецкая Расiя i Польшча. Як першая, так i другая, хоць i абвясцiлi сябе вызваляльнiкамi беларускiх
земляў, на самай справе iмкнулiся акупаваць iх i ўсталяваць тут адпаведныя палiтычныя рэжымы.

   Дзякуючы савецкай гiстарыяграфii добра вядома, як жыхары Беларусi сустрэлi польскiх акупантаў. Шматлiкiя працы былi
прысвечаны партызанскаму i падпольнаму руху на занятых палякамi тэрыторыях. Аднак амаль нiчога невядома пра
супрацiўленне бальшавiцкаму акупацыйнаму рэжыму, якi быў не менш, калi не больш жоpcткi, чым польскi. Калi савецкiя
гiсторыкi i звярталi ўвагу на гэты антыбальшавiцкi рух, то заўсёды малявалi яго ў чорных фарбах, а прычыны бачылi ў «происках
польской шляхты и мирового империализма» цi ў «влиянии эсеров и кулаков на несознательную часть крестьянства»На самай
справе далёка не ўсiх прадстаўнiкоў «сялянскай масы» можна было абвiнавацiць у несвядомасцi. Як сведчаць факты,
беларускiя сяляне нярэдка дэманстравалi нечакана высокi ўзровень палiтычнай адукаванасцi. Пра гэта пiсаў у студзенi 1919 г. у
сваiм дакладзе iнструктар аддзела кiравання камуны Г.Шаўкун, якi перад тым прысутнiчаў на сялянскiм сходзе ў вёсцы Баравое,
што ля мястэчка Койданава, i спрабаваў агiтаваць жыхароў за камуну.

       Магчыма, далёка не ўсе беларускiя сяляне былi настолькi палiтычна свядомымi, як жыхары вёскi Баравое, хоць такая з'ява
не была i выключнай. Недавер гэтых сялян да савецкай улады нельга растлумачыць i кулацкiм уплывам, бо сярод iх практычна
не было кулакоў.


   Недавер i варожасць беларускiх сялян да бальшавiкоў былi выклiканы iншымi прычынамi, галоўнымi з якiх сталi дзеяннi самiх
бальшавiцкiх уладаў. Антысавецкi рух быў натуральнай рэакцыяй насельнiцтва на акупацыйны характар «дыктатуры
пралетарыята» ў Беларусi.

   Можна адзначыць тры асноўныя характэрныя рысы ўлады бальшавiкоў, якiя сталi прычынамi варожага настрою да яе
значнай часткi беларусаў. Першай, найбольш адметнай з iх быў «чырвоны тэрор», развязаны бальшавiкамi на Беларусi ў часы
савецка-польскага канфлiкту. Формы i метады гэтага тэрору таксама былi розныя, ад прымусовай працы да заключэння ў
канцэнтрацыйных лагерах i нават расстрэлаў на месцы. Найбольшае абурэнне выклiкала бескантрольная дзейнасць ЧК, органа
пазасудовай расправы, якая карала i бязвiнных, i вiнаватых. Гэта былi вымушаны прызнаць нават бальшавiкi, прычым тыя з iх,
хто займаў высокiя пасады ва ўрадзе Лiтбела. У сваiм лiсце ад 21 жнiўня 1919 г. да старшынi УЧК Ф.Дзяржынскага члены ЦК
Кампартыi Лiтвы i Беларусi Мiцкевiч-Капсукас i Цiхоўскi пiсалi: «На самом деле безсистемными расстрелами направо и налево
при той обстановке, какую мы видели, было лишь усиленно враждебное отношение населения к советской власти и не только
среди буржуазии, но и среди рабочих. До глубины души были возмущены поведением ЧК даже многие партийные товарищи.
Нам стоило больших усилий, чтобы успокоить Минский рабочий полк, который готов был разнести ЧК»3.

   Iншым, не менш значным фактарам, якi меў уплыў на стаўленне беларусаў да бальшавiкоў, была палiтыка прадразвёрсткi,
пры дапамозе якой савецкая ўлада iмкнулася забяспечыць харчам свае войскi. Сяляне, чыя гаспадарка была моцна разбурана
яшчэ першай сусветнай вайной, не разумелi i не маглi зразумець, чаму яны павiнны аддаць апошняе i памёрцi ад голаду. А што
на справе так i было, сведчаць шматлiкiя дакументы, у тым лiку i апублiкаваныя яшчэ пры савецкай уладзе. Напрыклад,
апiсваючы становiшча ў Серакаротнянскай воласцi ў сваiм дакладзе ў лютым 1920 г., прадстаўнiк Вiцебскага рэўкома казаў:
«Экономическое положение волости самое критическое. О каких либо излишках хлеба не может быть и речи, но у многих
граждан уже нет хлеба на дневное пропитание, в чем удостоверился высланный агент упродкома» 4.

   У цеснай сувязi з прадразвёрсткай былi i такiя шырока распаўсюджаныя з'явы, як самачынныя рэквiзiцыi асобных вайсковых
частак i звычайнае рабаўнiцтва, якое дазвалялi сябе чырвонаармейцы. Пра тое, што гэта выклiкала, мякка кажучы, абурэнне
беларускiх сялян, пiсалi ў свой час яшчэ камандзiры Чырвонай армii. «Ярко ощущавшиеся в Минском районе симпатии
населения к красным, — распавядаў камандзiр дывiзii Вiтаўт Путна, — в районах ближе к Бугу начинали тускнеть. Немало этому
способствовало и то обстоятельство, что мы, оторванные от баз, не имея подвоза для армии по железным дорогам,
использовали несметное количество крестьянских подвод. Крестьянин считал, что проповедуемое нами освобождение от ига
помещиков — дело хорошее, но все это — пока вещь гадательная, а вот что он вынужден неделями мотаться с подводами,
когда хлеба переспевают в поле, это плохо, это вещь более ощутительная и реальная» 5.

   Справа была, аднак, значна больш сур'ёзная, чым проста незадаволенасць сялян неабходнасцю «мотаться с подводами».
Сiмпатыi да савецкай улады, пра якiя пiсаў Путна, паспелi «потускнеть» значна раней, чым дывiзiя гэтага камандзiра з'явiлася ў
Беларусi. Праходзячы праз беларускiя землi, чырвоныя часткi адбiралi у сялян апошнi харч, якi яны збераглi пасля вiзiтаў
прадатрадаў i апрадкамаў, што, вядома ж, не спрыяла ўзаемапаразуменню памiж савецкiмi войскамi i жыхарамi Беларусi. Ужо
ў 1919 — пачатку 1920 г. прадстаўнiкi савецкай улады канстатавалi, што «взаимоотношения между частями войск, населением и
волревкомами в некоторых местах враждебные ввиду бестактных реквизиций, требований подвод для личных поездок,
вымогательства непосильных угощений, грубых обращений красноармейцев» 6.

   Трэцiм значным фактарам узаемадачыненняў беларускага насельнiцтва i бальшавiкоў быў сваеасаблiвы «налог крывёй», якi
апошнiя прымусiлi плацiць жыхароў нашай краiны. Пасля заключэння ваенна—палiтычнага саюза РСФСР, УССР i Лiтбела ў
сакавiку 1919 г., скiраванага на атрыманне матэрыяльных i чалавечых рэсурсаў ад фармальна незалежных савецкiх рэспублiк
для перамогi ў грамадзянскай вайне, бальшавiкi неаднаразова праводзiлi мабiлiзацыю беларусаў на вайсковую службу. Гэтыя
мабiлiзацыi праходзiлi ў розных раёнах Беларусi ў розныя часы. У войскi прызывалi i прадстаўнiкоў розных сацыяльных слаёў i
розных узростаў са збяднелага сялянства i рабочых. Але нават такi класавы падыход не даваў бальшавiкам адпаведных вынiкаў,
а некаторыя з прызываў былi наогул беспаспяховыя. Напрыклад, 25 красавiка 1919 г. быў выдадзены дэкрэт «О призыве
среднего и беднейшего крестьянства к борьбе с контрреволюцией», згодна з якiм ад кожнай воласцi мабiлiзавалася ад 10 да
20 чалавек. Хутка арганiзатары мабiлiзацыi сутыкнулiся з непераадольнымi цяжкасцямi, пра што сведчыць, у прыватнасцi,
справаздача Клiмавiцкага павятовага камiтэта РКП(б) за чэрвень 1919 г.: «Что касается мобилизации 20 человек от волости, то
такая проходит туго. Наметить кандидатов сходом не представляется возможным, назначать исполкомом также
затруднительно. Население на сходах высказывается за добровольную запись. Заметных результатов мобилизации 20, таким
образом, не имеется» 7.

   Магчыма, што сяляне ставiлiся б да мабiлiзацыi з большым энтузiязмам, калi б свежае папаўненне з Беларусi накiроўвалася
супраць палякаў, на вызваленне сваёй айчыны. Замест гэтага бальшавiцкiя вайсковыя ўлады фармавалi часткi Заходняга
фронту з мабiлiзаваных i ахвотнiкаў расiйскага, латышскага, лiтоўскага, эстонскага i нават кiтайскага паходжання, а беларусамi
дакамплектоўвалi дзянiкiнскiя i калчакаўскiя франты. Так, паводле дадзеных Алега Латышонка, з 200 тысячаў мабiлiзаваных
улетку 1919 г. жыхароў Беларусi толькi 40 тысячаў трапiлi на Заходнi фронт8.

   Натуральнай рэакцыяй беларускiх сялян i рабочых, якiх вымушалi пакiдаць свае дамы i iсцi памiраць кудысьцi за тысячы
кiламетраў невядома за што, былi ўхiленне ад прызыва i дэзерцiрства. I першае, i другое былi шырока распаўсюджанымi з'явамi
i, па сутнасцi, сталi адной з формаў барацьбы жыхароў Беларусi супраць бальшавiкоў. Ужо ў 1919 г. уцёкi з войскаў i з
мабiлiзацыйных пунктаў набылi значным памеры. Барацьбой з дэзерцiрствам займалiся як вайсковыя, так i грамадзянскiя
ўлады. Пры кожным рэўкаме (у залежнасцi ад яго статуса: валрэўкам, павятовы рэўкам цi губрэўкам) iснавалi спецыяльныя
камiсii па барацьбе з дэзерцiрствам. Стваралiся адпаведныя ўзброеныя атрады, звычайна колькасцю па 300 штыкоў i па 50
шабляў, якiя займалiся «паляваннем» на ўцекачоў 9. Метады барацьбы былi разнастайнымi: ад забароны прызыўнiкам
з'язджаць у iншыя раёны да расстрэлу ўцекачоў i зняволення iх сем'яў у канцлагеры 10. Найбольш эфектыўнымi (згодна з
рэзалюцыяй II Канферэнцыi рэўкамаў прыфрантавой паласы i прадстаўнiкоў дывiзiяў XVI армii Заходняга фронту, якая адбылася
26—27 красавiка 1920 г.) лiчылiся «...применение репрессивных мер путем полной и частичной конфискации как у самого
дезертира, так и у его укрывателей и предания последних суду»11.

   Нягледзячы на ўсё гэтае, бальшавiкi так i не здолелi перамагчы ў барацьбе з дэзерцiрствам да самага канца вайны. У 1920 г.,
калi Заходнi фронт лiчыўся галоўным фронтам РСФСР i папаўненне з працоўных Беларусi накiроўвалася супраць палякаў,
мабiлiзаваныя ўсё роўна iмкнулiся ўхiлiцца ад прызыву цi збегчы з вайсковай часткi. Шмат з iх уцякалi яшчэ з мабiлiзацыйных
пунктаў. У сувязi з гэтым 1 верасня 1920 г. Камiсарыят па ваенных справах БССР выдаў спецыяльны загад: «Из имеющегося в
Следственно -Судебной части материала видно, что некоторые Уездвоенкомы ставят в известность мобилизованных, часто не
сознавая о недопустимости такого явления, места назначения того или иного наряда, последствием чего мобилизованные, не
желая следовать в то или иное место назначения, дезертируют» 12.

   У вынiку дэзерцiрства дасягнула неверагодных маштабаў. Яшчэ ў траўнi 1920 Л. Троцкi пiсаў: «Борьба с дезертирством в
Западном округе является сейчас вопросом жизни и смерти для Запфронта» 13. Аднак перамагчы ў гэтай барацьбе бальшавiкi
не здолелi, таму пытанне «жизни и смерти» вырашылася не на карысць Заходняга фронту. Менавiта дэзерцiрства выканала
значную ролю ў вынiках Варшаўскай бiтвы, бо ў вырашальны момант у бальшавiкоў папросту на хапiла сiлаў, што i вызначыла лёс
вайны.

   Пасля разгрому пад Варшавай плынь уцекачоў, натуральна, толькi павялiчылася. У лiстападзе 1920 г. ваенныя ўлады БССР
наогул былi вымушаны пайсцi на адчайны крок, абвясцiўшы «неделю явки с повинной» i паабяцалi дараванне ўсiм, хто з'явiцца
добраахвотна да 25 лiстапада 14, але асаблiвага поспеху гэтая мера дасягнуць не магла.

   Дэзерцiрства, аднак, было не адзiнай формай супрацiўлення мясцовага насельнiцтва бальшавiкам. Iснавалi i iншыя, больш
актыўныя, метады барацьбы з савецкай уладай. Да iх лiку належалi падпалы ваенных складоў i пашкоджанне чыгуначных
шляхоў. Так, 2 траўня 1920 г. Троцкi пiсаў: «На железных дорогах вспыхивают уже пожары. В отдельных пунктах (запасная
армия) констатированы поджоги... Среди железнодорожников много до последней степени ожесточенного элемента» 15.

   Каб выправiць становiшча на чыгунцы, бальшавiкi пайшлi на жорсткiя меры. У розныя часы i ў розных месцах яны рабiлi
мясцовае насельнiцтва адказным за становiшча чыгуначных шляхоў, а таксама тэлеграфных лiнiяў. Згодна з загадам армiям
Заходняга фронту ўсе мясцовыя жыхары, што жылi не больш чым за 15 вёрст ад чыгункi, неслi адказнасць за яе стан16. Гэтыя
формы адказнасцi за пашкоджанне камунiкацыяў бальшавiкi захавалi i пасля вайны, у час барацьбы з бандытызмам. Прычым
пакараннi былi даволi жорсткiя. Напрыклад, у загадзе №2 Бабруйскай палiтычнай камiсii па барацьбе з бандытызмам
гаварылася: «...за порчу или недосмотр лица, на участке коих это произойдет, будут привлекаться к строжайшей ответственности
(вплоть до расстрела)» 17.

   Але нi пагрозы, нi нават чырвоны тэрор не маглi спынiць супрацiўленне беларусаў бальшавiцкай акупацыi. Яно набывала ўсё
больш актыўныя формы, i хутка дасягнула сваёй найвышэйшай ступенi — узброенай барацьбы. У часы савецка-польскай вайны
для гэтай барацьбы iснавала некалькi магчымасцяў. Першай з iх было паступленне ў польскiя часткi на добраахвотнай аснове,
бо ў адрозненне ад бальшавiкоў палякi не праводзiлi мабiлiзацыi на занятых iмi беларускiх землях. Гэта магчымасць не
выклiкала, аднак, сярод беларусаў асаблiвага энтузiязму, бо ў значнай ступенi палякi таксама разглядалiся iмi як акупанты.
Значна больш прывабным было стаць пад сцягi беларускiх добраахвотнiцкiх узброеных фармаванняў. Гэтыя вайсковыя часткi
пачалi стварацца яшчэ у 1918 г. пад час нямецкай акупацыi. Да iх належаў i Беларускi пяхотны полк, сфармаваны у Гораднi. Ён
налiчваў 800 чалавек i складаўся з чатырох ротаў. Аднак як баявая сiла полк не ўдзельнiчаў у вайне з бальшавiкамi. Палякi хутка
расфармавалi яго, дэмабiлiзавалi праваслаўных i яўрэяў, а каталiкоў накiравалi ў польскiя часткi18.

   Але спробы стварыць нацыянальнае беларускае войска на гэтым не скончылiся. Дзеячы беларускага нацыянальнага руху,
якiя вярнулiся ў Менск разам з палякамi, пачалi працэс фармавання беларускай армii. Юзаф Пiлсудскi падтрымаў гэтую
iнiцыятыву i 22 кастрычнiка 1919 г. падпiсаў дэкрэт аб фармаваннi беларускiх узброеных сiлаў у складзе двух батальёнаў.
Пазней, 20 лiстапада гэтыя сiлы былi паменшаныя да аднаго батальёна. У той жа час у школе падхаружых рэзерву ў Варшаве
быў створаны беларускi ўзвод, а ў Слонiме фармавалася беларуская падафiцэрская школа.

   Аднак, нягледзячы на падтрымку Пiлсудскага, дзейнасць Беларускай вайсковай камiсii, якая займалася справай беларускiх
узброенных сiлаў, не прынесла практычных вынiкаў з-за сабатажу мясцовых польскiх уладаў. Адзiнай больш-менш рэальнай
часткай, створанай БКВ у гэты час, была 1-я рота беларускiх стралкоў, складзеная з 150 жаўнераў 19. Пазней, у 1920 г., яна была
пераўтворана ў батальён i нават карысталася польскiмi статутамi, перакладзенымi на беларускую мову, аднак у баях не
ўдзельнiчала i ў хуткiм часе пасля вайны была расфармаваная.

   Але тое, што спробы ўтварыць беларускае войска былi няўдалыя, не значыць, што беларусы наогул не ўдзельнiчалi ў савецка-
польскай вайне. Яны ваявалi ў складзе рэгулярных частак. Напрыклад, вядома, што у 1919 г. добраахвотнiкi -беларусы ўвайшлi ў
склад Беларуска -Лiтоўскай дывiзii, фармаванне якой пачалося адначасова з фармаваннем беларускiх нацыянальных частак.
Тыя, хто вербаваўся ў гэтую дывiзiю, вырашылi, што гэта i ёсць беларускае войска20. Нараджэнцы Беларусi складалi таксама
значную частку аддзела знакамiтага Булака-Балаховiча. Гэты аддзел па баявых якасцях быў не горшы за рэгулярныя польскiя
часткi i выканаў у савецка-польскай вайне адметную ролю. У канцы кампанii 1920 г. балахоўцы прарвалi лiнiю фронту, разрэзалi
на дзве паловы 4-ю Чырвоную армiю i захапiлi Пiнск. У вынiку бальшавiкi мусiлi адвесцi на ўсход усю лiнiю Заходняга фронту. У
далейшым, ужо пасля заканчэння вайны, Булак-Балаховiч са сваёй групай, што атрымала назву Беларускай Народнай Армii,
дзейнiчаў самастойна i паспрабаваў вызвалiць краiну ад бальшавiкоў. Гэты яго паход добра вядомы, i наўрад цi варта спыняцца
на iм падрабязна. Нягледзячы на паразу ў лiстападзе 1920 г., генерал Булак-Балаховiч не спынiў сваёй дзейнасцi i часткi яго
армii актыўна ўдзельнiчалi ў партызанскай барацьбе на тэрыторыi БССР у 1921 г.

   Але аснову ўзброенай барацьбы насельнiцтва Беларусi супраць бальшавiзму складаў не ўдзел яго прадстаўнiкоў у рэгулярных
фармаваннях польскага войска, а партызанскi рух i сялянскiя паўстаннi, якiя ахапiлi тылы Чырвонай армii з самага пачатку
канфлiкту. Добра вядомыя такiя буйныя выступленнi, як
Старакапытаўскi бунт i Вялiжскае паўстанне. Але яны не былi адзiнымi
ўсплёскамi незадаволенасцi, выклiканымi палiтыкай бальшавiкоў. Своеасаблiвым водгукам Старакапытаўскага бунту было
паўстанне ў Рэчыцы 25-26 сакавiка 1919 г. Там паўстала каравульная рота, якая хутка захапiла ўладу ў горадзе. Камунiстаў бiлi i
садзiлi ў турму, iх кватэры былi разгромленыя. Паўстанцы разнеслi таксама рэўкам, надзвычкам, аддзел юстыцыi21.

   У тым самым сакавiку 1919 г. адбылiся
паўстаннi ў Слуцку i ў Барысаве, дзе грамiлi савецкiя ўстановы. Паўстаннi адбывалiся i
пазней, як у 1919, так i ў 1920 г. Фактычна не было месяца, каб у якой-небудзь вёсцы, воласцi цi нават горадзе не было
ўзброенага выступлення. Напрыклад, у сакавiку 1920 г. у Быхаўскiм павеце адбылася серыя паўстанняў. Сяляне вёсак Куляжы,
Урэчча, Запалянная, Прыволь, Лебядзеўка, Рабiнаўка паграмiлi савецкiя ўстановы, знiшчылi дакументы, зрабiлi вобшукi ў
кватэрах савецкiх супрацоўнiкаў. 10 сакавiка паўстанцы напалi на Прапойск, раззброiлi там аддзел па барацьбе з
дэзерцiрствам, захапiлi тэлеграф.

   Бальшавiкi абвясцiлi тыя паўстаннi кулацкiмi, а потым гэты тэрмiн аўтаматычна ўвайшоў у працы савецкiх гiсторыкаў. Мiж тым
сацыяльны склад паўстанцаў быў даволi разнастай ным, i, як сведчаць крынiцы, супраць бальшавiкоў выступалi як заможныя,
так i збяднелыя сяляне. Так, напрыклад, рэагуючы на даклад аб паўстаннi ў Бяларучскай воласцi, народны камiсар унутраных
спраў Лiтбел пiсаў: «...делая доклад о „кулацком" восстании в Белоручской волости, Член Исполкома указывает на таких кулаков
как сапожник и т. д., что заставляет нас думать о том, что Минскому Уисполкому совершенно непонятны определения слова
„кулак" и им подводятся под эту рубрику не только рядовые крестьяне, но и рабочие. Неумелое, нетактичное поведение самого
Исполкома зачастую и бывает виновником восстания, которое потом называют кулацким, но которые имеют под собой
совершенно иную почву»23.

   Паўстаннi так званых кулакоў выклiкалiся, зразумела, не столькi «нетактичным поведением» кiраўнiкоў рознага ўзроўню,
колькi ўвогуле палiтыкай «ваеннага камунiзму» i цяжкасцямi бальшавiцкага рэжыму. Даведзеныя да адчаю прадразвёрсткай i
рабаўнiцтвамi сяляне, у якiх адбiралi апошнi харч, падымаl